Белорусское общественное объединение ветеранов




Дата канвертавання24.07.2018
Памер100.94 Kb.




Белорусское общественное объединение ветеранов является добровольной общественной организацией, которая осуществляет свою деятельность и имеет свои организационные структуры на территории Республики Беларусь. Оно объединяет в своих рядах  ветеранов всех категорий, выражает и защищает их права и законные интересы.

Главной целью деятельности объединения была и остаётся защита конституционных прав и свобод ветеранов, лиц пенсионного и пожилого возраста, ветеранского движения в целом.

Определяющими стали следующие направления:


  • вовлечение ветеранов войны и труда в активную общественно-политическую жизнь, работу по патриотическому и трудовому воспитанию молодёжи;

  • поддержка мероприятий органов государственной власти;

  • социальная защита ветеранов.

Роль ветеранского движения в социально-экономической жизни и формировании гражданского общества велика и значима. Наша районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов объединяет заслуженных людей, чей трудовой и боевой путь вызывает уважение и восхищение: на войне, в период восстановления страны в послевоенные годы, время построения сильной и процветающей Беларуси.

Уходящий год знаменателен тем, что в марте Белорусское общественное объединение ветеранов отметило 30-летие своего образования. По всей республике прошли торжественные собрания под девизом: «Храним подвиг, гордимся вами, ветераны!». Под таким девизом продолжается работа в течение года.

Сегодня в Клецкую районную организацию ветеранов входит 26 первичных организаций, которые своей заботой поддерживают ветеранов войны, активизируют и продлевают жизнь многим людям преклонного возраста, вносят посильный вклад в защиту их социальных прав, проводят большую работу по военно-патриотическому и нравственному воспитанию молодежи. Ветераны  живут с открытым сердцем, передавая свой бесценный опыт и жизненную мудрость, отдавая свое душевное тепло и задор окружающим.


Помогая другим, участвуя в различных мероприятиях, люди старшего поколения черпают новые силы для жизни — насыщенной, творческой, яркой.

У каждого ветерана – богатая биография, непростая судьба. Но есть у них одна удивительная черта – они редко умеют рассказывать о себе. О себе они чаще говорят сухим языком протокола, как в  автобиографии… Но они долго и тепло могут рассказывать о своей воинской части, о заводе, о начальниках и товарищах по работе. Живые свидетели истории!.. О многих из них мы можем по праву сказать: «Ими гордится судьба». Гордится, потому что они выковали её своей волей, своим характером, часто не благодаря обстоятельствам, а вопреки им. Они живут с нами рядом. И надо, чтобы мы знали о них, знали и гордились. Это они, наши уважаемые ветераны войны и труда.

Именно с такими достойными людьми мы начинаем наше знакомство на страницах новой рубрики - «Ветэранскi веснiк».



О.В. Герасимович – отв. секретарь районного совета ветеранов

Яго ведаюць многія людзі не толькі ў нашым раёне, але і ў рэспубліцы , і нават за яе межамі. Мне не давялося быць з ім занаемай, але пісаць пра яго згадзілася, так бы мовіць “завочна” (ветэран зараз праходзіць лячэнне ў шпіталі), бо есць факт у яго біяграфіі, які мяне зацікавіў. Леанід Іосіфавіч Канявега акрамя многіх іншых дзяржаўных наград, мае Ордэн Кастрычніцкай Рывалюцыі, што напярэдадні 7 лістапада, пэўна ж, набывае асаблівае значэнне.

Але спачатку некалькі біяграфічных фактаў.

Патомны беларус. Бацька, Іосіф Піліпавіч, рордам з вёскі Волька, што на Брэстчыне, у час першай імперыялістычнай вайны быў быў прызваны ў рускую армію і служыў у Сібіры. Там ажаніўся і пасля заканчэння вайны вярнуйся з сям’ёй на Беларусь. Аднак дом у Вольцы быў знішчаны вайной, і Канявегі атабарыліся ў мястэчку Сіняўка. Бацька быў добрым шаўцом, і ў1939 годзе яго назначылі старшынёй абутковых і швейных майстэрань. Тут жа, у Сіняўцы, нарадзіліся дзеці: Насця (1919г), Вера (1923г.) і Лёня (1925г.).

Важная вехай у жыцці юнака стала вайна і падпольны партызанскі рух. З восені 1943 да лета 1944 Леанід разам з аднакласнікам Аляксеем Ілюкевічам і Іванам Талстым сталі спачатку сувязнымі, а потым і ібайцамі атрада “Авангард” НКДБ БССР (“Андрэеўцы”) пад камандваннем Андрэя Сялянкіна. Хлопцы штодзённа фіксавалі рух аўтамабільнага і гужавогоа транспарту з ваеннай тэхнікай па дарозе Масква –Бярлін і павядамлялі гэтыя звесткі на явачную кватэру ў Ганявічах. Удзельнічалі яны ў дыверсіях: спалілі нямецкія канюшні і склады з баепрыпасамі, узарвалі маслазавод і лесазавод.

Успамінае камандзір дыверсійнай групы спецатрада “Авангард” А.А. Жук: “Мы ўдакладнілі дэталі аперацыі: Мікалай Дзінкевіч і Леанід Канявега, пранікаюць на тэрыторыю завода, у машыннае адзяленне. Закладваюць толавы зарад паміж паміж катлом і цыліндрам лакамабіля, запальваюць метровы бікфордаў шнур і, адыходзячы, абліваюць бензінам піламатэрыялы.

Людзей падзялілі на две часткі: група падрыву – Мікалай Дзінкевіч, Леанід Канявега, іх прыкрываюць на тэрыторыі завода Піліп Драч і Валодзя Шалік, у групу агульнага прыкрыцця ўвахадзіў кулямётчык Мікалай Бобка, аўтаматчык Федар Драгун, партызан Іван Шалік, Васіль Дудук і я.


За паспяховае выкананне задання па знішчэнні Сіняўскага лесазавода камандванне атрада аб’явіла падзяку Мікалаю Дзінкевічу і Леаніду Канявегу.

Пасля вайны Л.І. Канявега скончыў гандлёва-кааператыўную школу і працаваў старшынёй Ліскаўскага сельскага спажывецкага таварыства, у хуткім часе ажаніўся з настаўніцай Сіняўскай школы.

З Верай Пятроўнай яны пражывуць ў ладзе і згодзе больш за 60 гадоў, выхаваюць двух сыноў, прычыкаюць унукаў і праўнукаў. І будуць шчаслівыя…

Жыццё наладжвалася. У канцы 1947 года Л.І. Канявегу накіроўваюць на работу ў Сіняўскі сельскі савет. І няўзабаве выбраюць старшынёй. Клуб, перабудаваны з панскай пуні, агітацыйная работа, калектывізацыя, лозунг “Першы хлеб –дзяржаве! ”, бандыты ў лясах, стральба па агітгрупах….

У 1953 годзе Леанід Іосіфавіч назначаецца старшынёй арцелі “Рэкорд”. Распілоўка круглага лесу, вытворчасць бочкатары. Каб зрабіць больш выгаднай вытворчасць лесапрадукцыі, пачалі выкарыстоўваць лес, які рос на забалочаных мясцінах. Ен каштаваў значна таней, але нарыхтоўка яго была цяжкай працай, бо вялася зімой, у марозы. Прадукцыю пастаўлялі на мэблевыя фабрыкі рэспублікі.

З 1956 года арцель “Рэкорд” ужо носіць назву “Лесазавод “Сіняўка”. А ў 1957 у Сіняўцы стартавала вытворчасць мэблі (спачатку гэта былі табурэткі і матрацы). Л.І. Канявега, які на той момант быў ужо студэнтам-завочнікам Мінскага палітэхнічнага тэхнікума, разумеў: трэба расшырацца – а значыць, пачынаць будаўніцтва новых цэхаў для вытворчасці сучаснай мэблі. І не прагадаў.

У 1958 лесазавод перайменаваны ў дрэваапрацоўчы камбінат, у 1959 у вытворчасць запушчана двухдзверная фарбаваная шафа; у 1963 годзе камбінат перададзены Міністэрству лесдрэўпрама, а праз год перайменаваны у Сіняўскую мэблевую фабрыку. (Яшчэ ў канцы 1961 года будаўніцтва было завершана, і аб’екты – уведзеныя ў вытворчасць).

У 1962 годзе вытворчасць мэблі ў параўнанні з 1961 павялічылася ў 3.5 разы. Вырашаліся паралельна пытанні навучання спецыялістаў, будаўніцтва кватэр, мадэрнізацыя вытворчасці.

У 60-х гадах фабрыка прыступае да масавага выпуску як асобных вырабаў, так і набораў мэблі. У гэты перыяд на прадпрыемстве была пправедзена рэканструкцыя: заменена абсталяванне, абноўлена тэхналогія вытворчасці.

Па выніках 8-ай пяцігодкі рост выпуску прадукцыі ў параўнанні з 1965 годам склаў 212%. У 1970 годзе за ўсе 4 кварталы фабрыка трымала 1 месца ў сацспаборніцтве сярод прамысловых прадпрыемстваў раёна, а сярод прадпрыемстваў міністэрства заняла 3 месца ў рэспубліцы. Многія работнікі фабрыкі атрымалі ўрадавыя ўзнагароды. Сам Л.І. Канявега атрымаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1972 годзе фабрыка перайшла на выпуск сервантаў.

Дзевятая пяцігодка ўвайшла ў гісторыю фабрыкі, як перыяд першай рэканструкцыі. З’явіліся цэхі машыннай апрацоўкі, аздаблення і зборкі. Пабудаваны адміністратыўны корпус з клубам на 400 пасадачных месцаў. Створана бібліятэка – на той час самая буйная і багатая ў районе, сталовая на 120 месцаў, бытоўкі. Многія важныя раёныя мерапрыемствы праводзіліся ў той час ў клубе Сіняўскай мэблевай фабрыкі.

Удзел у рэспубліканскіх выстаўках, паездкі па абмене вопыту ва Украіну, Прыбалтыку, Маскву, Ленінград, Францыю, Фінляндыю…

Завяршалася планаваая рэканструкцыя. А дакладней сказаць, Сіняўская мэблевая была цалком нанава адбудавана (цяпер усе старыя цахі выкарыстоўваліся як дапаможныя памяшканні).

У 1977-1985г.г. на фабрыцы асвойваецца вытворчасць набораў “Верас”, “Сінтэз”, “Ясельда”. А набор “Сіняўка” стаў жаданым прадметам быту для многіх савецкіх сем’яў. Яшчэ адзін набор корпуснай мэблі – “Чылім” – таксама становіцца надзвычай запатрабаваным.

…Ад цэха бочкатары з 60-ццю работнікамі да знакамітай фабрыкі па вырабе сучаснай прыгожай мэблі, на якой працуе болей за 500 чалавек… Ад табурэтак і матрацаў – да цудоўных мэблевых набораў, якія з радасцю купляюцца не толькі ва ўсім Саюзе, але і экспартуюцца ў замежныя краіны. І ва ўсім гэтым – напружаная і сумленная праца калектыва і мудрае кіраўніцтва Леаніда Іосіфавіча Канявегі, чалавека няўрымслівага і творчага, працалюбівага і незаспакоеннага, які аддаў прадпрыемству 34 гады працы – па праўдзе шчырай і нястомнай.

Зараз яму 93. Ен усё такі ж бадзёры і лёгкі на пад’ём. Любіць лавіць рыбу і корпацца ў садзе. Любіць зямлю і людзей. І аб гэтым ён піша ў сваёй кніжцы ўспамінаў “Дорогой жизни”, дзе з вялікай душэўнай цеплынёй узгадвае сваіх сяброў юнацтва, партызанскіх таварышаў, пярвічную Сіняўскую ветэранскую арганізацыю, якую ўзначальваў пасля выхаду на пенсію – аж 20 гадоў!

І пэўна ж сваю фабрыку, якую ствараў і ляпіў з радасцю і натхненнем. Мабыць, часта перабірае ўзнагароды – баявыя і працоўныя, сярод якіх і той, з якога я і пачала свой аповед – ордэн Кастрыніцкай Рэвалюцыі.
Лшлія Мялешка



Уладзімір Іванавіч Драгун нарадзіўся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Бацька пайшоў на фронт, і маме давялося адной расціць малога.

Пасля вайны ў маленькага Валодзі паявіліся яшчэ пяць сястрычак і два брацікі. Расціць іх у пасляваенныя гады, вядома, было нялёгка: не хапала хлеба, не гаворачы аб іншых прадуктах.

Але, як кажуць, да шчасця няшчасце вядзе: дзеці расли выхаванымі і разумнымі, радуючы бацькоў. І калі Валодзя скончыў сем класаў, працягваць далейшую вучобу ў дзённай школе не змог: трэба было зарабляць кавалак хлеба. Іван Антановіч працаваў у калгасе трактарыстам і уладкаваў сына своім памочнікам. Пазней хлопец скончыў курсы і пачаў самастойна працаваць механізатарам. Удзень са сваім стальным канем змагаецца на полі, а ўвечары спяшаецца на заняткі ў школу.

У 1963 годзе прызвалі ў Савецкую Армію. Служыў да 1966 года ў ГДР ( у групе савецкіх войск). Дэмібілізаваўшыся, атрымаў званне лейтэнанта. Таму з працаўладкаваннем праблемы не было: яго ахвотна накіравалі ў Ліскаўскую СШ ваенным кіраўніком і далі выкладаць урокі аўтатрактарнай справы і працы.



  • Мне падабалася мая работа, - успамінае Уладзімір Іванавіч, бо яшчэ будучы вучнем, я палюбіў працоўнае навучанне. На ўсё жыццё мне запомніўся дзень, калі пал кіраўніцтвам настаўніка Івана Іванавіча Ясінскага зрабіў рамку для фатаграфій. Колькі было радасці! Магчыма гэты выпадак і вызначыў нкірунак працоўнага шляху. Садзейнічала майму выбару і тое, што бацька быў выдатным плотнікам і з дзяццінства прывіваў мне любоў да сваёй справы.

Валодзя з дзяцінства палюбіў родныя мясціны. Таму ўвесь працоўны шлях звязаны з Клтчынай. Давыхаду на заслужаны адпачынак 34 гады працаваў у Заляшанскай і Ліскаўскай сярэдніх школах. Уладзімір Іванавіч – майстар на ўсе рукі. Умела прымяняючы разнастайныя прыёмы вучэбна-выхаваўчай работы, ен прывівае школьнікам любоў да прцы, выклікае ў іх жаданне зрабіць штосці прыгожае, патрэбнае людзям.

Калі Уладзімір Іванавіч вёў тэхнічныя гурткі, - адзначае былы метадыст Цэнтра дзіцячай творчасці Влянціна Навумаўна Стрэльчык, - то мы заўсёды займалі прызавыя месцы у абласных конкурсах. І асабліва радавлі матулі, атрымліваючы падарункі, зробленныя рукамі сваіх дзяцей.

Мне ўспамінаюцца 80-ыя гады мінулага стагодзя. Я працаваў тады загадчыкам райна. Вялікая ўвага ў той час удзялялася падрыхтоўцы выпускнікоў школ да самастойнага жыцця. Мы стараліся забяспечыць школьныя майстэрні ўсім неабходным абсталяваннем. Ліскаўскую і Заастравецкую школы выкарыстоўвалі для распаўсюджвання перадавога вопыту працоўнага навучання і выхавання вучняў. І невыпадкова на іх базе адбыўся абласны семінар з удзелам кіраўнікоў вобласці і районаў, якія далі высокую ацэнку работы Ўладзіміра Уванавіча, наведаўшы яго ўрокі, пазнаёміўшыся з рэчамі, зробленнымі вучнямі.

У перыяд летніх канікул У.І. Драгун назначаўся начальнікам ваенізаванага лагера, куды, як правіла, мы пасылалі цяжкавыхоўваемых вучняў. Ўладзімір Іванавіч умела арганізоўваў мерапрыемствы, якія садзейнічалі выхаванню ў школьнікаў патрыятызму і іншых высокіх маральных якасцей.

У.І. Драгун працягвае працаваць у СШ №3 г. Клецка, выкладаць урокі працы.

-Уладзімір Іванавіч вызначаецца првфессіяналізмам і вялікім пачуццем адказнасці за даручанную справу, - гаворыць пра яго дырактар школы Іна Іванаўна Навакоўская. – Ён будзе працаваць у нас да таго часу, пакуль пазволіць яму здароўе.

У.І. Драгун прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. У свой час узначальваў партарганізацыю Ліскаўскай СШ, неаднаразова быў старшынёй участковых выбарчых камісій. Цяпер з’яўляецца старастай вёскі Заляшаны. Прымае актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі сістэмы адукацыі і галтновага прафсаюза: член яе савета. Часта сустракаецца і выступае перад вучнямі.

За сваю сумленную працу Уладзімір Іванавіч узнагароджаны “Почетной граматой ЦК ВЛКСМ” (1970), Гагаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1985), шматлікімі ўзнагародамі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.

У.І. Драгун – шчаслівы чалавек: 49 год жыве са сваёй каханай жонкай Марыяй. Дзве дачкі закончылі БДУ. Алена загадвае дзіцячым садком у г. Баранавічы, а Наташа працуе ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Унукі Алена і Раман ужо атрымалі вышэйшую адукацыю, а Захар і Маша Вучацца Ў Мінскім абласным ліцэі.

Старажытны філосаф Арыстоцель пісаў: “Настаўнікі, чкім дзеці абавязаны выхаваннем, больш пачцівыя, чым бацькі, якім дзеці абавязаны толькі нарадженнем: адны дораць нам толькі жыцце, а другія – добрае жыцце”.



У.І. Драгун - менавіта такі настаўнік.
Аляксандр Жукоўскі, старшыня ветэранскай арганізацыі адукацыі і галіновага прафсаюза.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка