Белпрусь“




старонка1/15
Дата канвертавання14.02.2019
Памер4.96 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


ЧЫРВОНДЯ



БЕЛПРУСЬ“

ДВУХТЫДНЁВПЯ ІЛЮСТРЙВІНЙЯ ■ ЧЙСОПІСЬ ■

лм

ІІРВОМ» БЕЛЙРКЬ'1

будзе высьвятляць у мастацкім слове і багатаіі ілюстрацыі рост і разьвіцьце сацыялістычнага бу- даўніцтва БССР і ўсяго Савецкага Саюзу, рэкан- струкцыю народнае гаспадаркі, посьпехі індустры ялізацыі і калектывізацыі сельска.е гаспадаркі, шляхі кулыурнае рэвалюцыі.

будзе знаеміць чытача з рэвалюцыйнымі падзея.мі ўсяго сьвету, атаксама і з важнейшымі зьявішчамі сусьветнай эканомікі і культуры.

зьмяшчае: апавяданьні, вершы, нарысы, падарожмш. фэльетоны, артыкулы з палітычнага. эканамічнагд. культурнага і мастацкага жыцьця. Мастацкія на- вінкі,ілюстрацыі, рэпрадукцыі карцін выдатнейшых мастакоў, а таксама гумарэскі, пародыі, старонкі сатыры і гумару з адпаведнымі шаржамі і кары- катурамі.

будзе адлюстроўваць усе бягучае жыцьцё мастацтвз як савецкага, так і сусьветнага, найбольш буйныя зьявішчы літаратуры, тэатру і кіно.



МЕНСН, Савецкая вул„ № 63, Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва, рэдакцыі „ЧЫРВОНАЯ БЕЛАРУСЬ11.

На

Цана ^собнага нумару 15 кап.

УМОВЫ ПАДПІСКІ:

1 год . . 3 р. 00 к. II На 3 месяцы.



. 1 р. 50 к.

1

. 75 к. . 25 к.

ПАДПІСКА ПРЫМАЕЦЦА:

Ва ўсіх кнігарнях і акруговых аддзяленьнях Белдзяржвы давецтва, ва ўсіх паштова-тэлеграфных установах І ва ўсіх лістаносцаў.

Гіролетары ўсіх краёў, злучайцеся!



МАЛАДНЯК

ЛІТАРАТУРНА - МАСТАЦКАЯ І ГРАМАДЗКА- ПОЛІТЫЧНАЯ ЧАСОПІСЬ—ОРГАН БЕЛАРУСКАЙ АСОЦЫЯЦЫІ ПРОЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ

ПАД РЭДАКЦЫЯЙ ІЛ. БАРАШКІ, П. ГАЛАВАЧА, А. ЗВОНАКА,

8. КАВАЛЯ. Я. ЛІМАНОЎСКАГА, А. МОРКАЎКІ і А. СЯНЬКЕВІЧА



ГОД ВЫДАНЬНЯ СЁМЫ КНІЖКА АДЗІНАЦЦАТАЯ--ДВАНАЦЦАТАЯ

ЛІСТАПАД—СЬНЕЖАНЬ



ВЫДАВЕЦТВА „ЧЫРВОНАЯ ЗЬМЕНА“ М.ЕНС К 1929

Неля *ускі і &зх!ў-*у*о

і кгч-• г

бібліятэна

ІЫВ. № 3&6<У

Галоўлітбел 5631-




СЫМОН ХУРСІК

ЧОРНЫ мост

(Аповесьць)

I


  • Дык сядзі-ж у хаце, як пані якая,-—выцісьліва з прысьвістам сказала гаспадыня Карэцкая наймічцы Арыне,— а жывёла няхай хоць з голаду пазаходзіцца. Кальнула зеленавата-дзягцянымі пікамі вачэй. Вышла за дзьверы.

  • Добра,—пакорліва сказала ўсьлед ёй Арына, а калі гаспадыня была ўжо на дварэ, сурова з нянавісьцю дабавіла:

  • Здохла-б ты разам са сваё'ю жывёлаю, хоць жывёла і не зінавата.

Адышлася на хату. Зьняможліва паднесла рукі да галавы. Дало» нямі сьціснула твар.

  • Што будзе са мною? Чым скончыцца гэта?!

Па смуглявай шыі чорнымі струменчыкамі зазьмяіліся бліскучыя завіткі валасоў. Парыўча закалыхаліся высокія грудзі. Каля сагну- тых лакцей дробна і часта закаціліся круглыя беражкі кароценькіх рукаўчыкаў блюзкі.

  • Тады было ўсё—і абяцаў і галубіў, а цяпёр—як анучу непа- трэбную адкінуў, да шляхцянкі пашоў. Не, мой любы, гэтак ня будзе. Ніколі. Нізавошта. Я табе не прабачу. Захачу—лазінаю сагнешся да ног... А можа я дарэмна? Можа ён пашоў так куды- небудзь, не да яе? Мсжа хутка вернецца? Але чаму-ж ён сёньня гэтак мала на мяне пазіраў, амаль што ні разу і вачэй ня ўзьняў?.. Хіба няпрыгожая стала?

Абмахнула белай з ружовымі беражкамі хустачкай твар ад чагосьці нябачнага ды нясьмела, нібы крадучыся, падышла да ста- рое паблеклае люстры з чырвоньімі выцьвіўшымі ўзорамі на чорнай асадцы.

Пранікліва паглядзела. Замёрла. Пасьля нячутна кранула паль- цамі вузкую паймачку валасоў, што зьвіліста прабегла зьлева направа над самым краем ілба. Ледзь прыкметна пажмурыла вочы.




4 Сымон Хурсік

На вуснах зарніцай затрапыхалася ўсьмешка, дажджом залатым апырснула твар.

  • Хто сказаў, што я ня прыгожая! Сотні хлапцоў вар'яцеюць. А гэты... мой... мой любы, мой каханы Стась... Хіба-ж можа ён не кахаць мяне?.. Хто ня рады быў-бы ласцы маёй? Я ня ведаю, я ня цямлю, не разумею. Цяпер да багатых пацягнула яго, да шляхотных, хоць і не такіх можа прыгожых, як я... Бач, я—нісчымная, наймічка, а яны—багатыя. А чым жа яны лепшыя ад мяне?—Яны маюць пасагу, заможную радню, а я—галацуца, сірата...

Падьшіла і, як хворая, кінулася на ложак. ІІадлажыла пад галаву руку, скручыла ногі, вачыма ўставілася ў прастору.

  • Нябожчыца маці казала сьцерагчыся такіх. А вось як яно вышла. Загінула я... загінула, нібы кветка ў сьцюжу.

Гарачкава паднялася з ложку ды, апусьціўшы да грудзей галаву, пачала роспачна хадзіць па хаце.

Калі што—пайду ў сьвет, з сабого прыкончу, але-ж і яму жыць ня дам з ёю. Не разжывецца яна... Хоць наймічка я, але папомняць мяне. Калі прыдзецца—зарэжу, задушу. А там,—усё роўна. Няма жыцьця мне—і ты ня жыві!.. Ха ха-ха!.. А як прыдзеш, Стасік, дадому—паглядзім. Абы толькі бацькі ня прысьпелі.

Спынілася ля вакна. Важка апусьціла кулак на стол.


  • Як прыдзе—скажу: Досыць жартаваць. Ня муч. Ня зьдзек- вайся. Іначай—сьцеражыся. Помсты сьцеражыся!.. Аднак, я здур- нела. Што здолею зрабіць я—пакрыўджакая, абс.ьмяяная, бяз- родная? Што?.. Не, здолею. Я гіушчу з агнём гэта паскуднае логава...

  • Старых няма?—раптам абудзіў Арыну ад задумы цененькі ўкрадлівенькі галасок.

  • Не,—машынальна адказала Арына. Кінула кароткі пагардлівы погляд на запытаўшага, пачала пільна глядзець у вакно.

Залатымі іголкамі рашаціла сонца, выбіты з сілы, замызганы сьнег. Цягнула да сябе тонкую раджавую пару з гантовых дахаў. Перад вакном, каля лужыны, гучна верашчэлі вераб'і, шукаючы ў брудзе покарму. Далей, за агародамі над пачарнелым балотам хутка лёталі кнігаўкі. Быў чуцен іх доўгі і ценкі, нудны скігат. Арыне гэты піск цяпер быў да спадобы. У ім чулася штосьці зна- ёмае і зразумелае... Яшчэ далей, за балотам і полем, сіняватаю смугою дыміўся лес. Здавалася. ён яшчэ спаў ці нібы думаў аб чымсьці... Цягнула ў далячынь.

  • Вясна ідзе, —гіадумала Арына, а што са мною будзе? I сэрца яе хтосьці нібы касьлявымі рукамі сьціснуў, Ціха ступаючы па пад- лозе, да Арыны падышоў асьцярожна нізенькі смуглы Стасік;


Чорны мост

  • Ты чаго зазлавала?—-запытаў ён у Арьшы, імкнучыся загля- нуць у яе твар.—На мяне ці можа старыя што?

Арына ўздрыгнула. Не адказала нічога. Яшчэ пільней утаропі- лася ў вакно.

Стась адступіўся назад і, тупаючы па хаце, пачаў распра- нацца.



  • Дык са мною ня хочаш гаварыць?

Арына маўчала. На плячох 'краямі дробна ўздрыгвала блюзка.

Стась падышоў і, лашчачыся, палажыў ёй ра плячо галаву Арына сурова паглядзела яму ў вочы, але твар яе міжвольна пра- сьвятлеў. Нібы крыльлем узмахнула яка ў паветры рукамі, абхапіла імі за шыю Стася і парыўна прыцягнула да сябе.



  • Стась... любы мой... залаты.

  • А ты не жартуеш?—пытаў ён, па п'янаму цалуючы яе маладое прыгожае цела. ГІасьля асьцярожна падняў яе на рукі, пачаў насіць па хаце.

  • Ня цісьні гэтак моцна, вар‘яг,—шаптала Арына, тулячыся да Стася.—Ты-ж ведаеш... Можа хутка будзе...

  • Што будзе?

  • А ты ня ведаеш? Лялька... Можа сын, а можа дачка...

  • Ай, кінь ты...

  • А ты спужаўся?—засьмяялася Арына, прыглядаючыся ў зьдзіў- лены і некалькі нібы зьляканы гвар Стася.

  • Чаго там пужацца?— супрытна ўздыхнуў Стась.—Што я малы ці што.

Паднёс і пасадзіў Арыну на ложак. Сам павольна адышоўся на хату.

  • Значыць, так... ага... вось як... --- шаптаў ён, штосьці абмяр- коўваючы сам з сабою.

  • Ты чаго?.. Табе ўсёроўна,—пачала гутарку Аркна.— Аяшчэ-ж ты і мужчына.

  • Дык што, калі мужчына,—абразіўся Стась,—Эх, ліха!.. Абрыдла мне гэта ўсё, як бульба неабіраная.

Арына гарачкава ірванулася з месца, але, ні кроку ня ступіўшы наперад і ні слова не прамовіўшы, ізноў зьняможліва і вяла апусь- цілася на пасьцель. Некаторы час сядзела, як зьбянтэжакая, як па- збаўленая здольнасьці парушацца і цяміць што-небудзь. Нарэшце крыху апрытомнела. Запытала:

  • Стась, што ты сказаў?.. Няўжо гэта праўда?..

Стась, ледзьве прыцішыўшы хаду, паглядзеў момант вялікімі недарэчнымі вачыма на Арыну, махнуў бязуладна ўніз рукою ды ізноў закрочыў па хаце.


6 Сымон Хурсік

  • Ты не кахаеш мяне,—раптам, сударгаза забілася на ложку Арына,—табе... Адэля... шляхцякка да спадобы... Божухна мой... завошта-ж пакараў ты мяне гэтак... сірату!..

Чорная жыжма валасоў хусткаю зьвісла перад тварам. Заруха- ліся пад белаю блюзкаю плячукі. Над сагнутаю шыяю лубком адтапырыўся пакамечаны беражок блюзкі.

  • Завошта... Завошта крыўда гэткая?—выкрыквала ўрыўкамі Арына, дрыжачымі пальцамі адхінаючы ад вачэй зьвіслыя і ўжо змочаныя, валасы.-—Што ты зрабіў са мною?.. Завошта пагубіў?..

  • Ты звар‘яцела, відаць,—занепакоіўся Стась,—навады выпі... Вось дурань... Калі я чуць ня так, дык ці-ж я ўжо і не кахаю...

Сеў з Арынай поплеч, прытуліў яе да сябе.

  • Ціха... уватрыся... А то яшчэ прыдзе хто-небудзь...

Арына павольна супакойвалася, але яшчэ моцна ўсхліпвала

уздрыгваючы плячукамі, галавою.



  • Ну, чаму ты мне ня верыш?—запытаў ціха Стась робленым сумным голасам, стомлена і ніякава разглядаючы Арыну ззаду. Дзьмухнуў на адтапыраную на шыі пайму незаплеценых у касу дробных валаскоў.

  • А чаму-ж ты ўцякаеш?—адказала ўсё яшчэ хвалюючыся Арьша,—не пасядзіш дома ні мінуткі?

  • Мне гэтак трэба,—роблена ўздыхнуў Стась,—кьб ня грызьлі дарэмна бацькі... А калі я захачу цябе ўзяць, дык тут няхай хоць сьвет дагары нагамі перавернецца,—а вазьму... Ці-ж магу я цябе ачурацца, скажы?.. Дзе-ж я другую знайду, падобную да цябе?.. Эх, ты... Хто нас можа разлучыць?—Ніхто...

  • А твае бацьке?—сказала Арьша, заглядваючы Стасю ў вочы.

  • Вось ты ізноў памужыцку сказала,—дакорліва заўважыў Стась,—не „бацьке“, а „бацькі“. Прывучайся па шляхотнаму гава- рыць, каб ня сорам было ў людзі паказацца.

Арына, як вінаватая, сутулілася, ледзьве прыкметна адхілілася ад Стася ўбок.

  • Дык што-ж я вінавата, што з простых.

  • Ірачка, цябе ніхто не вінаваціць, але што-ж будзе, калі часам

прыдзецца ў госьці паехаць з табою, як тады?..

  • Да шляхтаў я ніколі не паеду.

—- А як-жа будзе?

  • Неяк будзе.

  • Вось як,—уздыхнуў Стась, — увесь век у людзі паказацца нельга...

  • Што -ж, такая доля мая,—сумна адказала Арына, пачынаючы хвалявацца,—мусіць гэтак суджана мне...


Чорны мост

7

  • Ты ізноў пачынаеш,—мізэрненькз сагнуўся Стась.

  • Гэтак нельга. Я-ж табе кажу: я цябе кахаю, а бацькі мае хут ні пры чым.

  • Ні пры чым?—недаверліва запытала Арына.—Ці праўда?

  • А ні чутачкі,—парыўча выпрастаўся Стась.

  • А табе ня сорам будзе, што я з мужыкоў?

  • Зразумела, сорам—падумаў Стась,—аднак паглядзеў на на- пруджаны збалелы твар Арыны і, стрымліваючы нядобрую ўсьмешку, яаволька, нібы раздумваючы, адказаў,—з мужыкоў яшчэ лепшыя бываюць, чым з шляхты. Скажам, ты...

Арына ўзяла яго за чуб і жартаўліва пачала трэсьці.

Схапіўшы за рукі, Стась адным рухам адкінуў яе наўкос цераз ложак на падушку. Тварам прыціснуўся да высока ўзьнятых раз- двоеных грудзей.



  • Пусьці, — папрасілася праз хвіліну зьняможлівым голасам Арына.—Што ты?.. Смала... Пусьці, а то прыдзе яшчэ хто-небудзь...

  • Хай ідзе,—жартаўліва і разам з тым гарачкава адказаў Стась, цалуючы яе, без разбору, у шыю, твар, вочы...

Часу праз некалькі Арына ўжо трымала ў сябе на ўлоньні галаву Стася, часала пальцамі валасы яго, зрэдку цалавала ў твар.

  • Калі-б ты пакінуў мяне,—казала яна,—схіляючыся над кахан- жам, бы над дзіцем,—малое, што мае нарадзіцца, я зьнішчыла-б... Каб і памяткі аб табе не засталося аніякае...

  • Гэта ня кепска,—падумаў Стась і пасьля вяла, як бы праз сон, адказаў,—і ня грэх табе, Ірачка, гэтак казаць?.. Гэта-ж падумаць нават страшна... А ўсё таму, што ты ня верыш мне... 3 дзіцем дык яно прыдзецца што-небудзь прыдумаць... Але-ж ты павінна памятаць, што я цябе не на жарты кахаю... Прыдзе час—пажэнімся... Нашага шчасьця ніхто не пабурыць—ні чорт, ні д'ябал, ні нават самі бацькі!.

  • Добра, сынок, добра! раптам гукнула, бразнуўшы дзьвярыма, Карэцкая,—ажанілі-б цябе чэрці на вісельні на якой... Ды зірнеце-ж, васпанства, дзе ён ляжыць?!

Стась, як зьбянтэжаны, усхапіўся з улоньня Арыны, паправіў на сябе вопратку. Неспакойньім поглядам упіўся ў матку.

Карэцкая-ж спрытна крутнулася ў парозе паміж гаршкоў і цаб- роў ды ўзрушана залескацела каля печы дзябёлым качарэжнікам.

II

Салодка пазяхнуўшы, Стась павярнуў галаву і хутка глянуў на хату. 3 вакон біла моцнае сьвятло. Глядзець адразу пасьля сну было няпры- емна, балюча. Стась заплюшчыў вочы ды адвярнуўся тварам да сьцяны.






  • Хай падумаюць, што сплю яшчз,—парашыў ён. Тьшчасаі* стараўся суцішыцца ды аднавіць у памяці тое, што бачыў ува сьне.

  • Аб чым гэта? Дзе быў я? Што было са мною?..—Хутка віўся, лятаў над сенажацьцю, над рэчкаю, над высокімі палосамі збожжа... Пасьля паміж зялёнага бярэзьніку за мною гналася даў- жэзная гадзюка. Я ўцякаў. Займала дыхаць. Я калаціўся ад страху. як заяц... Зачапіўся за корч, паваліўся. Раптам, адняліся рукі, ногі... А гадзюка ўжо схілілася нада мною, шырока разявіўшы лягау,. Я паспрабаваў крычаць, але не хапала сілы, перасохла ў глотцы. і я толькі асіпла хрыпеў, быццам мяне хтосьці душыў. Аднак на- пружыўшы апошнія сілы, я схапіў гадзюку аберуч за ляпу і раза- рваў яе на дзьве часткі... Потым, пад дзень, сьнілася, што быў я ў полі. Там Адэлю сустрэў. Яна штосьці казала мне. Нязвычайна толькі. Яе гутарка была падобнаю дапесьні больш ці да музыкі. Адэля ўсьміхалася мне. Гожа, ветла. Нахілялася да мяне. Бьіло прыемна і неяк дзіўна і радасна. Так, як ніколі. Адэля...

  • А чаму вады не паставіла ў маленькім саганку?—расьпякала. тым часам гаспадыня Арьіну каля печы,— папусьціла хлюндры, як нелюдзь. Маткі мае, усёроўна як мех той кавальскі!..

  • Паставіла ўжо,—адказала зьніштожаным голасам Арына.

Сьпярша Стась і не спазнаў быў нават, хто адказаў гак матцы

яго. Настолькі быў зьмяты, надламаны голас Арыны. Здалася толькі, што нібы чуў ён дзесьці ттадобны, нібы прагучэлі ў ім калісьці знаныя тоны.



  • Арына?—схапіўся Стась, прыўстаў з пасьцелі, аднак зараз-жа ізноў апусьціўся. У памяці мятухнулася ўчарашняе. Па ўсім целе прабегла мучлівая, зябкая дрож. Такая бывае толькі пры млосьці альбо ў часе цяжкае хваробы.

  • Скавародку абмый лепей!—усё ня ўнімалася, дукавала ман: Арыну,—падла несьвянцоная... Нешта і рукі твае ня ліпнуць ні да чаго... Як граблі зрабіліся!

На гэты раз замест чаканага адказу Стась пачуў толькі кароткі скрыг зубоў ды міжвольныя здушаныя ўсхліпваньні.

  • Што гэта натварылася?—жахнуўся Стась, баючыся нават паварушыцца на ложку.—Хоць бы да мяне маці не прычапілася.. Каб гэтак здарылася з Адэляю—дык усё было-б добра, а гэту— задушаць... А можа я і кепска зрабіў?..

Калі, нарэшце, крыху прыціхла матка, Стась асьцярожна ўстаў 8 пасьцелі. Арына, ня ўзьнімаючы вачэй, тупала каля печы. Маці чагосьці на золажніку шукала. На старым ложку пры ляжанцы снаў Стасяў бацька, які ўжо амаль што пасьля поўначы зьвярнуўся быў з мястэчка.


Чорны мост

9

  • Ці ведае стары?—занепакоіўся Сгась, прыглядаючыся да маткі, — няўжо яшчэ не сказала яму? Бадай, не, — вырашыў напа- сьледак ён і, ня гледзячы на матку, прыкідлівым голасам нездаволена_ запытаў,—сьнеданьне хутка будзе гатова?

  • Прысыіееш,—злосна з прысьвістам адказала маці. Баючыся. што зараз-жа можа прачнуцца бацька, і з прычыны злосьці маці, можа разгуляцца досыць страшная навала, Стась хуценька апра- нуўся ды выскачыў з хаты. Пашоў жывёлу даглядаць.

  • Ня жыцьцё, а пекла,—думаў ён, ідучы з рэзгінамі ў пуню,— і хто?—родныя бацькі атручваюць, аніякага ўпынку не даюць.. як найзласьнейшыя ворагі... Хочуць добрага, а робяць наадварот.., Не,-—махнуў ён сьціснутьім кулаком у паветры, — трэба сябе са старымі болей сур'ёзна паставіць... Каб яны вельмі не разыходзі- ліся... Ды дакуль мне баяцца іх?.. Ні балмеса ня цямяць, а сьвінь- нямі ў чужое жыцьцё поруцца... Досыць! Сказаў—і ўсё тут!..

Скідаў граблямі' з кляшні салому, сена, ператрасаў усё гэта вілкамі на трушанку, аднак перад сабою нічога ня бачыў, у руках ня чуў ні грабель, ні вілак. Быццам рабілася гэта ўсё некім другім з боку, а ён, Стась, толькі так стаяў тут, быў заняты чымсьці зусім іншым. Пасьля таксама-ж нячула і па хлявох трушанку разносіў- Устаўныя ў шулы дзеравяныя дзьверы сёньня, як ніколі, моцна рыпелі, хоць Стась і прыкладаў усе свае здольнасьці, каб адчыняць і зачыняць іх як найасьцеражней. Дзікія гукі, бы вароны галодныя, здавалася, на ўсю аколіцу крычалі аб чымсьці нязвычайным, нядоб- рым і гвалтоўным, гірычынаю чаму зьяўляўся Стась. Злымі думкамі ўбіваліся гэтыя гукі ў нутро яго, паролі яго, бы асьцём, ірвалі на кавалкі. І ня было ад іх ні схавацца куды, ні ўцячы. Як цень, як сумленьне, яны ўсюды ішлі неадступна за ім ды бязьлітасна каралі- яго, няславілі на ўсю навакольнасьць.

Кожны раз, як прыходзіў з гумна на двор, нясьмела трывожна кідаў кароткі зірк у бок хаты, імкнучыся хоць па якіх-колечьі адзнаках зразумець, што там робіцца. Аднак, як сьціснутыя губы:,. упорчыва маўчалі дзьверы, не паказвалі аніякіх адзнакаў жыцьця вокны.



  • Што з імі там? — кожны раз думаў Стась, накіроўваючыск з двара ў гумно,—усёроўна, як памёрлі...

  • Хоць-бы хутчэй,—думаў ён, варэшце дашчэнту змучаны* скубучы з кляшні для авечак сівец,—ці тое, ці другое... Абы хутчэй.-

Нечакана, бы гнуткі дубец, цяў яго зацяжны кашаль. Аглянуўся На тоненькіх крывенькіх ножках стаіць бацька ў дзьвярох. Вялікая, аброслая валасамі, барадаўка на яго пераносьсі за апошнія суткі, паказалася Стасю, зрабілася яшчэ большаю і касмацейшаю, як


10

Сымон Хурсік

раней была. Амаль што зусім схаваныя пад брывямі вочкі накіра- валіся паверх Стася кудысьці пад кладзь даху.

  • Знарок туды пазірае,— падумаў Стась,—прыкідваепца. Ізноў узяўся скубці сена. Прадстаўляючы сабе бацькаву постаць, раз- зажаў,—падумаеш—асоба гэткая... ды яшчэ-ж дукуе мяне... было-б хаму...

Зірнуў з-пад ілба на бацьку—ня вытрымаў, засьмяяўся.

:— Што, сынок, весела табе? а?—павольна дапікліва запытаў Карэцкі,—весела?

Стась ізноў глянуў на бацьку, засьмяяўся яшчэ мацней, чым першы раз. У голасе выразна прагучэлі ноткі варожасьці, быццам ён дражніўся з чужым.

Карэцкі ўважліва паглядзеў на сына, пусьціў на кучу саломы зоблачка дыму, пальцамі крануў бародаўку на пераносьсі.



  • Ды што ты?.. Ці гэта з вялікага розуму, ці здурнеў можа?— сказаў праз зубы. Хвіліну памаўчаў, 6ы ў нерашучасьці. Ціха, але зыразна, дабавіў.—Сабака ты, сукін сын...

Бачно зазлаваў. Прысеў на платок застаронку. Голасна запытаў:

  • Скажы, Стась, што гэта нарабіў ты? Ці праўду маці кажа?

  • Пачалася споведзь,—падумаў Стась, адкідаючы нагою сена на рэзгіны, але зрабіўшы выгляд, быццам не разумее ў чым справа, у сваю чаргу запытаў у бацькі,—а што яна кажа?

  • Шэльма ты, шэльма,—адказаў лаянкай Карэцкі,—ты ня ведаеш? Хіба-ж ты яе замуж возьмеш? Ці-ж яна раўня табе? Штогэтадля ^ябе даўнейшы ражым, што пакрыўдзіў наймічку-—і ўсё гут, ніхто за яе ня ўступіцца?.. Цябе-ж за гэту мужычку на той сьвет без яары адправяць... Басячуга ты, басячуга...

  • Дык што я нарабіў?!—прыкінуўся абураным Стась,—Што?!.

  • Як што?—пабялеў ад злосьці Карэцкі,—дзеўка, бы калода ходзіць, духу ня можа зьмяніць, а ён яшчэ пытае...

  • Дык што, калі як калода?..

  • Дык што?—перадражніў бацька сына,—хутка можа табе му- жычанё прывядзе—тады будзеш ведаць, што... На хрэсьбіны свая- коў запросіш, добрая слава пойдзе... як сабаку, сорам вочы будзе ў людзі паказаць...

  • Досыць пацеры начьпваць мне. Малога папаў ці што:—не сьцярпеў ды адчайліва захрычаў Стась, быццам кожнае слова бацькі асьцём пранізвала ?,го,—досыць!

І граблі падскакваючы, пагрэскваючы ды губляючы на мёрзлым грунце пуні дрыўляныя зубы, паляцелі да дзьвярэй.

Карэцкі хістануўся ў бок. Пасьпешяа схапіўся рукою за пера- носьсе, як-бы зьвяраючыся ці ўсё там на месцы. Паглядзеў з ась-




Чорны мост

11

пяроган на сына, ціха, але кпліва, сказаў,—дурны ты... Што я?.. Калі цябе ня верне, калі табе ня сорам будзе перад усёю раднёю,— пастаў хату за аколіцаю ды жыві... На гэтай сядзібе не сяліся. Ты жыві з ёй, а я ўжо з маткаю дажыву як-небудэь веку... Жыві, але покуль і не памру я—са мною не сустрачайся і „дзеньдобры“ не давай. Усёроўна як-бы ты маім сынам ніколі і ня быў... Вось як...

  • Ня дай бог і сынам быць каму-небудзь у вас,—узрушана сказаў Стась, падхапіў на плечы рэзгіны з сенам і, прыгнуўшыся, хутка рушыўся з пуні.

  • Стась!—некалькі нібы зьляканы гукнуў Карэцкі ўсьлед сыну.

  • Чаго яшчэ?—нездазолены азваўся Стась, на момант прыпы- ніўшыся пасярод гумна.

Лёгка, бы маладк дзяцюк, падбег Карэцкі на дыбачках да сына, прыгнуўшыся, зашаптаў:

  • Бяры, гадзюка, грошы ды хутчэй да доктара вязі...

  • Усёроўна,—махнуў безнадзейна свабоднаю рукою Стась,-—

  • Дарэмна.

  • Як, дарэмна?

  • Тое, што дарэмна,—нездаволена і сумна паўтарыў сын,— Позна ўжо... .

  • Ня позна,—засупярэчыў Карэцкі,—заплаці толькі добра... гасьцінца... папрасі... На кавалкі парэжуць, а дастануць...

  • Хто гэта возьмецца...

За жывое дзіця пад суд пападуць.

У старога Карэцкага хутка закоўзалася па пераносьсі бародаўка, дробна закалацілася барада.



  • Што-ж мы цяпер?.. Зарэзаў ты мяне, сынок... зарэзаў да- шчэнту...

Стась вяла падкінуў вышэй на плечы рэзгіны, адпляваўся, ды павольна пашоў на двор.

  • Вось дзе няшчасьце,—разважаў ён сам з сабою, стараючыся не пападаць нагамі ў выбітыя коньмі на дарожцы дзіркі ў сьнезе,— Дзеўка—адным словам... Але нашто было ёй нарадзіцца мужычкаю? Каб ня гэта—дзеля чаго была-б Адэля патрэбнаю... Цяпер і Адэля стала прыгожаю. Бялявая. Разумная. Далікатная... Пасьпяшаўся крышку я... Эх, не спаліла-б цябе маланка!..

Уздыхнуў. Падышоў да хлява і роспачна кінуў рэзгіны да варот.

  • Што ўжо ні было-б.

Тым часам стары Карэцкі, размахваючы перад носам пальцам, нібы вылічаючы штосьці, таксама думаў—разважаў:

  • Вось ты і рабі, што хочаш... Гэта—задача... Зрабіць—то зрабіў, але як-жа з бяды вылезьці?


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка