Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы




Дата канвертавання29.12.2016
Памер126.35 Kb.
Біялогія 7 клас

Тэма урока: Шапачкавыя грыбы

Задачы:

Адукацыйныя:

- вывучыць характэрныя асаблівасці будовы, харчавання, размнажэння шапачкавых грыбоў;

- выявіць прыстасаванні да асяроддзя пражывання, значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека;

-пазнаёміць вучняў з асноўнымі ядомымі і ядавітымі грыбамі;

- навучыць правілам збору грыбоў і аказанню першай дапамогі пры атручванні грыбамі.

Развіваючыя:

- развіваць навыкі работы з тэкстам падручніка, выдзяляць галоўнае, рабіць вывады;



Выхаваўчыя:

-выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.



Абсталяванне:

Калекцыя муляжэй, плакаты, малюнкі з відам грыбоў, кампьютар, прэзентацыя, табліца “Цыкл развіцця шапачкавага грыба”, мадэль- аплікацыя “Размнажэнне шапачкавага грыба”



Новыя паняцці: мікарыза (грыбакорань), трубчастыя і пласціністыя грыбы.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

Заданне 1-га узроўня.

Прывядзіце прыклады плесневых грыбоў.

Заданне 2-га ўзроўня.

Што азначаюць словы : “плесні”, “антыбіётык”, “дрожджы”, “пачкаванне”.

Заданне 3-га ўзроўня.

Запішыце 10 апорных слоў або словазлучэнняў па дамашняму заданню.

Заданне 4-га ўзроўня.

http://fs1.ucheba-legko.ru/images/572b60e98de949ddb31a77fbac485208.jpg

Разглядзіце малюнак.параўнайце ўтварэнне спор у плесневых грыбоў – мукара і пеніцыла. У чым вы бачыце розніцу?

Заданне 5-га ўзроўня.


  • У гады Вялікай Айчыйнай Вайны вучоныя-медыкі знайшлі новае лякарства – пеніцылін. З яго дапамогай было вылечана шмат раненых хворых з запаленнем лёгкіх. Якія адносіны гэта лякарства мае да грыбоў?

  • З якой мэтай для прыгатавання цеста бяруць посуд, які ў аб’ёме больш, як мінімум у два разы, за аб’ём апары?

Атрыманныя балы выстаўляюцца ў ацэначны ліст. ( графа 1)

ІІІ. Актулізацыя ведаў.

Полон сказок и чудес, Наш Ульяновический лес, Нас к себе он приглашает , Раскрыть тайны обещает. Чтоб узнали точно мы – Как и где в лесу растут …. (грибы).

Чаму падбярозавікі сустракаюцца ў бярозавым лесе, падасінавікі ў асінах, белы грыб паблізу з дубамі?

ІV. Вывучэнне новага матэрыялу.


  1. Вызначэнне мэты ўрока (прапаную вучням выбраць узровень засваення ведаў. Мэты кожнага ўзроўня запісаны на дошцы)

І узровень

Вучань павінен ведаць (умець):



  1. Будову шапачкавага грыба;

  2. Ядомыя і ядавітыя грыбы;

  3. Правілы збору грыбоў;

  4. Аказанне першай дапамогі пры атручванні грыбамі.

ІІ узровень

Вучань павінен акрамя мэт першага ўзроўня яшчэ:



  1. Канкрэтызаваць паняцці: сімбіёз, мікарыза або грыбакорань.

  2. Спосабы размнажэння грыбоў.

ІІІ узровень

  1. Па асаблівастям будовы ніжняй часткі шляпкі вызначаць да якой групы адносіцца грыб ( пласціністы або трубчасты)

  2. Вырошчванне грыбоў у штучных умовах.



  1. Будова шапачкавага грыба

Самастойнае вывучэнне першых двух абзацаў параграфа 19.

Вучні выяўляюць асаблівасці знешняй будовы, замалёўваюць пладовае цела ў сшытак і падпісваюць асноўныя часткі.

2 вучня з дапамогай дапаўняльнай літаратуры выяўляюць на якія групы дзеляць шапачкавыя грыбы па будове ніжняй часткі шляпкі.Складаюць схему “Класіфікацыя шапачкавых грыбоў”. Прыводзяць прыклады.

Вывад: пладовае цела складаецца з ножкі і шапачкі, яны складаюцца з міцэлію. На ніжнім баку ёсць пласцінкі або трубачкі са спорамі.

( дэманстрацыя на плакаце)



Пастаўце сабе бал за прадзеланую работу (графа 2)

  1. Размнажэнне шапачкавага грыба.

Расказ настаўніка з выкарастаннем табліцы, мадэлі-аплікацыі, мал. 24 падручніка.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі заўважылі, што грыбы растуць па кругу, у сярэдзіне такога круга часта зямля голая, і на ёй не расце нічога. Ясна, што тут справа не ясная! У Галандыі гэтыя кругі, лічылі местам, дзе чэрці збіваюць масла, у Расіі – местам пляскі ведзьм. Вось і пайшла па свету назва – “ведзьміны кругі”. Таму грыбы з такіх палянак не толькі не збіралі, але і стараліся абыйсці далей. Сёння вучоныя тлумачаць гэту з’яву тым, што грыбніца ў глебе разрастаецца па кругу, адмірая пасярэдзіне.



  • Чаму ў сярэдзіне круга не растуць расліны?

Грыбніца забірае амаль усю ваду і спажыўныя рэчывы, якімі харчуюцца расліны. Вось чаму ў сярэдзіне круга дрэнна расце трава. Падобныя кругі могуць разрастацца да вялікіх памераў: дыяметрам ад 70 да 200м., на працягу года грыбніца нарастае на 10-12 см., узрост грыбніц можа дасягаць 500-600 гадоў.

  • Давайце паспрабуем выясніць як размнажаюцца грыбы? Змадэліруем шляпку пласціністага грыба (гармошка). Як вы думаеце, якое значэнне мае такая будова шляпкі?

Павялічэнне паверхні, а калі большая паверхня, то і больш утвараецца спор.

  • А што такое спора?

Выспелыя мелкія і лёгкія споры высыпаюцца, іх падхоплівае і разносіць вецер. Разносяць іх птушкі, смаўжы, белкі, зайцы. У вільготнай, багатай перагноем глебе споры грыбоў прарастаюць, з іх развіваюцца ніткі грыбніцы на якіх потым утвараюцца новыя пладовыя целы.

Спора вельмі вынослівая. Яе шчыльная абалонка захоўвае ад жары і холаду. Яна можа знаходзіцца ў паветры гадамі, рабіць далёкія падарожжы, каб аказацца ў глебе ў благапрыемных умовах і прыступіць к стварэнню новай грыбніцы.

Размнажэнне спорамі – гэта спосаб бясполага размнажэння. Грыбы яшчэ могуць размнажацца палавым спосабам і вегетатыўным.

Вегетатыўнае размнажэнне адбываецца пачкаванннем, часткамі міцэлія.



  • А ці можам мы вырасціць грыбы дома? Як вырошчваюцца грыбы ў штучных умовах?

Адказы дзяцей.

Вывад: грыбы размнажаюцца бясполым спосабам пры дапамозе спор, вегетатыўным спосабам – пачкаванне і часткамі міцелію і палавым спосабам пры дапамозе гамет. Некаторыя грыбы можна вырасціць штучна

Пастаўце бал (графа 3)

  1. Харчаванне грыбоў.

В лес осиновый пойду – подосиновик найду,

Собирать маслята мне, в ельнике иль в сосняке.

Под берёзой встречу я - груздь, волнушку, валуя,

Ну а белый гриб хорош, и вблизи дубов найдёшь.

Самастойная работа з тэкстам параграфа 19 па інструктыўнай картке.

(работа ў парах)



  1. Прачытаць 2 і 3 абзацы на старонке 59.

  2. Звярнуць увагу на выдзеленыя словы. Знайсці ў тэксце або слоўніку вызначэнне іх, запісаць у сшытак.

  3. Скласці пытанні па прачытаннаму тэксту і задаць іх адзін аднаму (пытанні задаюцца па прынцыпу “ настаўнік- вучань”. Першае пытанне задае настаўнік, другое вучань і г.д.)

Ацаніць адказы. Паставіць балы ў ацэначны ліст. ( графа 4)

5.Разнастайнасць грыбоў.

Дэманстрацыя прэзентацыі “Ядомыя і ядавітыя грыбы” , работа з малюнкам падручніка 25 на стар.60, дапаўняльнай літаратурай, малюнкамі з відам грыбоў, табліцамі. У сшытку зрабіць схему “Разнастайнасць грыбоў”.

Паведамленне вучня “Адкуль ідуць назвы грыбоў”

Многія грыбы названы па імёнам тых дрэў, дзе яны растуць: падбярозавік, падасінавік. Калі-небудзь яны маюць назву па падабенству з прадметамі: парасонік , паплавок. Па падабенству з жывёламі: лісічка, свінушка; па афарбоўцы – зелянушка, чарнушка; па смаку- гаркушка, перачны; па паху – часночнік; па месцу росту – гнаявік, прыбалотнік; па спосабу роста – радоўка, вешанка; па форме – таўстушка, галавач; па часу росту – апёнак летні, асенні, зімовы. Трутавік названы так, таму што калісці яго выкарыстоўвалі як сухі трут для запальвання. Грыбы – грошы – таму што яны мелкія. Але яшчэ не ўсе назвы грыбоў лёгка растлумачыны. Яны чакаюць сваіх разгадак.

Заданне: размяркуйце малюнкі з грыбамі на дзьве групы – ядомыя і ядавітыя. ( прымацоўваюць малюнкі магнітамі на дошку)

Узаемаправерка. Выстаўленне балаў у ацэначны ліст. ( графа 5)


  1. Правілы збору грыбоў.

В лес отправились ребята, По маслята и опята. По грибочку собирали, И в своё лукошко клали.

Паведамланне вучня: “Правілы збору грыбоў”

На сталах памяткі “Правілы збору грыбоў”


  1. Пладовае цела трэба зразаць нажом, каб не пажкодзіць грыбніцу.

  2. Калі няма нажа, асцярожна раскачаць пладовае цела і выцянуць, а ямку засыпаць глебай.

  3. Лепш збіраць раніцай, далёка ад дарог, звалак.

  4. Збіраць лепш у кошык.

  5. Калі грыб не знаёмы, то яго не трэба браць.

7. Першая дапамога пры атручванні грыбамі.

А ці ведаеце вы правілы першай дапамогі пры атручванні грыбамі.

( На экран кампьютэра праецыруюцца правілы першай дапамогі; такія ж правілы атрымлівае кожны вучань)


  1. Пры атручванні грыбамі неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

  2. Пацярпелы павінен знаходзіцца ў ляжачым становішчы.

  3. Яму даюць піць падсоленую халодную ваду( адна чайная лыжка кухоннай солі на шклянку вады).

  4. Рэшкі грыбоў, якія выклікалі атручванне, неабходна захаваць для даследавання на таксічнасць.



  1. Замацаванне вывучаемага матэрыялу. ( на выбар)

Заданне 3-га ўзроўня

  1. Вызначце ядомы шапачкавы грыб: а) лісічка; б) мукор; в) бледная паганка; г) валаконніца чырванеючая.

  2. З шапачкі і ножкі складаецца: а) ўвесь грыб; б) пладовае цела; в) грыбніца.

  3. Плёнчатае кальцо на ножцы і клубнепадобна расшыраны ніз ножкі маецца ў: а) лісічка; б) мукор; в) бледная паганка; г) маслёнак.

  4. Перад ужываннем грыбы адварваць: а) неабходна; б) не абавязкова; в) не трэба.

  5. Пры збору грыбоў нельга разкапваць глебу там, дзе расце грыб таму, што пры гэтым: а) пажкоджваюцца карані дрэў; б) разбураецца размешчаная ў глебе грыбніца; в) глыбока закапываюцца споры грыбоў.

  6. На пласцінках, у трубачках ніжняй паверхні шапачкі утвараюцца: а) гаметы; б) насенне; в) споры; г) мікарыза.

Заданні 4-га ўзроўня

  1. Сімбіёз - гэта: а)сувязь паміж асобінамі аднаго віду, карысная ім; б) сумеснае жыццё двух арганізмаў, якое прыносіць карысць аднаму з іх; в) пастаяннае сумеснае існаванне арганізмаў двух відаў, карыснае абоім; г) сувязь двух арганізмаў, пры якой адзін арганізм харчуецца сокамі другога.

  2. Укажыце сказы ў якіх зроблены памылкі: 1) грыбы размнажаюцца палавым шляхам; 2) мікарыза –гэта грыбакорань; 3) апёнак – ядавіты грыб; 4) арганічныя рэчывы шапачкавы грыб вырабляе ў працэссе фотасінтэзу; 5) падасінавікі растуць пад асінай таму, што з’яўляюцца паразітамі.

А) 1,2,3; б) 3,4, 5; в) 2, 3,5

Заданні 5-га ўзроўня

  1. Чаму большасць ядомых грыбоў чалавек не можа вырасціць штучна: а) без кантакту з каранямі раслін не даюць пладовых цел; б) не выпрацавана агратэхніка; в) няма адпаведнай глебы.

  2. Да трубчатых грыбоў адносяцца:

а) апёнак і сыраежка;

б) падасінавік і белы грыб;

в) маслёнак і мухамор.

Самаправерка ( правільныя адказы напісаны на дошцы). Выстаўляюць балы ў ацэначны ліст. ( графа 6)



  1. Падвядзенне вынікаў работы на ўроку.

Карэкцыя па праверачнаму тэсту

Выстаўленне адзнак ( падлічыць балы і па ключу да ацэначнага ліста паставіць сабе адзнаку)



  1. Рэфлексія

На рэфлексійным лісту паставіць значок на чалавечку, якому адпавядае настрой вучня.

  1. Дамашняе заданне

Параграф 19, пытанні параграфа

Заданні павышанага ўзроўня

Чаму пасля вырубкі лясоў на гэтай плошчы некаторы час растуць тыя грыбы, што і раней, а затым іх рост спыняецца, асабліва калі вырубка зарастае травяністымі раслінамі?

Заданні наперад.

Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Роля грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека”

Падрыхтуйце прэзінтацыю “Грыбы-паразіты”



Ацэначны ліст

Графа

заданне

Мах бал за заданне

Бал, які атрыман

1

Дамашняе заданне

10




2

Будова шапачкавага грыба

5




3

Размнажэнне

5




4

Харчаванне

10




5

Разнастайнасць

10




6

Выніковы тэст

10




Ключ да ацэначнага ліста

Балы - адзнака

46 – 50 ------ 10

41 – 45 ------ 9

36 – 40 ------ 8

31 – 35 ------ 7

26 – 30 ------ 6

21 – 25 ------ 5

16 – 20 ------ 4

11 – 15 ------ 3

6 – 10 ------- 2

1 – 5 ------- 1



Выніковы тэст

Заданне 3-га ўзроўня

  1. Вызначце ядомы шапачкавы грыб: а) лісічка; б) мукор; в) бледная паганка; г) валаконніца чырванеючая.

  2. З шапачкі і ножкі складаецца: а) ўвесь грыб; б) пладовае цела; в) грыбніца.

  3. Плёнчатае кальцо на ножцы і клубнепадобна расшыраны ніз ножкі маецца ў: а) лісічка; б) мукор; в) бледная паганка; г) маслёнак.

  4. Перад ужываннем грыбы адварваць: а) неабходна; б) не абавязкова; в) не трэба.

  5. Пры збору грыбоў нельга разкапваць глебу там, дзе расце грыб таму, што пры гэтым: а) пажкоджваюцца карані дрэў; б) разбураецца размешчаная ў глебе грыбніца; в) глыбока закапываюцца споры грыбоў.

  6. На пласцінках, у трубачках ніжняй паверхні шапачкі утвараюцца: а) гаметы; б) насенне; в) споры; г) мікарыза.

Заданні 4-га ўзроўня

  1. Сімбіёз - гэта: а)сувязь паміж асобінамі аднаго віду, карысная ім; б) сумеснае жыццё двух арганізмаў, якое прыносіць карысць аднаму з іх; в) пастаяннае сумеснае існаванне арганізмаў двух відаў, карыснае абоім; г) сувязь двух арганізмаў, пры якой адзін арганізм харчуецца сокамі другога.

  2. Укажыце сказы ў якіх зроблены памылкі: 1) грыбы размнажаюцца палавым шляхам; 2) мікарыза –гэта грыбакорань; 3) апёнак – ядавіты грыб; 4) арганічныя рэчывы шапачкавы грыб вырабляе ў працэссе фотасінтэзу; 5) падасінавікі растуць пад асінай таму, што з’яўляюцца паразітамі.

А) 1,2,3; б) 3,4, 5; в) 2, 3,5

Заданні 5-га ўзроўня

  1. Чаму большасць ядомых грыбоў чалавек не можа вырасціць штучна: а) без кантакту з каранямі раслін не даюць пладовых цел; б) не выпрацавана агратэхніка; в) няма адпаведнай глебы.

  2. Да трубчатых грыбоў адносяцца:

а) апёнак і сыраежка;

б) падасінавік і белы грыб;

в) маслёнак і мухамор.

Дамашняе заданне

Заданне 1-га узроўня.

Прывядзіце прыклады плесневых грыбоў.

Заданне 2-га ўзроўня.

Што азначаюць словы : “плесні”, “антыбіётык”, “дрожджы”, “пачкаванне”.

Заданне 3-га ўзроўня.

Запішыце 10 апорных слоў або словазлучэнняў па дамашняму заданню.

Заданне 4-га ўзроўня.

http://fs1.ucheba-legko.ru/images/572b60e98de949ddb31a77fbac485208.jpg

Разглядзіце малюнак.параўнайце ўтварэнне спор у плесневых грыбоў – мукара і пеніцыла. У чым вы бачыце розніцу?

Заданне 5-га ўзроўня.


  1. У гады Вялікай Айчыйнай Вайны вучоныя-медыкі знайшлі новае лякарства – пеніцылін. З яго дапамогай было вылечана шмат раненых хворых з запаленнем лёгкіх. Якія адносіны гэта лякарства мае да грыбоў?

  1. З якой мэтай для прыгатавання цеста бяруць посуд, які ў аб’ёме больш, як мінімум у два разы, за аб’ём апары?

Дамашняе заданне

Параграф 19, пытанні параграфа

Заданні павышанага ўзроўня

Чаму пасля вырубкі лясоў на гэтай плошчы некаторы час растуць тыя грыбы, што і раней, а затым іх рост спыняецца, асабліва калі вырубка зарастае травяністымі раслінамі?

Заданні наперад.

Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Роля грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека”



Падрыхтуйце прэзінтацыю “Грыбы-паразіты”

Першая дапамога пры атручванні грыбамі

  1. Пры атручванні грыбамі неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

  2. Пацярпелы павінен знаходзіцца ў ляжачым становішчы.

  3. Яму даюць піць падсоленую халодную ваду( адна чайная лыжка кухоннай солі на шклянку вады).

  4. Рэшкі грыбоў, якія выклікалі атручванне, неабходна захаваць для даследавання на таксічнасць.

Правілы збору грыбоў

  1. Пладовае цела трэба зразаць нажом, каб не пажкодзіць грыбніцу.

  2. Калі няма нажа, асцярожна раскачаць пладовае цела і выцянуць, а ямку засыпаць глебай.

  3. Лепш збіраць раніцай, далёка ад дарог, звалак.

  4. Збіраць лепш у кошык.

  5. Калі грыб не знаёмы, то яго не трэба браць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка