Броўка Іна Канстанцінаўна дуа "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура"



Дата канвертавання01.02.2018
Памер22.87 Kb.
#17570
Броўка Іна Канстанцінаўна

ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.і. Азгура”

Тэма ўрока: “Галоўныя і даданыя члены сказа”

3 “Б” клас

Мэты і задачы ўрока: сістэматызаваць веды вучняў пра галоўныя і даданыя члены сказа; практыкаваць у вызначэнні галоўных і даданых членаў сказа; фарміраваць уменні ўстанаўліваць сувязь слоў у сказе; развіваць арфаграфічную пільнасць, маўленне вучняў, узбагачаць лексічны запас; ставараць умовы для развіцця творчага мыслення, маналагічнай мовы пры адказах на пытанні, умення дакладна выражаць свае думкі, будаваць сказы; удасканальваць уменне працаваць у парах, групах; садзейнічаць выхаванню ў дзяцей ветлівасці, уважлівых адносін да пажылых людзей.

Канспект фрагмента ўрока
Актуалізацыя ведаў, развіццё маўлення


  • Прачытайце словы, запісаныя на дошцы : Увечары, цікавую, дзецям, бабуля, казку, расказала.

  • Гэта сказ? (адказы вучняў)

- Размясціце гэтыя словы так, каб атрымаўся сказ: Увечары бабуля расказала дзецям цікавую казку.

- Запішыце сказ у сшытак.

- Падкрэсліце ў сказе галоўныя члены сказа, пастаўце пытанні да даданых членаў сказа.( адказы вучняў)

Работа ў парах

- Прыдумайце сказ са словам бабуля ( вучні складаюць сказы, потым слухаем некалькі сказаў і вызначаем якія яны па мэце выказвання)



Работа з падручнікам, практыкаванне 147

- Прачытайце сказы і падумайце, якіх даданых членаў у іх не хапае?

- Прачытаем сказы, якія ў вас атрымаліся.

- Чытанне сказаў хорам, звяртаем ўвагу на ўстаўленыя словы.

- Спішыце два першыя сказы і падкрэсліце ў іх дзейнік і выказнік.
Фізкультхвілінка
Работа ў групах

- З прапанаваных слоў трэба скласці сказ ( вучні выконваюць заданне)

Потым кожная група чытае свой сказ ( сказы прымацоўваем на дошку)

- Прачытайце сказы. Ці ўтвараюць яны тэкст? Чаму?( адказы вучняў)

-Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся тэкст.

-Прыдумайце да яго загаловак.

-Прачытайце тэкст.
- Вось такі тэкст у нас атрымаўся. А зараз падумайце, што можна сказаць пра хлопчыка? Які ён? (адказы)

Ветлівасць



Старэнькая бабуля зайшла ў аўтобус. Свабоднага месца ў аўтобусе не было. Міхаська ветліва прапанаваў бабулі сваё месца. Бабуля села і сказала хлопчыку дзякуй.



Каталог: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Тэставыя заданні па арфаграфіі Правапіс галосных о, э, а
2013 -> Магдэбургскае права 6 мая 1589 г
2013 -> Урок беларускай мовы ў 3 класе Развіццё маўлення. Навучанне пісьмоваму пераказу
2013 -> Бона Сфорца Ганна Ягелонка
2013 -> Древняя Палестина
2013 -> Не пусцім мову на звод, Бо
2013 -> Паравыя Ветраныя Вадзяныя
2013 -> Гісторыка-культурныя каштоўнасці Дзятлаўскага раёна
2013 -> З пластыкавай бутэлькі, напоўненай вадой, з адтулінамі вада не выцякае пры падзенні. З пластыкавай бутэлькі, напоўненай вадой, з адтулінамі вада не выцякае пры падзенні
2013 -> Урок і мудрасц і 6 клас Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзядзюн Н. А


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал