Бубенька Таццяна Станіславаўна




Дата канвертавання08.01.2018
Памер9.6 Kb.
Бубенька Таццяна Станіславаўна-------------

кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Беларускі археолаг. Нарадзілася 08.06.1957 г. ў в. Беразіно Мінскай вобласці. Кандыдат гістарычных навук (1991). Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977-94), загадвала сектарам аховы помнікаў і археалогіі Віцебскага гарвыканкома (1994-98). Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі універсітэта (2003 - 12). Дацэнт кафедры гісторыі УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава” (з 1998 па сёнішні час). Вывучае старажытныя гарадскія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18 ст. Абследвала археалагічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Матоўскім, Пухавіцкім і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў. Праводзіла раскопкі пасада старажытнага Клецка (1986), дзядзінца і пасада ў Навагрудку (1991-92, 2012 ), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998). Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які даследуе з 1981 г. Мае таксама больш за 165 публікацый па тэме даследаванняў у навуковых, навкова-папулярных і энцыклапедычных выданнях. Пераможца конкурсу 2009 г. на лепшую навукова-даследчую працу у намінацыі «Лепшая манаграфия года» - «Средневековый Витебск:Посад-Нижний замок (Х- первая половина XIV вв.)».


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка