Бяспека ў інтэрнэце” Інфармацыйная гадзіна




Дата канвертавання05.05.2017
Памер57.29 Kb.

Дыстанцыйны курс “Медыяадукацыя ў школе”

Бяспека ў інтэрнэце” Інфармацыйная гадзіна.



Распрацавана и праведзена ў межах дыстанцыйнага курса. Прыводзім арыгінал справаздачы.
Модуль 4. Творчае заданне ўдзельніку дыстанцынага курса

Імя, Прозвішча: Галіна Свентухоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, брэсцкая СШ №16.


1. Выберыце адзін з сцэнарыяў, прапанаваных у 4-м модулі ці распрацуйце самастойна выхаваўчае мерапрыемства з медыяадукацыйным зместам, правядзіце яго і запоўніце наступную табліцу.



Што патрэбна зрабіць




Запішыце тып і тэму мерапрыемства, якое Вы абралі (напрыклад, інфармацыйная гадзіна “Навіны музыкі”)

Інфармацыйная гадзіна “Бяспека ў Інтэрнэце”

Апішыце мэтавую групу, для якой ладзілася мерапрыемства (узрост, клас, асаблівасці аўдыторыі…)

Вучні 7 класа, 12-13 гадоў.

Некалькі раней узнікла праблема злоўжывання інфармацыяй (фота, інфармацыя) у сеціве, у тым ліку сацыяльных сетках.

Праблема з’яўляецца акутальнаў для класа, цікавасць вызывае ўсё, што звязана з сецівам.


Вы самастойна распрацавалі мерапрыемства, ці адаптавалі адзін з прапанаваных сцэнарыяў? Калі нешта мянялі ў сцэнарыі, напішыце што.

Самастойна распрацавала

Запішыце, якія медыя-інфармацыйныя кампетэнцыі Вы планавалі фармаваць у вучняў. Як сфармулявалі мэту мерапрыемства?

Вучні павінны ведаць, умець:

  • якую ролю адыгрываюць сродкі масавай камунікацыі, і як яны ўплываюць на асобу і грамадства.

  • распазнаваць фэйк, маніпуляцыю, схаваную рэкламу і прапаганду ў навінах.

  • Вызначаць розніцу паміж этычным і неэтычным выкарыстаннем інфармацыі і адказнасць за парушэнне асабістай прасторы.

  • Не трапляць у пастку маніпуляцый і махлярства.

  • Азначэнне паняццяў – “фішынг”, “фэйк”.

Укажыце, якія медыя і сродкі вы выкарысталі. Дайце на іх спасылкі.

Відэаурок «Безопасность школьников в сети Интернет» - https://youtu.be/9OVdJydDMbg

Интернет-фейки, на которые мы клюнули [Шедевры рекламы] - https://youtu.be/pf1CoKOyTRM

Прэзентацыя «Безопасность в Интернете» - http://www.slideshare.net/shperk/ss-47136465


Напішыце, як вы стваралі асяроддзе, спрыяльнае для навучання.

Спроба уздзейнічаць на эмацыянальную сферу, вучні падзяліліся гісторыямі аб выпадках пагрозы з інтэрнэт-сеціва, якая дакраналася іх, сям’і і знаёмых.

Напішыце як вы паведамілі вучням пра мэту мерапрыемства і як яны адрэагавалі.

Паведамленне пра тэму мерапрыемства было зроблена раней, за два дні. Вучні адразу пачалі дзяліцца прыкладамі.

Ім было прапанавана прыгатаваць 1. Прыклады небяспекі (на іх погляд). 2. Навіны, якія з часам былі аправергнуты (фэйкі). 3. Паведамленне пра ўзнікненне Інтэрнэта. (Вучні былі падзелены на тры групы)



Коратка апішыце, план і ход мерапрыемства: што і ў якой паслядоўнасці адбывалася, што рабілі вучні, што настаўнік?

  1. Анкета-апытанне “Што я ве пра Інтэрнэт і бяспеку?”

Напярэдадні занятку

У канцы занятку







Гэта анкета будзе выкарыстоўвацца напрыканцы.

  1. Паведамленні вучняў:

    1. Гісторыя Інтэрнэта.

    2. Навіны-фэйкі.

  2. Прагляд відэаўрокаў (па ходу прагляду неаднаразова абмяркоўвалі змест, дзялілісь ўраджаннямі)

  3. Вучням было прапанавана занатаваць свае правілы паводзін, ў дапамогу ім была прапанавана прэзентацыя А.Шперха. Рабілі бумажны варыянт слайдаў з правіламі паводзін.

  4. Зноў была праведзена анкета.

  5. Абмяркаванне гадзіны і выказванне пажаданняў.

Апішыце, як вучні успрынялі заданні, якую рэакцыю і эмоцыі у іх выклікалі заданні настаўніка, ці рабілі яны па ходу высновы. Прывядзіце 2-3 яскравыя цытаты вучняў.

Вучні з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў працэсе самой інфармацыйнай гадзіны, задавалі пытані, адказвалі на пытанні і не патрэбна было іх уціхамірваць і канцэнтраваць увагу.

Высновы былі зроблены ў форме высновы “Нашы правілы паводзін”.

Яны таксама пажадлі працягнуць разглядаць гэту тему, але больш пашырана.

Таксама неабходна працягнуць разглядаць тэму асабістай бяспекі і аўтарскага права(выкарыстанне фота і відэа).



Як Вы думаеце, ці дасягнулі Вы мэты, якую ставілі? Чаму Вы так лічыце? Якія факты гэта пацвярджаюць?

Так, лічу, што дасягнула, таму што абыякавых не засталося. Атрымаўся не проста дылог, нават палілог. Вучні з увагай слухалі мае парады (парады дарослага!) і задавалі пытанні. Некаторыя нават адзначалі сябе, што патрэбна запомніць.

Апішыце свае ўражанні. Ці Вам усё ўдалося, што запланавалі? Што не ўдалося? Ці прыйшлося імправізаваць? Што б Вы зрабілі інакш?

Мне спадабалася. Не думала, што ну настолькі ўсё актуальна. Я знайшла тую кропку сутыкнення, якая цікава і мне і вучням.

Не ўдаўся тэхнічны бок. Не зразумела, што не ўсе вучні могуць зрабіць агульную прэзентацыю “Бяспека ў Інтэрнэце. Нашы правілы”, прыйшлося рабіць бумажны варыянт і пісаць вучням, што некалькі знізіла іх актыўнасць.

Таксама, я зразумела, што мерапрыемства ахапіла шмат накірункаў, што не дазволіла ў поўнай меры разглядзець галоўнае.


Якія высновы Вы для сябе зрабілі?

Таксама і я адчула вострую неабходнасць працягнуць далей гэты тэмат. Правяду шэраг інфармацыйных гадзін, звязаных з фэйкамі, з працай з навінамі і т.п. Гэта блізка і цікава маім выхаванцам.

Улічваючы пункт вышэй, зразумела, што трэба такую ж гадзіну правесці і з бацькамі.




Каментар ментара.

Добры дзень, шаноўная Галіна!

З вялікай цікавасцю прачытала Вашу справаздачу па выхавальніцкаму модулю. Вы выбралі вельмі актуальную тэму інфармацыйнай гадзіны “Бяспека ў інтэрнэце” і папрацавалі ў групах з сямікласнікамі па паняццях фэйкаў, маніпуляцыя, фішынг. Лічу, што Вы вельмі добра папрацавалі таму, што:


- вучні з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў працэсе самой інфармацыйнай гадзіны, задавалі пытані, адказвалі на пытанні і не патрэбна было іх уціхамірваць і канцэнтраваць увагу…)”


_ абыякавых не засталося. Атрымаўся не проста дылог, нават палілог
- таксама пажадалі працягнуць разглядаць гэту тему, але больш пашырана. Таксама неабходна працягнуць разглядаць тэму асабістай бяспекі і аўтарскага права (выкарыстанне фота і відэа.

Галіна, Вы адкрыта напісалі, што тэхнічна не здолелі ажыццявіць запланаваную супольную працу вучняў над сумеснай прэзентацыяй. Цікава даведацца, што перашкодзіла школьнікам? Якая прычына была галоўная? Вы, як сапраўдны прафесіянал, ужо ўлічылі яе, я ўпэўненая. Вельмі прафесійна таксама наступнае “зразумела, што мерапрыемства ахапіла шмат накірункаў, што не дазволіла ў поўнай меры разглядзець галоўнае”. Тут нашы меркаванні не разыходзяцца: я праглядзела ўсе ролікі і прэзентацыю Шперха (яна вельмі вялікая, шматаспектная, цяжка ўсё ахапіць-прапрацаваць). Таксама лічу і відэаўрок па бяспецы з гісторыяй інтэрнэту крыху нудным – да таго ж там пастаянна звяртаюцца да жыхароў нашай краіны, а на мапе абрысы Расіі (ці мэтазгодна выкарыстоўваць яго на такіх заняткахз такімі мэтамі?). Цалкам падтрымліваю Вашу ідэю па серыі заняткаў: “таксама і я адчула вострую неабходнасць працягнуць далей гэту тэму. Правяду шэраг інфармацыйных гадзін, звязаных з фэйкамі, з працай з навінамі і т.п. Гэта блізка і цікава маім выхаванцам. Улічваючы пункт вышэй, зразумела, што трэба такую ж гадзіну правесці і з бацькамі.”

Шаноўная Галіна, дзякуй Вам за плённую працу! Да сустрэчы.



Інтэрнэт-курс „Медыяадукацыя ў школе”, http://www.nastaunik.info/moodle

РГА “Таварыства беларускай школы”



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка