Цабэрак, -рка, м. Памянш, да цэбар; невялікі цэбар. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку І неслі каровам. Колас. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак




старонка1/18
Дата канвертавання25.12.2016
Памер3.89 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18






























Ц, нескл., н. 1. Дваццаць пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «цэ». Вялікае Ц.

2. Глухі, пярэднеязычны, змычна-шчылінпы, свісцячы зычны гук.



ЦАБЭРАК, -рка, м. Памянш, да цэбар; невялікі цэбар. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі.., нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку і неслі каровам. Колас. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак, плюхнула туды вады вядро і пачала., мяшаць. Лобан.

ЦАГÉЛЬНІК, -а, м. Рабочы, які працуе на цагельні.

ЦАГÉЛЬНІЦА, -а, ок. Жан. да цагельнік.

ЦАГÉЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да вырабу цэглы. Цагельная прамысловасць. На беразе Дняпра узвышаецца комін новага цагельнага завода. Брыль.

ЦАГЁЛЬНЯ, -і, ж. Прадпрыемства, на якім вырабляецца цэгла. Працаваць на цагельні. Самае важнае, каб цагельня справілася, каб быў заўсёды запас цэглы... Чорны.

ЦАГЛІНА, -ы, ж. 1. Адна штука цэглы. Намясілі [людзі] кучу гліны І давай рабіць цагліны, 3 цэглы вежу будаваць. Крапіва. / у перан, ужыв. Максім Гарэцкі быў у ліку пісьменнікаў, якія закладвалі першыя цагліны ў падмурак беларускай прозы. «Маладосць».

2. які або чаго. Аб прадмеце, які мае форму чатырохвугольнага бруса. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх і складаю адну пры адной. Брыль. У зале лёкаі скрэблі васковыя свечкі на дубовыя цагліны падлогі. Дзеці потым, танцуючы, разнясуць усё нагамі. Караткевіч.



ЦАГЛЯНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да цэглы. Цагляная кладка. Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл. Грахоўскі. // Зроблены з цэглы. Цагляны будынак. Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас. Двор Ка-

Цаджэнне 225 Цалік

цубаў быў адгароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю, за якімі відаць была новая хата на высокім цагляным падмурку. Якімовіч.

2. Які мае колер цэглы; карычневата-чырвоны. На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы. Бядуля. Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. Алёшка. / цагляная чырвань новых муроў На мяне пральецца, як кроў. І за белаю вапнаю свежых сцен Я ўбачу хаціны чорны шкілет. Панчанка.



ЦАДЖЭННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, цадзіць.

ЦАДЗІЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго-н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку. Чорны. / я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі... Сачанка.

ЦАДЗÍЛЬНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для працзджванпя. Цадзільны апарат. Цадзільная ўстаноўка.

ЦАДЗІЦЦА, цадзіцца; незак. 1. Павольна цячы праз вузкую адтуліну. Не льецца, а цадзіцца. Густое, заспанае цадзіцца з бочак Бычынай крывёю віно маладое. Барадулін. / Пра дробны невялікі дождж. З чорнага неба цадзіўся нудны дожджык. Мележ.



перан. Прасочвацца, паволі пранікаць праз шчыліны, адтуліны (пра святло, паветра, гукі). З тысячы шчылін цадзілася сонца. Лобан. Ад балотца з чорнымі азярынкамі скрозь хмызняк цадзіўся туман, месцамі перапаўзаў цераз дарогу. Хомчанка. З рэпрадуктара цадзілася тужлівая музыка. Капыловіч.

Зал. да цадзіць.

ЦАДЗІЦЬ, цаджý, цэдзіш, цэдзіць; незак. 1. што. Прапускаць (малако, вадкасць) праз цадзілку, сіта або друшляк для ачысткі. Цадзіць кісель. Падаіўшы карову, маці будзе цадзіць малако на лаўцы пры печы, і яно будзе цёпла і густа шумець у конаўцы. Адамчык.

што. Ліць павольна з вузкай адтуліны, гарлавіны. [Чалавек] цадзіў праз кран з бочкі квас. Чорны. Невядома было таксама, адкуль тут [на рынку] паявіліся падобныя на цыганоў гандляры віном, якія цадзілі яго ў шклянкі з бочак. Грамовіч. / у перан. ужыв. Нізка навіслыя хмары цадзілі на галовы дробную імжу. Хадкевіч. Скрозь зялёную сетку маладых дрэў сонца цадзіла гарачыя прам[ян]і. Дуброўскі. // Павольна піць, цягнучы праз зубы. Вада была цёплая, злецілася ў хаце, і .. [Андрэй] цадзіў яе праз зубы. Пташнікаў. Бабы ў смутку ківаюць галовамі, бяруцца ва чаркі, цэдзяць доўга, па кроплі. Ракітны.

Ісці (пра дробны невялікі дождж). Пад поўнач пачаў цадзіць дождж. Мележ.— Зноў цэдзіць. Ніводнага вечара без яго [дажджу] не абыдзецца. Адна надзея на вецер можа, разгоніць хмары, сказаў Антон. Савіцкі.



перан.; што і без дап. Разм. Гаварыць паволі, марудна; вымаўляць праз зубы. Вінцэнты сядзеў на парозе, пастукваў па падлозе кійком сваім, цадзіў па слову гаворку чакаў, калі Бушмар скончыць снедаць. Чорны.— Ты ок сам і калаціўся больш за ўсіх,іранічна цэдзіць Грамабой. Крапіва.

ЦАКАТÁННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, цакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Глуха праз драўляныя простыя дзверы, што вядуць у прыемную, данеслася цакатанне пішучай машынкі. Пестрак.

ЦАКАТАЦЬ, -качý, -кóчаш, -кóча; незак. Разм. Утвараць рэзкія кароткія гукі, падобныя на дробны стук, траскатню. Дзень і ноч цакатаў.. [завод] сваімі станкамі. Корбан. Цакаталі ляскоткі, дробна і гулка выбухалі бубны. Караткевіч.

ЦАЛАВАЛЬНІК, -а, м. Гіст. Выбарная асоба ў Расіі ў канцы 1518 ст., абавязкамі якой былі збор пошлін і падаткаў, выкананне судовых і паліцэйскіх функцый.

ЦАЛАВАЛЬНЫ, -ая, -ае. У выразе: цалавальны запіс (гіст.) запіс аб прыняцці прысягі, якая суправаджалася цалаваннем крыжа.

ЦАЛАВАННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, цалаваць і цалавацца.

2. Гіст. Прысяга, клятва, у час прьшяцця якой цалавалі крыж.



ЦАЛАВÁНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад цалаваць.

ЦАЛАВАЦЦА, ýюся, -лýешся, -лýецца; незак. Цалаваць адзін аднаго. Пракоп абняў Лапка, і сталі яны цалавацца. Колас. [Бацька] ўсіх абнімаў, цалаваўся з усімі рабочымі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Плыла, цалавалася хмарка з зямлёй. Куляшоў.

ЦАЛАВАЦЬ, ýю, -лýеш, -лýе; незак., каго-што. Дакранацца вуснамі да каго-, чаго-н., выказваючы пачуццё любві, удзячнасці, ласкі пры сустрэчы, на развітанне і пад. Маці абняла свайго сынка і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Вясёлая, бестурботная Ліда гуляла на сваім дворыку, занялася за кацяняткам, лавіла яго, туліла да шчакі, штось ласкавае гаварыла яму і цалавала. Колас. Перад тым, як пайсці з дому, .. [Змітрок] зноў шчыра пацалаваў сястру, як некалі цалаваў маці... Ваданосаў. / у перан. ужыв. Ляцеў насустрач хмельны ад шчасця, чысты вецер, цалуючы родныя твары, поячы салдат ранішняй свежасцю і водарам. Мележ. Калышуцца Прыпяці хвалі, Цалуюць пясок залацісты. Нядзведскі.

О Цалаваць рукі і ногі вельмі прасіць, маліць.— Ён [ляснік] мне рукі і ногі цалаваў, абы я пусціў яго жывога. Чарнышэвіч.



ЦАЛЁЙШЬІ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. цэлы.

ЦАЛЁВЫ, -ая, -ае. Роўны адной цалі. Цалёвы цвік. Цалёвая дошка.

ЦАЛЁУКА, -і, ДМ -лёўцы; Р мн. -лёвак; ж. Разм. Дошка таўшчынёй у адну цалю. Блізка ад вуліцы проці першага ганка стаяла студня са стрэшкай, зробленай з новых, жоўтых, пагабляваных сасновых цалёвак. Пташнікаў.

ЦАЛІК, -ý, м. 1. Няезджаная, няходжаная прастора, звычайна снежная. За ноч наваліла столькі снегу, што нідзе не было ні сцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. Чарнышэвіч. Зімовыя дарогі. Усе вы пракладаецеся па цаліку такім вось першым следам. Машара. Аднак Міхед, каб не трапляцца людзям на вочы, сышоў з дарогі і пасігаў па цаліку. Сабаленка.

2. у знач. прысл, цалікóм. Без дарогі, напрасткі. Усе лясныя жыхары неахвотна ходзяць цаліком, трымаюцца ўезджаных дарог і сцежак. Ігнаценка. Землепраходцы і хадакі

8 Зак. 3578


226




Цаля(


забаве мы сядзелі за круглым сталом—яе глядзела на мяне сваімі мр[о]йнымі вачамі карміла: падала яешню з цалкоў, тварог «сподку і шклянку салодкага малака Чытш наў.

Цэлая бульба, вараная ў лупінах. Ц іт ш ліў пляменніку кубак першаку і паказаў ш закусь, якую тут жа разгарнуў на складзены* у некалькі столак абрусе. То былі хлеб, сам цыбуля, бульбяныя, яшчэ цёплыя, цалкі. Кав а леў.

Зерні канапель, якія застаюцца цэлымі нястоўчанымі. Канапляныя цалкі.

ЦАЛКОМ, прысл. Цэлым кавалкам, не жуючы. Кускі смачныя цалком Пан глытае век вяком. Крапіва.

ЦАЛОК, -лкá, м. Разм. Чалавек, які метка страляе. Сцяпан агледзеў ваўка з аднаго боку, перавярнуў на другі, адшукаў, куды трапілі шраціны, і пахваліў сына: Цалок ты | мяне добры. Увесь набой засадзіў у галаву. Пальчэўскі.

ЦАЛЮСЕНЬКІ, -ая, -ае. Тое, што і цалюткі. [Маці:] Ай ды Сёмка! Цалюсенькі дзянёк, гэткі доўгі дзень і не паказацца ў хату. Гартны.

ЦАЛЮТКІ, -ая, -ае. Разм. Увесь, ад пачатку да канца. Цалюткі дзень снуюць тут людзі старыя і малыя, хто за Нёман, хто з-за Нёмана. Колас. // Цэлы, некрануты. Асобна на важкай патэльні прынеслі цалюткага парася. Шамякін.

ЦАЛЯ, -і, ж. Мера даўжыні, роўная 2,54 см.Чужое зямлі мы не хочам сваёй не саступім ні цалі. Дудар. Праз усё сваё жыццё меў.. [Мікалай] справу з вяршкамі, цалямі, сажнямі... Якімовіч.



ЦАЛЯЦЬ, -яю, -яеш, -яе; незак. 1. у кагошто, па кім-чым. Накіроўваць стрэл, удар у пэўную цэль. Паліцай цаляў у Андрыяна, але папаў у яго таварыша. Марціновіч. Спачатку немцы спрабавалі агрызацца, цалялі па самалётах з зенітак. Сачанка. // у што. Імкнуцца папасці (рукой, нагой і пад.) куды-н., у што-н. Усе яшчэ спалі, толькі Вара, пазяхаючы, цаляла рукой у рукаў ватоўкі і ніяк не магла патрапіць. Сабаленка. Не адстаеай, сынок, не адстаеай,раз-пораз падахвочваў тата мяне.Ты ў мае сляды цаляй лягчэй будзе ісці. Пальчэўскі. // перан.; у каго-што. Разм. Мець каго-н. на ўвазе. Каб не было памылкі, у каго ён цаляе, Чорны зрабіў сугучнымі прозвішчы прататыпа і героя. Лужанін. // да каго-чаго, на каго-што. Разм. Ісці, кіравацца ў пэўным напрамку. Адзін цаляў да Валодзі, другі накіраваўся да Івана. Новікаў.

Пападаць, трапляць. Кулі сыпаліся градам, а .. [Андрэй] не адчуваў, не заўважаў, куды яны цалялі. Кулакоўскі.



перан. Разм. Імкнуцца заняць якое-н. становішча, месца. Гаспадар крыху замяшаўся, бо і ён таксама меў ласае вока на дачку пана каморніка, адразу сцяміўшы, куды цаляе яго сусед. Колас.— Эге, весела сёння ў народнай! гукнуў ад парога Мальчэўскі.Хто тут сёння ў завадатары цаляе? Васілёнак. // з інф. Імкнуцца зрабіць што-н. пэўным чынам, у пэўны час або ў пэўным месцы. [Валодзя], відаць, цаляў выходзіць з дому і прыходзіць так, каб не трапляцца мне на вочы. Сабаленка. Як толькі малыя з заняткаў,

Цаліна

Не шукалі сушэйшага беражка, Яны цаліком, яны напрасткі Праклалі пеша сцяжыны першыя. Барадулін.

ЦАЛІНА, -ы, ж. і. Некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрадрўкі зямля. На ўзаранай і шчодра ўгноенай попелам цаліне закаласілася жыта, проса, авёс, ячмень. В. Вольскі. І/Разм. Цалінныя землі, пераважна Сібіры і Казахстана, якія пачалі інтэнсіўна асвойвацца ў 50-я гады 20 ст. Ідуць шафёры і шахцёры, Геолагі свідруюць горы, Гідролагі шукаюць брод, І кожнаму па дваццаць год. А нашы дочкі і сыны нам пішуць пісьмы з цаліны. Грахоўскі.

Тое, што і ц а л і к. Снежная цаліна. Праваднік вядзе іх [партызан] патаемнымі мясцінамі, дзе малапрыкметнай сцежкай, а дзе проста цаліной. Кулакоўскі.— Вось зайчык бег,паказаў Косцік, калі яны звярнулі з дарогі на цаліну, у кусты. Брыль.



перан. Недаследаваная, нявывучаная справа, галіна чаго-н. Аўтар [Карпаў У.] узняў вельмі важную і некранутую ў беларускай літаратуры цаліну горадабудаўніцтва. Хадкевіч.

ЦАЛШНІК, -а, м. Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі.— Адсюль вось,паказаў Іван Іванавіч рукой,новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём? Даніленка.

ЦАЛШШЦА, -ы, ж. Жан. да цаліннік.

ЦАЛІННЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да цаліны. Цалінная зямля. Цалінны край. А на Алтай цалінныя пласты Уздымаць і засяваць паехала ўжо моладзь. Панчанка.

2. перан. Некрануты даследаваннем, нявывучаны. Цётка адкрывала новыя тэмы, асвойвала цалінны жыццёвы матэрыял, абжывала нязведаныя сферы эстэтычнага. Ярош.



ЦАЛКАМ, прысл. 1. У поўным аб'ёме, ад пачатку да канца; не па частках, не часткова. Перадрукаваць артыкул цалкам. Дзядзька Марцін таксама зацікавіўся дубам, і ўдвух [з Лабановічам] пачалі яны даставаць яго. Дастаць цалкам ім было не пад сілу, прыйшлося пілаваць. Колас. Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля. Чорны. Рыгор зарабляў да трыццаці рублёў у лета; аддаваў грошы цалкам мацеры. Гартны. // У поўным складзе.— Першая эскадрылля цалкам перасела на новыя машыны. Алёшка. [Бэсман:] Што падрыхтована? Якія роты? [Дамейка:] Мой батальён за намі пойдзе цалкам. Глебка.

2. Да канца, поўнасцю, зусім. Цалкам аддацца справе. Генадзь быў цалкам захоплены песняй. Кожны музычны такт яе, кожны радок., ён паўтараў мо разоў па дзесяць і нібы смакаваў. Сабаленка. / сам той Пятрусь ці Сымон яшчэ не цалкам пазбыліся думкі, што гэта ўсё ж не калгасная кабыла, а яго. Брыль.

О Цалкам і поўнасцю — тое, што і поўна с ц ю, але з адценнем узмацнення.



ЦАЛКІ, -óў; адз. няма. Абл. 1. Яечня, у якой жаўткі не змешваюцца з бялкамі. Тарэсяй звалась цётка гэта. Яна так ветла сустракала І надта ж добра частавала: Спячэ «цалкоў» на скавародцы, І так, бывала, наясіся, Што хоць на пупіку круціся. Колас. Неў-

І

Цана 227 Цар

дык., [жанчыны] ў школу. І ўсё цаляюць заходзіць па адной. Кавалёў.

О Зуб на зуб не цаляе тое, што і зуб на зуб не пападае (гл. зуб).

ЦАНА, -ы; мн. цаны, цэн; ж. 1. Грашовае вырашэнне вартасці тавару. Базарная цана. Дзяржаўная цана. Нарыхтоўчая цана. Закупачная цана. Каржакевіч спусціў цану на чатыры пуды. Крапіва. Конь старэе у цане танее, вол старэе цану набірае. Прыказка. // Грашовая плата за якую-н. работу, паслугу. У невялікай вёсцы лясной Пастух цану загінае вясной. Кусянкоý.

2. цаной чаго. Ужываецца ў значэнні: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўжы што-н. КлІнцэвіч вырашыў: нават цаной уласнага жыцця адпомсціць гаду. Машара.

О Адпускная цана — цана, якая ўстанаўліваецца пры продажы прадукцыі. Стратная цана — цана ніжэй сабекошту. Цана вытворчасці — у капіталістычным грамадстве — ператвораная форма вартасці таЕару, роўная суме выдаткаў і сярэдняму прыбытку.

О Ведаць цану гл. ведаць. Грош цана базарны дзень) каму-ча.чу — не мае ніякай каштоўнасцí, нічога не варты, ні на што не прыгодны. Дарагой цаной — затраціўшы вялікія сілы, намаганні, панёсшы вялікія ахвяры (дасягнуць чаго-н., зрабіць што-н.). Загнуць (заламаць, загарадзіць) цану гл. загнуць. Любой (якою б ні было) цаной — любымі сродкамі, шляхамі, не шкадуючы нічога (дасягнуць чаго-н., зрабіць што-н.). Туды, на той бок пералезці, Пра ўсё даведацца на месцы, Якою б ні было цаной! Колас. Набіць (нагнаць) сабе цану гл. набіць. Нагнаць (набіць) цану гл. нагнаць. Не стаяць за цану гл. стаяць. Траціць цану гл. траціць. У цане — дорага каштуе; высока цэніцца. Цаны няма каму-чаму гл. няма.

ЦАНАВАЦЦА, -нýюся, -нýешся, -нýецца; незак. Абл. Таргавацца; настойваць на пэўнай цане. / нібы прываражыў, прыўрочыў пасля яго [мужчыны] ніхто не падыходзіў, не цанаваўся з Дзімкам за сена. Капыловіч. [Стафанковіч] ледзьве выгаварыў: То ратуйце хлопца, лячыце яго! За вашу фатыгу я цанавацца не буду! Чорны.



ЦАНІЦЦА, цанюся, цэнішся, цэніцца; незак. 1. Мець пэўную цану; валодаць каштоўнасцю. Цвёрдыя сарты пшаніцы вельмі цэняцца на сусветным рынку. [Алег:] Тут, у гэтых бязлесных мясцінах, паша сасна здорава цэніцца. Радкевіч.

Лічыцца значным, важным, каштоўным. Сёння больш пачынае цаніцца ў літаратуры такая якасць, як настраёвасць, філасофская глыбіня, добрая апавядальнасць. Гіст. бел. сав. літ.



Зал. да цаніць.

ЦАНІЦЬ, цаню, цэніш, цаніць; незак., кагошто. 1. Вызначаць грашовы кошт тавару, назначаць цану. Колькі вы цэніце гэты дыван?

2. Даваць ацэнку; ацэньваць.— Цаніць ты маеш права І недруга і друга Па іх сапраўдных справах, Па іх жывых заслугах. Глебка,— Камуніста мы цэнім па рабоце. Алёшка. // Лічыць значным, важным, каштоўным; прызнаваць высокія якасці каго-, чаго-н. Практыка даўно навучыла .. [Апейку] цаніць канкрэтнасць, дзелавую дакладнасць у кожнай гаворцы. Мележ. Байцы трошкі крыўда-



валі за яго залішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну. Быкаў. // Даражыць чым-н., шанаваць што-н. Цаніць час. Марынка, як многія прыгожыя дзяўчаты, не пазбаўленыя хлапечай увагі, не надта цаніла чужое пачуццё. Шыцік. Праўду кажуць людзі, што волю цэніш тады, калі страціш яе. Машара. Тамара Аляксандраўна Кажура .. усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі.

ЦАП, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, цапаць — цапнуць. Засунеш руку ў нару, а рак цап за пальцы кляшнёй. Лынькоў. [Маляўка:] Вось прыйдзе хутка наша армія. Тады мы гатовы зруб з лесу цап ды адразу на калгасную сядзібу. М. Ткачоў.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка