Ць – далучаецца да асновы на галосную (самы прадуктыўны суфікс, большасць інфінітываў утвараецца менавіта пры яго дапамозе): бега-ць, насі-ць, размаўля-ць ці




Дата канвертавання05.12.2018
Памер37.47 Kb.
Інфінітыў

Інфінітыў называюць неазначальнай формай дзеяслова таму, што ён называе дзеянне, працэс, але пры гэтым не ўказвае на асобу ці асобаў. Інфінітыў з’яўляецца нязменнай формай і адказвае на пытанні Што рабіць? чытаць; Што зрабіць? прачытаць.

Інфінітыў утвараецца пры дапамозе суфіксаў:

-ць – далучаецца да асновы на галосную (самы прадуктыўны суфікс, большасць інфінітываў утвараецца менавіта пры яго дапамозе): бега-ць, насі-ць, размаўля-ць

-ці – далучаецца на асновы на зычную – нес-ці, грыз-ці, плес-ці. У інфінітывах, ўтвораных ад асновы на д і т, у выніку гістарычных чаргаванняў д і т перайшлі ў с: кладу – класці, вяду – весці. Па аналогіі з гэтымі формамі нараджаюцца гутарковыя формы храпсці, сапсці, чаўпсці, якія з’яўляюцца адступленнем ад літаратурнай мовы. Мусім ужываць формы храпці, сапці, чаўпці.

-чы – рэдкі суфікс у мове, які далучаецца да асновы на г (бег-чы, запрэг-чы), а таксама ў выніку даўняга пераходу канцавога к асновы + суфікс ти (пек + ти пячы). Выключэнне складае інфінітыў сячы, які мае літаратурны варыянт секчы.

Зваротная форма інфінітыва ўтвараецца пры дапамозе постфіксаў –ся/-ца: -ся далучаецца да галоснай (несціся, класціся, пячыся); -ца далучаецца да зычнай (смяяцца, насіцца).


Язэп Лёсік у працы “Некаторы ўвагі да беларускае літаратурнае мовы”


звяртае ўвагу на тыпова беларускія канструкцыі, якія паказваюць функцыю – “назначэнне” - прадмета і ўтвараюцца пры дапамозе інфінітыва: машына шыць або машына, што шыць; вада піць або вада, што піць; палонка ваду браць або палонка, што ваду браць; вада дзяцей купаць або вада, што дзяцей купаць; машынка перац малоць або машынка, што перац малоць. Ён адзначае, што ў такіх выпадках па-расейску будзе канструкцыя з прыназоўнікам для: машина для шитья, вода для питья, а па-польску з прыназоўникам do: maszyna do szycia, woda do picia. Лёсік піша: “Як бачым, расеец ці паляк, каб назваць назначэньне прадмета - назначэньне-дзеяньне, бярэ інфінітыў, абарачае яго ў дзеяслоўны назоўнік ды прылучае яго да прадмета з дапамогаю прыназоўніка "для" (расеец) або "да" (паляк): вада для купаньня, вада да купаньня, а беларусін абыходзіцца ў такім выпадку адным інфінітывам, ня трацячы дарэмна часу на тое, каб перавярнуць спачатку інфінітыў у назоўнік, а потым зьвязаць гэты назоўнік з другім назоўнікам з дапамогаю прыназоўніка.”

Трэба адрозніваць сітуацыю, калі прызначэннем прадмета з’яўляецца іншы прадмет, а не дзеянне, як вышэй. У такім выпадку будзем ужываць не інфінітыў, а назоўнік з прыназоўнікам на: мех на муку, адзежа на свята, убранне на смерць.

Інфінітыў можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа: Век зжыць – не мех сшыць (дзейнік і выказнік); У мяне ёсць жаданне напісаць кнігу (азначэнне); Маці сказала сыну рабіць урокі (дапаўненне); Усе пайшлі на поле капаць бульбу (акалічнасць). Інфінітыў можа быць таксама часткай выказніка: Я пачала рыхтавацца да выступу.



Цікава, што ёсць сказы, у якіх маем два інфінітывы запар: Вырашылі пайсці пагуляць. Зараз навару есці гасцей частаваць. У гэтым выпадку першы інфінітыў паясняе дзеяслоў, а другі – папярэдні інфінітыў.

Заданне:

Утварыце інфінітывы ад наступных дзеясловаў:

Магу – магчы

Гуду – гусці

Храпу – храпці

Брыду - брысці

Скубу – скубці

Гнію – гнісці і гніць

Дзяўбу – дзяўбці

Цяку – цячы

Скрабу – скрэбці

Таўку – таўчы

Вярзу – вярзці

Пяру – праць

Раву – раўці

Праду – прасці

Гняту – гнесці

Грабу – грэбці

Сяку – сячы і секчы

Устаўце інфінітывы:

…, як пшаніцу прадаўшы - Спаць, як пшаніцу прадаўшы

Без нажа …, без агню … - Без нажа рэзаць, без агню смаліць (пячы)

Каб рыбу …, трэба ў ваду … = Трэба …, каб з ручая … - Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца 

Век … - не пальцам … = Век … - не мех … = Жыццё … - не песеньку … = Жытку … - не люльку … — Век звекаваць - не пальцам паківаць = Век зжыць - не мех сшыць = Жыццё пражыць - не песенку спець = Жытку пражыць - не люльку выкурыць (Жизнь прожить - не поле перейти)

… - з шаўцамі, а … - з ваўкамі = Сярод ваўкоў … - па-воўчы і … - Шыць - з шаўцамі, а выць - з ваўкамі = Сярод ваўкоў жыць - па-воўчы і выць (С волками жить - по-волчьи выть) 

З незабітага ліса футра (кажух) … = На жывым мядзведзі скуру … - З незабітага ліса футра (кажух) шыць = На жывым мядзведзі скуру купляць (Делить шкуру неубитого медведя) 

Пад хвартухом … - Пад хвартухом сядзець (Быть под каблуком) 

Цесна …, ды добра … - Цесна сядзець, ды добра глядзець (В тесноте, да не в обиде)

Блізка …, ды далёка … - Блізка відаць, ды далёка дыбаць  (Глазам видно, да ногам обидно) 

На сем сукоў … = Дзвюх сарок за хвост … = Два зайцы … - На сем сукоў садзіцца = Дзвюх сарок за хвосг трымаць = Два зайцы гнаць (Гоняться за двумя зайцами) 

Не вучы акуня (качаня) … = Не вучы аратага …, касца …, а сейбіта … - Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць (Не учи ученого) 

Шостам галавы не дастаць = Шостам галавы не дастаць (Держать себя высоко)

Не маё гарыць - не мне … = Не маё гарыць - не мне тушыць  (Моя хата скраю - ничего не знаю) 



Ліса …  = Ліса фарбаваць  (Вилять хвостом (хитрить)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка