Целяпун Уладзімір Андрэевіч, Высокі суд! Я ў сваёй заяве І выступе рабіў акцэнт на правы, свабоды І законныя інтарэсы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Сёння на Беларусі закон




Дата канвертавання20.03.2017
Памер44.06 Kb.
Заключнае слова да суда.
Целяпун Уладзімір Андрэевіч,

Высокі суд!
Я ў сваёй заяве і выступе рабіў акцэнт на правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Сёння на Беларусі закон (рашэнне) супярэчыць праву. Ўводзяцца антыправавыя законы і рашэнні. Законы (рашэнні) папіраюць, альбо ўвогуле адмяняюць права, права як ёсьць, так і канкрэтныя правы чалавека. (ды і ўсяго народа.) Гэта самыя фундаментальныя правы. Мы пазбаўлены свабоды слова, сходаў, сумлення і г.д. Мы вольныя ад усяго гэтага. Дакладней мы не маем на ўсё гэта права па беларускім законам і рашэнням мясцовых уладаў.

Аднак законы даюць “правы” асобным структурам і адказным асобам папіраць правы іншых людзей, структураў, асобных сацыяльных і палітычных групаў.


Як бачна з новага Рашэння райвыканкама №1202 ад 15-09-2011 зноў-такі ў яго змесце адсутнічае логіка, здаровы сэнс і неадпаведнасць Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Права гарантаванае, а яго практычная рэалізацыя не магчымая.
Па форме райвыканкамам рашэнне прынятае, а па сутнасці – працягваецца зьдзек з грамадских актывістаў!

Дзе ў гэтым рашэнні сказана аб парадку аплаты расходаў за правядзенне масавых мерапрыемстваў?


Не выканана цалкам палажэнне арт. 6 закона “Аб масавых мерапрыемствах” і рэкамендацыі вышэйстаячага органа - Гомельскага аблвыканкама.
Віды масавых мерпрыемстваў і іх вызначэнне прыведзены канкрэтна ў Законе “Аб масавых мерапрыемствах”.

Па-першае - стадыёны там увогулле не пазначаны. Як магчыма праводзіць масавыя мерапрыемствы – вулічнае шэсце, дэмастрацыю, пікетаванне на стадыёне?
Магчыма з дапамогай суда мне будзе патлумачана як на стадыёне магчыма правесці “Арганізаваны масавы рух групы грамадзян па пешаходнай альбо праезжай частцы вуліцы, бульвара, праспэкта, плошчы ў мэтах прыцягнення ўвагі да пэўных праблемаў, альбо публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў, альбо пратэста…”

Па-другое - асноўная мэта масавага мерапрыемства – гэта прыцягненне ўвагі грамадзян, дзяржаўных чыноўнікаў да нейкіх праблемаў. Чыю ўвагу магчыма прыцягнуць масавае мерпрыемсва ў маланаведваемых месцах, стадыёнах “Спартак” у Мазыры і “Палессе” каля н.п. Козенкі Мазырскага раёна?. Калі, нават, правядзенне трэніровак з’яўляецца прычынай для адмовы такога масавага мерапрыемства як пікет з аднаго-трох, альбо -10 чалавек!
Кожны грамадзянін можа мець сваё асабістае меркаванне аб навакольным свеце, аб палажэнні справаў у дзяржаве і грамадстве, хваліць і захапляцца дзеючай ўладай, альбо наадварот, быць незадаволеным яе дзейнасцю.
Як вынік прызнання такога права грамадзяніна дзяржава не павінна навязваць грамадству і асобным сацыяльным групам сваю ідэялогію, тым больш учыняць пераслед людзей па палітычным матывам, калі яны прытрымліваюцца іншых поглядаў на сітуацыю ў краіне і шляхах далейшага развіцця дзяржавы і грамадства.
Чалавек не павінен баяцца выказаць ў голас тое, пра што ён думае, ў тым ліку і аб уладзе і асобных яе прадстаўніках. Свае меркаванні, погляды, перакананні грамадзянін можа выказваць вусна, пісьмова, праз сродкі масавай інфармацыі і іншымі шляхамі.
Неабходнымі ўмавамі рэалізацыі гэтага права з’яўляецца цярпімасць дзяржавы ў асобе яго чыноўнікаў да свабоды выказвання меркаванняў. У першую чаргу калі гаворка ідзе пра магчымасць крытыкі дзейнасці дзяржаўных органаў. У выніку пераследу людзей, грамадзкіх арганізацыі, СМІ, якія крытыкуюць дзеянні органаў улады, нельга гаварыць аб свабодзе выражэння меркавання ў гэтым грамадстве.
Гэта датычыцца і аб праве карыстання інфармацыяй, якая закранае правы і законныя інтарэсы грамадзяніа. Ўсе абмежаванні павінны рэгулявацца законам.
Права – адно з самых важнейшых каштоўнасцяў. Мы не цэнім людзей, якія клапоцяцца аб гэтых каштоўнасцях, не разумеем гэтых людзей. Разумеем толькі тых, хто клапоціцца аб чэраве, чарцы-шкварцы,аб курсе даляра, аб кошце за бензін, грэчку…

Большасць жыве бяздумна і безтурботна. Як быццам нехта іншы павінен клапаціцца аб тым, каб у нас усё гэта было. Каб у краіне былі: права, справедлівасць, сумленне, прыгажосць, памяць, сэнс жыцця.


Калі ў грамадзяніна ёсць пэўныя правы і свабоды, абавязак дзяржавы ў асобе чыноўнікаў зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць выкананне гэтага права. Калі чыноўнік не жадае па некіх прычынах выканаць гарантаваныя дзяржавай правы і свабоды ў грамадзяніна павінен быць інструмэнт, працэдура для адстойвання сваіх правоў і свабодаў.
У маім выпадку гэтым амаль апошнім інструмэнтам застаўся суд. Я не маю ілюзіяў наконт правасудзя ў нашай краіне. У тым ліку і на асабістым прыкладзе і досвядзе. Але інструмэнт вырашэння праблемаў, адстойвання сваіх правоў мэтадам “мінскага метро” – гэта не мой шлях… А сваімі дзеяннямі такія чыноўнікі як Галюк ствараюць падмурак да падобных, варварскіх крокаў…
У сваёй заяве ў суд я не патрабую ад Мазырскага РВК ніякай матэрыяльнай і маральнай кампенсацыі…
Я хачу толькі выканання Закона, нават калі ён і не дасканалы… Усімі… І чыноўнікамі ў першую чаргу..
Мы павінны разам будаваць наш агульны ХРАМ – БЕЛАРУСЬ!
Рабіць ўтульным, дабразычлівым, цярпімым да іншага меркавання НАШ ДОМ – МАЗЫР!

У суд Мазырскага раёна



Гомельскай вобл.
Целяпуна Ўладзіміра Андрэевіча.

Хадайніцтва
Прашу прыпыніць альбо адмяніць рэгістрацыю ва Ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Рашэнне Мазырскага раённага выканаўчага камітэта №1202 ад 15.11.2011 г. як неадпавядаючага Закону “Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь”, а менавіта:


  • не вызначаны парадак аплаты расходаў за правядзенне масавага мерапрыемства, арт. 6 Закона;

  • стадыёны не пазначаны ў такіх відах масавых мерапрыемстваў, як вулічнае шэсце, дэманстрацыя і пікетаванне, арт. 2 Закона .


14.11.2011 У. Целяпун


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка