Цэнарый свята“Аб роднай Беларусі”



Дата канвертавання30.12.2016
Памер46.7 Kb.
#428
Cцэнарый свята“Аб роднай Беларусі”

для дзяцей старэйшай рознаўзроставай групы

Гучыць спакойная музыка выходзіць вядучы.

В. Я сардэчна ўсіх вітаю і на свята зхапрашаю.

Бачу, што ўсё гатова – значыць трэба пачынаць.

Свята роднай Беларусі будзем з вамі святкаваць.

У зал выходзяць дзеці.

В. Дарагія дзеці, паважаныя госці! Нам пашчаслівіла нарадзіцца і жыць на Беларускай зямлі. Мабыць нідзе на свеце не знойдзеш такіх прыгожых мясцін – блакітнага неба з бусламі і жаўранкамі, шырокіх палёў з морам лёну, бярозавых гаёў, вечназялёных бароў… Усё гэта перадаецца нам у спадчыну з роду ў род.

Дзеці:


  1. На карце вялікага свету яна як кляновы лісток.

Песня гарачага лета, крынічнай вады глыток.

  1. Мяжуе з Польшчай, Украінай, расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына, жыццё тваё і гонар твой.

  1. І ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару,

Твая Зямля, твая Радзіма названа светла…

Усе разам: БЕЛАРУСЬ

ПЕСНЯ “А ў маёй Беларусі”

(дзеці сядаюць на месцы. У зал уваходзіць Дзед-Усявед.)

Дед-Усявед: Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. Шмат дарог я прайшоў па свеце. І куды ж я зараз трапіў. (адказы дзяцей) Колькі тут дзетачак! Якія ж у вас вочкі цікаўныя! Так і хочуць даведацца хто я такі. Адкрыю вам сакрэт. ( Дзед-Усявед выконвае песенку дзеда-барадзеда пад фанаграму)

Дед-Усявед:Так, я Дзед-Усявед. Па ўсім свеце хаджу, людзям радасць нясу. Вось у гэтай торбе ёсць нешта такое, што ўсім патрыбна.

Кліча да сябе дзіця, якое наводмацак, не зазіраючы ў торбу, адгадвае, што там ляжыць кніга.

Дед-Усявед:Так, гэта кніга – радасць для кожнога чалавека. Той, хто чытае, становіцца разумным, мудрым. Ці ведаеце вы, дзеткі, што Беларусь славіцца не толькі сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі? Наша радзіма гэта край легенд, казак і паданняў. Паслухайце адну з іх.

Нарадзілася ў маці тры сыны. Кажа яна першаму: “Цябе сынок буду прасіць, каб насіў маю карону. Я спляла яе з жытняга калосся, канюшыны, ільну, якімі квітнее наша зямля. А затым дала сыну чырвоную зорачку. Беражы яе і глядзі, каб ніколі-ніколі не патухала гэта зорка, бо з ёй у сэрцы змагаўся наш народ за вольнае жыццё, за сонечнае неба.

Другому сыну маці кажа: “ Ты сынок, насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю. І апранула сына ў чырвона-зялёна-белую вопратку.

“ А ты, сынку, птах мой галасісты, будзеш спяваць маю самую любімую, дарагую песню” – папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні.

Задумалася маці: а якія ж імёны даць сваім сынам? А потым кажа: “Ты сынок першы, будзеш вядомы ў нашай дзяржаве пад імем Герб; ты, сынок другі, будзеш называцца Сцягам, а ты, сынок трэці – будзеш Гімнам”. Так і жывуць у маці тры сыны – Герб, Сцяг, гімн.

В. Можа хто здагадаўся, як завуць маці? БЕЛАРУСЬ

Дзеці:

Беларускі край наш родны

Такі прыгоды і цудоўны.

Куды ні кінеш вокам –

Усё цвіце навокал.

Чаму ж вясёлымі не быць,

Чаму ж не танцаваць,

Калі наш край цвіце, расце,

І хочацца спяваць.

ПЕСНЯ “ Цік-так ходзікі”

Дед-Усявед: У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі… Што такое Радзіма?

Дзеці:

Радзіма – гэта шчасце,

Радзіма – гэта рай,

Радзіма – гэта песні,

Што льюцца з краю ў край.

Радзіма – гэта сонца,

Зямля ў зіхаценні рос.

І любім мы Радзіму,

Яна наш светлы лёс.

Дзіцячы сад, куды хаджу,

Сябры, сяброўкі, з кім дружу.

Сям’я і дом, дзе я жыву.

Усё Равдзімай я заву.

В. Наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Яна незалежная і мае свае дзяржаўныя сімвалы: герб, сцяг і гімн. Мы павінны ведаць свае сімвалы і адносіцца да іх з павагай і гонарам, як сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны.

Давайце мы паглядзім на першага сына нашай Радзімы – Герб Рэспублікі Беларусь.



Выходзяць дзяўчынка і хлопчык у руках трымаюць Герб.

Дзеці:

Нібы на далонях вяночак трымаю,

Наш герб беларускага роднага краю.

Вось сонейка ўсходзіць над роднай зямлёй,

Уверсе абрысы Радзімы маёй.

А бачыке, краскі і злева, і справа

Вяночкам квяцістым стварылі аправу.

Ружовыя кветачкі, знатны наш лён,

Што мы, беларусы, расцілі спакон.

Зямлю саграваюць праменьчыкі сонца…

І ў гэтым ёсць сімвал жыццёвы, бясконцы.

ТАНЕЦ З ВЯНОЧКАМІ

В. А зараз мы паглядзім на другога сына Маці-Радзімы – Сцяг Рэспублікі Беларусь.

Выходзяць 3 хлопчыкі з чырвонай, зялёнай і белай стужкамі.

Дзеці:


  1. Я колер чырвоны – знак Сонца і дружбы,

Вякамі ніхто не мог іх парушыць.

  1. Я – колер зялёны лясоў і дуброў,

Дзе дом для аленяў, ласёў і зуброў.

  1. Я – колер свабодны, святла і надзеі,

Я сімвал урачыстасці, важнай падзеі

Усе: Усе разам складаем мы сцяг Беларусі.

І сцягам сваім я ганаруся!



В. Але мы не ўсё вам яшчэ расказалі

Аб важнай на сцягу графічнай дэталі.

Не ўсе ў даўніну умелі пісаць,

Затое ў малюнку маглі расказаць.

Арнаментам гэты назвалі ўзор,

І ім упрыгожвалі кожны ўбор.

Куфэркі, гаршкі, абрусы, ручнікі…

Усё гэта прыйшло праз гады, праз вякі.



ПЕСНЯ “Падарункі”

В. Кожную раніцу ў 6 гадзін па радыё і тэлебачанні гучыць дзяржаўны гімн РБ, які спявае трэці сын. Гэта ўрачыская мелодыя заўсёды выконваецца падчас вялікіх свят і значных падзей. Прысутныя слухаюць яе стоячы, выказваючы сваю падзяку Радзіме.

Гучыць Дзяржаўны гімн РБ.

Усе дзеці устаюць, падыходзяць бліжэй.

Дзеці:

  1. Мы грамадзяне адзінай краіны.

  2. І сімвалы ведаць і помніць павінны.

  3. Наш герб, гімн і сцяг – гэта сімввал свабоды, высокай культуры і дружбы народаў.

В. Я люблю гарады і пасёлкі, і вясёлы напеў салаўя.

А завецца такая старонка…



Дзеці усе разам: БЕЛАРУСЬ, ДАРАГАЯ МАЯ.

ПЕСНЯ “БЕЛАРУСЬ МОЙ ЗАРАНКАВЫ КРАЮ”
Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал