Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове: сістэма падрыхтоўкі вучняў




старонка1/9
Дата канвертавання20.10.2017
Памер0.7 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
Мінскі гарадскі дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі
Аддзел грамадска-гуманітарнай адукацыі
Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове:

сістэма падрыхтоўкі вучняў

Магчымыя заданні і рэкамендацыі да іх выканання

Праграма падрыхтоўкі вучняў

да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове

УВОДЗІНЫ


Тэсціраванне як форма кантролю ведаў. Раздзелы навукі аб мове. Паняцце пра літаратурную норму

фанетыка. арфаэпія. графіка. арфаграфія

Фанетыка як навука. Фанетычная сістэма беларускай мовы. Класіфікацыя гукаў. Узаемадзеянне гукаў у моўнай плыні. Фанетычныя законы беларускай мовы

Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення. Склад. Складападзел. Націск.

Арфаграфія. Напісанні, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах

Правапіс о, э — а (ы); е, ё — я. Галосныя ў складаных словах. Правапіс спалучэнняў зычных у словах іншамоўнага паходжання

Правапіс у — ў. Адлюстраванне па пісьме дзекання і цекання, пажаўжэння зычных

Правапіс прыстаўных галосных і зычных. Правапіс мяккага знака і апострафа

Ужыванне вялікай літары

склад слова і правапіс. спосабы словаўтварэнняя

Склад слова. Марфемы, іх прызначэнне. Аснова і канчатак. Корань слова. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго слова. Аманімія каранёў

Правапіс прыставак. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Правапіс зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса)

Правапіс складаных слоў (назоўнікаў і прыметнікаў)

Асноўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай мове

марфалогія і правапіс



Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Лік і род назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў. Правапіс склонавых канчаткаў і чуфіксаў назоўнікаў. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Дапасаванне ў словазлучэннях з нескланяльнымі назоўнікамі

Прыметнік як часціна мовы. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Склонавыя канчаткі прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў

Лічэбнік як часціна мовы. Ужыванне і правапіс лічэбнікаў

Займеннік як часціна мовы. Ужыванне займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў

Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Правапіс асабовых канчаткаў

Асобыя формы дзеяслова — дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Ужыванне, утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў



Прыслоўе як часціна мовы. Ступені параўнання прыслоўя. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да іх

Ужыванне і правапіс часціц не, ні

сінтаксіс і пунктуацыя

Словазлучэнне. Спосабы сувязі слоў у словазлучэнні. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Граматычная аснова сказа. Спосабы выражэння дзейніка і выказніка. Сказы адна- і двухсастаўныя. Тыпы аднасастаўных сказаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў ліку і родзе

Аднародныя члены сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Сказы з некалькімі радамі аднародных членаў. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (у тым ліку і з абагульняльным словам)

Адасобленыя члены сказа. Адасабленне азначэнняў, прыдаткаў, акалічнасцей, дапаўненняў; далучальных і ўдакладняльных членаў сказа)

Зваротак. Параўнальны зварот. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам і параўнальным зваротам

Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, іх размежаванне, знакі прыпынку пры іх

Складаныя сказы. Віды складаных сказаў

Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.

Спосабы сувязі прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе, у тым ліку ў сказе з некалькімі даданымі.

Адносіны паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа. Знакі прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе.

Знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак.

Спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

лексіка. стылістыка

Слова як адзінка мовы. Лексічная спалучальнасць слоў. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы. Амонімы. Размежаванне аманіміі і мнагазначнасці. Сінонімы. Антонімы.

Устойлівыя выразы — фразеалагізмы, перыфразы.

Паняцце пра тэкст. Віды і сродкі сувязі сказаў у тэксце. Тыпы тэкстаў.

Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Жанры стыляў.



Паняцце пра стылістычную норму

Трэніровачны тэст № 1

ФАНЕТЫКА І АРФАЭПІЯ


А1. Адзначце словы, вымаўленне і напісанне якіх супадае:

1) разьбяр,

2) скібіна,

3) смех,

4) сядзьце,

5) ураджай.

Выконваючы заданні А1 – А4, трэба ўлічваць: 1) некаторыя спалучэнні могуць абазначаць адзін гук (гарадскі, суддзя); 2) адна літара можа абазначаць два гукі (яблык, здароўе); 3) свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г], [к’], [х’]) памякчаюцца; 4) на пісьме асіміляцыя зычных не перадаецца (мыешся, малацьба, пясчаны).

А2. Адзначце словы, вымаўленне і напісанне якіх не супадае:

1) без бацькі,

2) ткацкі,

3) усміхаешся,

4) згінуў,

5) камандзір.

А3. Адзначце словы, у якіх аднолькавая колькасць гукаў і літар:

1) радасць,

2) выяўленчы,

3) выкананне,

4) сейбіт,

5) папялішча.

Каб правільна выканаць заданні А3 – А4, трэба ведаць, што фанетычнае падаўжэнне перадаецца на пісьме падваеннем адпаведных літар. Такім чынам, пішацца дзве літары, а вымаўляецца адзін падоўжаны гук.

А4. Адзначце словы, у якіх літар больш, чым гукаў:

1) барацьбіт,

2) людскі,

3) пераязджаць,

4) пад’ехаць,

5) салаўіны.

А5. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дз абазначае адзін гук:

1) садзейнічаць,

2) адзвінець,

3) падземны,

4) падзагаловак,

5) пэндзаль.

Выконваючы заданні А5 – А6, неабходна мець на ўвазе: два гукі гэтыя спалучэнні абазначаюць на стыку прыстаўкі (яна заканчваецца на д) і кораня, які пачынаецца з літары з або ж.

А6. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дж абазначае два гукі:

1) агароджа,

2) дажджлівы,

3) аджыць,

4) паджаць,

5) аджартавацца.

А7. Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:

1) песня,

2) ястраб,

3) паядынак,

4) сняданак,

5) пад’язны.

Заданні А7 – А8. Ётавыя галосныя е, ё, ю, я, а ткасама і абазначаюць два гукі: 1) у пачатку слова; 2) пасля галоснага; 3) пасля й, ў, мяккага знака і апострафа.

А8. Адзначце словы, у якіх літара ё абазначае адзін гук:

1) вясёлы,

2) ёмісты,

3) медальён,

4) куп’ё,

5) булён.

А9. Адзначце словы, у якіх два мяккія зычныя:

1) дзверы;

2) у таварыстве;

3) смех;

4) згінуў;

5) ялíнка.

Варта звяртаць увагу вучняў на словы з асімілятыўнай мяккасцю (тыпу смех, бярэзнік, але: скеміць, збіць, схіліць ). Многія вучні “не бачаць” мяккіх зычных у словах тыпу ёд, краіна, яліна ([йод], [крайіна], [йал’іна]).

А10. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне глухіх зычных да звонкіх:

1) лёгка,

2) барацьба,

3) футболка,

4) хрэсьбіны,

5) аддзяленне.

А11. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне шыпячых зычных да свісцячых:

1) перавозчык,

2) аддаляешся,

3) расчырванелы,

4) па сцежцы,

5) у печцы.

А12. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне свісцячых зычных да шыпячых:

1) счапіць,

2) перавозчык,

3) зжаць,

4) пераможца,

5) па кладачцы.

А13. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне звонкіх зычных да глухіх:

1) грэбці,

2) малацьба,

3) медзь,

4) падпяваць,

5) дзядзька.

А14. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук [ц]:

1) (у) палацы,

2) (у) спрэчцы;

3) (на) кветцы,

4) жыццё,

5) (на) дзежцы.

Гл. матэрыял у табліцах “Нормы вымаўлення некаторых зычных гукаў” і “Нормы вымаўлення некаторых спалучэнняў зычных гукаў”. Акрамя таго, трэба адрозніваць гукі мяккія і цвёрдыя. Так, [ц] і [ц’] — розныя гукі, параўнайце: у бо[ц]ы – бага[ц]е.

А15. Адзначце двухскладовыя словы:

1) мурог,

2) фае,

3) аазіс,

4) вайна,

5) соус.

А16. Адзначце словы, якія правільна падзелены на склады:

1) а-ба-вя-зак,

2) баль-зам,

3) а-тлас,

4) кро-пка,

5) ав-і-яц-ыя.

А17. Адзначце радкі, дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) вусы, прадзед,

2) гусценькі, скала,

3) каменны, сівізна,

4) прыняць, прыняты,

5) здаўна, спагада.

Заданні А17 – А20. Гэта заданне, як паказвае вопыт цэнтралізаванага тэсціравання, было і застаецца адным з самых складаных. Праблема ў тым, што нерэальна вывучыць вымаўленне ўсіх слоў. Таму вялікае значэнне набывае пастаянная, сістэматычная праца настаўніка па фарміраванню ў вучняў умення правільна ставіць націск у словах (захоўваць акцэнталагічныя нормы беларускай мовы).

А18. Адзначце словы, у якіх няправільна пастаўлены націск:

1) грамадзянíн,

2) цяжкí,

3) крапівá,

4) кáменны,

5) выпáдак.

А19. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі:

1) індустрыя, закід,

2) заечы, касцяны,

3) спіна, камель,

4) рыхліць, рыхленне,

5) засветла, кветнік.

А20. Адзначце словы з другім націскным складам:

1) маленькі,

2) бульбяны,

3) адзінаццаць,

4) жальба,

5) гліняны.

В1. Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:

[п’ашчаны], [б’арэз’н’ік].

В2. Знайдзіце слова, у якім адбываецца прыпадабненне свісцячага да шыпячага. Запішыце, як вымаўляецца гэта слова.

1) кніжка,

2) (на) дошцы,

3) лічба,

4) расчасала,

5) шчасце.

Трэніровачны тэст № 2
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка