Чараўнік з краіны Маленства Літаратурнае падарожжа па творчасці Янкі Маўра




Дата канвертавання24.02.2019
Памер47.17 Kb.
Чараўнік з краіны Маленства

Літаратурнае падарожжа па творчасці Янкі Маўра
Складальнік - Каралькова А. П.,

бібліятэкар 1 катэгорыі

гарадской дзіцячай бібліятэкаі

мікрарайона “Маладзёжны” г. Мазыра

Чытацкае прызначэнне: вучні 5-6-х класаў.

Мэта: пашырыць веды дзяцей аб жыцці і творчасці Янкі Маўра.

Афармленне і абсталяванне: кніжная выстава “Беларускі Жуль Верн”, электронная прэзентацыя “Янка Маўр – бацька дзіцячай літаратуры”; тэлэвізар.c:\users\user\desktop\линии\08c837ee406cd86fbde3a5ee5af7e77d.png

БІБЛІЯТЭКАР: Дарагія рабяты! Сёння мы з вамі здзейснім цікавае падарожжа па творчасці выдатнага пісьменніка Янкі Маўра, юбілей якога мы адзначаем у гэтым годзе.

Янка Маўр - агульнапрызнаны “бацька” беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Маўр працягнуў і замацаваў той працэс “суверэнізацыі” нацыянальнай дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX стагоддзя. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі Колас, Купала, Бядуля служылі як бы мастком паміж “дарослай” і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Я. Маўра і А. Якімовіча апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях.

Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 годзе, калі ў “Беларускім піянеры” пачала друкавацца першая яго аповесць “Чалавек ідзе” з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым псеўданімам: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з’явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.

Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 годзе ў г. Лібаве (Латвія, зараз горад імянуецца Ліепая). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні.

Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына, у 1895 годзе ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 - Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 года за вальнадумства, “за сумненні ў рэлігіі” яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.

Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне. Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка - удзел разам з Я. Коласам у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906 годзе. У “Трудовом списке”, які захоўваецца ў архіве пісьменніка, адзначаны сумны вынік гэтай падзеі для яе ўдзельніка: “1906. VIII. Уволен со службы и отдан под суд...” Як паказваюць дакументальныя матэрыялы, Іван Фёдараў быў не толькі ўдзельнікам з’езда, але і адным з яго ініцыятараў. Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 годзе, яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватнай гандлёвай школе Мінска, а з восені 1917 г. ён стаў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскай чыгуначнай гімназіі, а пасля рэвалюцыі стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова.

Настаўніцкую працу Фёдараў пакінуў толькі ў 1930 годзе, калі перайшоў на працу ў дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, дзе працаваў аж да 1936 года ўключна. У душы ж ён усёроўна заставаўся настаўнікам.

Памёр вядомы пісьменнік у 1971 годзе. Але і сёння мы памятаем яго імя і з задавальненнем чытаем ягоныя творы.

А зараз прапаную вам прыняць удзел у конкурснай праграме па творчасці Янкі Маўра.

Конкурсная праграма “У краіне Янкі Маўра”.
Конкурс “Юныя географы”

Камандзе “Палескія рабінзоны” - паказаць на карце свету Беларусь, а на карце Беларусі знайсці Палессе.

Камандзе “Чалавек ідзе”: паказаць на карце свету Еўропу. Камандзе “У краіне райскай птушкі”: знайсці на карце свету Новую Гвінею.

Камандзе “Сын вады”: знайсці і паказаць Вогненную зямлю і Магеланаў праліў.


Конкурс “Юныя натуралісты”

Удзельнікі кожнай каманды знаёмяцца з флорай і фаўнай, пра якія гаворыцца ў аповесці “Палескія рабінзоны”.



Конкурс “Юныя перакладчыкі”

З дапамогай беларуска-рускага слоўніка перакласці на рускую мову невялічкія ўрыўкі з аповесці “Палескія рабінзоны”. (Па адным чалавеку ад каманды)


Конкурс “Юныя мастакі”

Каманды рыхтуюць ілюстрацыі да сваіх твораў. Мастацкі конкурс прадугледжвае іх абмеркаванне і калектыўную ацэнку.


Конкурс “Юных кокаў”

Кожная каманда мае свайго кока, які павінен скласці меню, карыстаючыся стравамі, якія ўжываюць героі аповесцей.

Кожны адказ ацэньваецца, вынікі заносяцца ў табліцу. У канцы гульні бібліятэкар падагульняе іх і называе каманду, якая найбольш паспяхова справілася з праграмай падарожжа. Каменціруюцца адказы другіх каманд, выстаўляюцца адзнакі.
Выкарыстаная літаратура:

1. Маўр, Я. Палескія рабінзоны : аповесці / Я. Маўр. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 213 с. : іл.

2. Капойка, А. Капітан на карадлі дзіцячай літаратуры / А. Капойка // Бібліятэка прапануе. – 2014. - № 5. – С. 20-23.

3. Кавальчук, Т. «Капітан нашых падарожжаў» : да 130-годдзя


Я. Маўра : літаратурная гадзіна з конкурснай праграммай для 7-8 класаў / Т. Кавальчук // Бібліятэка прапануе. – 2013. - № 11. –
С. 27-30.

4. Рудзянок, І. «Ён быў уладаром сэрцаў не аднаго пакалення дзяцей…» : да 130-годдзя Я. Маўра / І. Рудзянок // Бібліятэка прапануе. – 2013. - № 10. – С. 12-14.



5. Садоўская, Л. Капітан нашых падарожжаў / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. – 2003. - № 2. – С.11-13.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка