Часопіс “Роднае слова” – кожнаму настаўніку роднай мовы




Дата канвертавання01.01.2018
Памер13.42 Kb.
Часопіс “Роднае слова” – кожнаму настаўніку роднай мовы

Агляд метадычнага часопіса

Патрабаванне сенняшняга дня: навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” – кожнаму настаўніку роднай мовы. Толькі тады, калі настаўнік беларускай мовы і літаратуры стане актыўным аўтарам і падпісчыкам свайго прафсійнага выдання, ён зможа паўнапраўна адчуць асабістую прыналежнасць да кагорты спецыялістаў нацыянальнай сістэмы адукацыі ў галінах філалогіі і педагогікі, а яго прафесійнае развіццё будзе здзяйсняцца не эпізадычна, а бесперапынна.

Карыснымі для працы настаўнікаў роднай мовы і літаратуры і ўсіх зацікаўленых чытачоў стануць матэрыялы, змешчаныя ў раздзеле “Літаратура і час”. Да юбілейных дат выйдуць артыкулы, прысвечаныя творчасці Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Ніла Гілевіча,Раісы Баравіковай, Янкі Брыля, Георгія Марчука.

У разделе “Мовы рысы непаўторныя” прадоўжым публікаваць развагі Алеся Каўруса, прысвечаныя культуры мовы; нататкі пра паходжанне ьеларускіх прозвішчаў Паўла Сцяцко; артыкулы па тэорыі і гісторыі беларускай лексікаграфіі Дзмітрыя Дзятко; матэрыялы пра мову беларускіх летапісаў Валянціны Мароз. Пра ваенную тэрміналогію ў мастацкім дыскурсе Васіля Быкава распавядуць Ніна Гаўрош і Ірына Савіцкая, інтымную лірыку Генадзя Бураўкіна прааналізуе Алена Багамолава, мову твораў Ядвігіна Ш. разгледзіць Ніна Нямковіч.

У разделе “Методыка і вопыт” рэкамендацыі па выкарыстанні інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы. На сайце нашага часопіса ў разделе “Электронныя матэрыялы” будуць змешчаны модулі вучэбна-метадычнага дапаможніка “Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум”



Ў рубрыцы “Да года культуры” матэрыялаў па праекце “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” Лаыры Пшанічнай.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка