Часткі заняткаў Кампазіцыйны элемент заняткаў




Дата канвертавання24.11.2017
Памер114.7 Kb.


Выкананне асноўных правоў чалавека ў беларускай школе

часткі

заняткаў

Кампазіцыйны элемент заняткаў,

віды дзейнасці

Задачы ўрока ці яго фрагментаў

Кароткае апісанне метада

Матэрыялы да заняткаў

Час



“Ледакол”


Стварэнне прыязнай абстаноўкі ў групе

Запаўненне табліцы “Знайдзі таго, хто…”

Друкаваныя матэрыялы па колькасці ўдзельнікаў

10 хв.



Пастаноўка мэтаў заняткаў. “Ліст чаканняў”

Першаснае ўвядзенне ўдзельнікаў у праблематыку заняткаў

Пра што можна (хацелася б) гаварыць па зададзенай тэме

Ватман

5 хв.



“Снежная гала”

“Што такое права, абавязак?”



Убачыць узровень валодання групай пытаннем

Тлумачэнне паняцця спачатку індывідуальна, потым у пары, потым групай. Агульная выснова

Каляровыя сцікеры, ватман

15 хв.



“Статак”

Падзел групы на малыя падгрупы

Удзельнікі з завязанымі вачыма павінны знайсці свой жывёльны статак толькі па гуках

Хусткі для вачэй, паперкі з указаннем прыналежнасці да статку

5 хв.



Міні-лекцыя

“Тлумачэнне сутнасці Правоў чалавека”



Паўтарэнне раней вядомага пра Правы чалавека і вызначэнне некаторых апорных паняццаў




Ватман

15 хв.



Праца ў групах

“Выберы правы, якія рэальна існуюць”



Актывізацыя ўдзельнікаў, замацаванне тэарэтычных ведаў па праблеме

Выбар са спісу асноўных Правоў тых, якія існуюць у рэчаіснасці, тлумачэнне некаторых з іх

Друкаваны матэрыял па колькасці груп

20 хв.



“Мазаіка”

Падзел на міні-групы

Удзельнікам прапануюцца разрэзаныя на кавалкі карцінкі, якія трэба сабраць, утварыўшы групу

Разрэзаныя каляровыя карцінкі

5 хв.



“Метаплан” “Рэалізацыя правоў чалавека ў беларускай школе”

Выпрацоўка ўмення аналізу праблемнай сітуацыі

Індывідуальная праца па пытаннях “У якім стане знаходзяцца справы?”

“Як павінна быць?”

“Чаму ў рэальнасці справы знаходзяцца не ў належным стане?”

Агульны вывад групы



Каляровыя сцікеры, ватман

30 хв.



“Сарціроўка”

Адпачынак, стварэнне добразычлівай сітуацыі, падзел на групы

Пашыхтавацца па ранжыры (па колеры валасоў, узросце, памеры абутку, колькасці гузікаў на адзенні)




5 хв.



Ролевая гульня

“На ўроку ў школе”



Выпрацоўка ўменняў ужывацца ў сітуацыю, аналізаваць ўбачанае

Стварэнне казуснай гульнёвай сітуацыі чальцамі групы, аналіз сітуацыі іншай групай




25 хв.



“Дарожны знак”

Падвядзенне вынікаў заняткаў

Маляванне “дарожнага знака”, прыклейванне яго на пэўным адрэзку “дарогі” заняткаў

Белыя сцікеры, ватман

10 хв.



Тэма

Выкананне Правоў чалавека ў беларускай школе

Мэта

  1. Авалодаць пачатковымі звесткамі па гісторыі паняццяў “Правы чалавека”, “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”, “правы і свабоды”.

  2. Выкарыстоўваць атрыманыя звесткі пры стварэнні гульнёва-казусных сітуацый.

  3. Працаваць у рухомых групах, развіваючы камунікатыўныя здольнасці.

Ход трэнінгу

  1. Прывітанне, знаёмства.

“Ледакол” (гл. дадатак 1)

Запішы на аркуш 1-3 прозвішчы прысутных, якія….




  1. Трэнер запісвае тэму трэнінгу на ватмане, просіць уявіць, пра што пойдзе гаворка на занятках (школьная форма, флікеры, збор грошаў, правы школьніка, абавязкі школьніка і інш.). Чаканні запісваюцца на ліст.




  1. Трэнер прапануе патлумачыць паняцці “права” і “абавязак”. Гэта робіцца на каляровых сцікерах спачатку індывідуальна, потым удзельнікі аб’ядноўваюцца ў пары і выпрацоўваюць агульнае азначэнне, пасля пары аб’ядноўваюцца ўжо ў чацвёркі. Канчатковыя азначэнні груп клеяцца на ватман, даюцца тлумачэнні да іх.




  1. Удзельнікі падзяляюцца на неабходную колькасць груп. Кожнаму даецца паперка з указаннем жывёлы (леў, конь, котка, мыш і інш.), пасля чаго ўдзельнікі заплюшчваюць вочы і толькі па гуках імкнуцца знайсці свой “статак” і ўзяцца за рукі (львы рыкаюць, коні ржуць…)




  1. Міні-лекцыя трэнера

  • Давайце падумаем, для чаго жывёлы імкнуцца аб’яднацца ў статак? А для чаго аб’ядноўваюцца людзі?

  • Людзі ўтварылі дзяржаву, каб адчуваць сябе больш абароненымі. Але чалавек стаў падпарадкоўвацца дзяржаве, стаў звычайным вінцікам. Гэта закон рабаўладальніціх і феадальных супольнасцяў. У вертыкальных ўзаемадзеяннях дзяржава-чалавек дзяржава пераважае і камандуе чалавекам.

  • Але ўжо капіталістычнаму ладу патрэбная асоба, якая, адчуваючы сябе вольнай, працавала б творча і эфектыўна. З’явілася ідэя, што ў вертыкальных адносінах дзяржава-чалавек, кіраваць павінен іменна чалавек. У 1789 адбылася Французская буржуазная рэвалюцыя, новая ўлада краіны распрацавала “Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна”, якая стала прататыпам многіх дакументаў ХХ стагоддзя. З’явілася паняцце “Натуральныя правы”. Натуральныя правы ёсць у кожнага чалавека толькі таму, што ён нарадзіўся чалавекам. Чалавек можа карыстацца правамі, як захоча. Дзяржава не можа прымусіць яго карыстацца імі і не можа забараніць яму гэтага.

  • Пачатак ХХ стагоддзя, стварэнне Лігі нацый – папярэдніцы ААН. Было прапанавана ўключыць у базавы дакумент гэтай арганізацыі мінімальныя нормы аб правах чалавека. Не пагадзіліся. Расплата была жорсткай – стварэнне фашысцкага і камуністычнага рэжымаў, Галакост.

  • Пасля 2-й сусветнай вайны ААН занялася распрацоўкай Усеагульнай дэкларацыі правоў. Дэкларацыя прынятая ў 1948 годзе. Правы першага пакалення – асабістыя і палітычныя.

Дэкларацыя мае заяўны характар. Гэта значыць, не абавязковая для выканання. Але прытрымлівацца дэкларацыі – пытанне прэстыжу для любой краіны.

  • У 1950 годзе прынятая Еўрапейская Канвенцыя абароны правоў чалавека. Мае статус міжнароднай дамовы – нормы Канвенцыі дзейнічаюць ва ўсіх дзяржавах, якія яе падпісалі. З 1959 года дзейнічае суд у Страсбуры.

  • СССР у 1948 годзе ўстрымаўся ад ратыфікацыі Усеагульнай дэкларацыі. Правы чалавека былі прапісаныя ў савецкай канстытуцыі, але з агаворкамі. Ідэя СССР – права = абавязак. Грамадзянін СССР мае права на працу і абавязаны працаваць – не выкарыстаць права на працу ты не можаш. Саджалі за дармаедства. Савецкаму чалавеку нагадвалі, што, акрамя правоў, ён мае і абавязкі. А ці гэта так?

  • Насамрэч у чалавека перад дзяржавай няма абавязкаў. Ён павінен толькі плаціць дзяржаве падаткі і бараніць яе пад час узброенага канфлікту. А вось у дзяржавы да кожнага права чалавека ёсць абавязак па яго выкананні. Напрыклад, рэалізуючы права на адукацыю – дзяржава абавязаная арганізаваць школу, падрыхтаваць настаўнікаў.

  • Усе правы чалавека дзеляцца на “правы” і “свабоды”. Правы – “пазітыўныя правілы” – яны накладаюць на дзяржаву абавязкі ў адносінах да кожнага чалавека. Права на справядлівае правасуддзе. Свабоды – “негатыўныя правілы”. Яны накладаюць на дзяржаву забарону ўмешвацца ў некаторыя сферы нашага жыцця. Свабода сумлення. Маё права – гэта абавязак дзяржавы штосьці зрабіць, мая свабода – гэта забарона ёй дзейнічаць у якойсьці сферы.

Падагульненне.



  1. Правы чалавека рэгулююць вертыкальныя адносіны.

  2. База для правоў чалавека – прызнанне чалавечай годнасці.

  3. Правы чалавека неад’емныя, універсальныя, натуральныя.

  4. У чалавека няма абавязкаў перад дзяржавай.

  5. Правы чалавека дзеляцца на правы і свабоды.


Правы чалавека – з’яўляюцца універсальнымі маральнымі правамі, якія належаць кожнай асобе ў яго ўзаемаадносінах з дзяржавай.

Правы чалавека – мяжа свабоды і незалежнасці чалавека, праз якую дзяржаве забаронена пераступаць.


  1. Удзельнікі ў парах выбіраюць правы і свабоды, якія ўпісаныя ў Дэкларацыю. (Гл. дадатак 2).

Пасля выканання практыкавання варта правесці гутарку.

Прыкладныя пытанні.

Як вы зразумелі розніцу паміж правам і свабодай?

Чаму права на жыццё па сутнасці з’яўляецца свабодай?

Чаму ў Дэкларацыю не ўпісана права на ўзброенае паўстанне?

Чаму няма права на каханне?



Вывад.

Правы чалавека самі па сабе не забяспечваюць шчасця і дабрабыту. Яны толькі даюць неабходную абарону ад гвалту, прыніжэння – перш за ўсё, ад самага моцнага суб’екта – дзяржавы.




  1. Падзел удзельнікаў на групы метадам “Пазлы (мазаіка)”




  1. Праца над метапланам.

Кожны ўдзельнік атрымлівае заданне запісаць на сцікеры, як выконваюцца правы чалавека ў беларускай школе. На наступным сцікеры кожны піша, як, на ягоную думку, павінна быць на самой справе. Пасля група абмяркоўвае сітуацыю, робіць агульны вывад. Кожная група афармляе сваю працу і прэзентуе.


  1. “Сарціроўка” – гэта прапанова ўдзельнікам пашыхтавацца ў шэраг па якойсьці прыкмеце (па росце, па даўжыні ці колеры валасоў…). Шэраг удзельнікаў можна падзяліць на групы.

“Сарціроўка” можа паслужыць тэмай размовы, як мы самі часта сарціруем людзей, як і па якіх прыкметах гэта робяць настаўнікі.


  1. Ролевая гульня “На ўроку”. Заданне для ўдзельнікаў – паказаць урок літаратуры, фізкультуры, матэматыкі і інш., на якім маюць месца шматлікія парушэнні правоў чалавека. Задача для іншых груп – убачыць парушэнні, назваць іх.




  1. Сістэматызацыя.

“Люстэрка задняга агляду” - кожны выказваецца што было цікава (нецікава), карысна (некарысна) на ўроку.

“Дарожны знак” - маляванне “дарожнага знака”, прыклейванне яго на пэўным адрэзку “дарогі” заняткаў




Дадатак 1.

Хто чытаў кнігі пра Гары Потэра?

Хто любіць смачна паесці?

Хто можа размаўляць больш, чым на дзвюх мовах?

Хто любіць хадзіць пешкі?

Хто ведае імёны ўсіх сваіх настаўнікаў?

Хто жыве вышэй за 4 паверх?

У каго ёсць хатняя жывёла?

Хто грае на музычных інструментах?

Каму падабалася адпачываць у піянерскім лагеры?



Дадатак 2.
Выберыце, якія з правоў і свабод упісаныя ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Вызначце, якія з артыкулаў з’яўляюцца правамі, а якія – свабодамі. Пастаўце значок у адпаведным слупку


Правы

Спіс асноўных правоў і свабод

Свабоды




  • Права на жыццё







  • Забарона катаванняў ці жорсткага, бесчалавечнага, прыніжальнага чалавечую годнасць стаўлення







  • Свабода нораваў













  • Права на свабоду і асабістую недатыкальнасць







  • Права на добры настрой







  • Права на свабоду перасоўвання і выбару месца жыхарства







  • Права на справядлівае правасуддзе













  • Свабода ад дзяржавы







  • Права на свабоду веравызнання







  • Права на свабоду выказвання меркавання







  • Права на паўстанне (кожны мае права на паўстанне супраць непажаданай ўлады)







  • Права на адукацыю







  • Права на арганізацыю і правядзенне мірных сходаў













  • Права на дзяцінства







  • Забарона дыскрымінацыі







  • Права на ўзаемнае каханне







  • Права на неўмяшанне ў прыватнае жыццё







  • Права на стварэнне сям’і







  • Права на смерць







  • Прэзумпцыя невінаватасці (кожны чалавек не можа быць абвінавачаны ў парушэнні, пакуль ягоная віна не будзе законна даказаная)







  • Права на годны ўзровень жыцця







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка