Читаем Детям а казачка гэта — пра птушыных дзетак. Перапёлачка




Дата канвертавання31.05.2018
Памер41.5 Kb.

Читаем Детям

А казачка гэта —
пра птушыных дзетак.

Перапёлачка


(Коткавы казкі)
Яраслаў Пархута
Толькі сонейка ляжа ў траву,

Перапёлка склікае дзятву:

— Спаць пара!

— Спаць пара!..


Ды не чуюць гарэзы наказ.

Ім пабегаць тады самы раз.


Мо і праўда, не трэба няволіць.

Хай пабегаюць крышачку ў полі.

Пакуль будуць у гулі гуляць,

Маці зможа і кросны1 даткаць…


Зай таксама пакуль што не спіць

Вунь ідзе канюшыну касіць.


Не кідае свой клопат і Крот —

Перакопвае зноў агарод.


Пад бярозай суседзі-чмялі

Медавуху рабіць пачалі…


Пазірае матуля ў акно

I ўсё тчэ, і ўсё тчэ палатно.

Будзе кожнай дачушцы сяннік,

Самаробны кужэльны ручнік.

Толькі дзе яны бавяцца, дзе?

Не відаць непаседаў нідзе.


Раптам бачыць: з тае ярыны

Ледзь не ляцелі яны

I на чым свет стаіць Крычалі:

— Піць!


— Баліць раток!

— Вады б глыток!..


Што здарылася? Што за бяда?

I навошта малечы вада?


— У прыску зары каласкі

Мы пражылі2… Ды асцючкі3

Накалолі раткі…
Во якая навала! Не жарты!

Толькі дома вады ані кварты.


Мо вярсты чатыры

Будзе да ракі,

Але ж пагублялі

Дзеці кацялкі…

Можа, зараз лепей

Кінуцца ў сяло?

Ды яны ж учора

Прадзяўблі вядро…


Ёй Зайчыха кажа:

— Выручыць магла б,

Але я капусту

Сёння паліла...


Не памог бядзе той

I маўклівы Крот.


— Я вады, — сказаў ён, —

Не бяру і ў рот.


Не змаглі вадзіцы

Даць ёй і Чмялі —

Раніцой вадою

Солад развялі…


Перапёлку-маму

Супакоіў Драч:

— Вось стаіць на лаве

Поўненькі гарлач!

Забяры яго ты

I жывой вадой

Напаі блазноту 4

Здыме, як рукой!


Перапёлка гарлачык забрала,

Шчыра дзякуй суседу сказала

I пабегла дадому хутчэй

Ратаваць неслухмяных дзяцей.


Перапёлка мінула лясок,

I грудок, і сыпучы пясок,


Камяні, што на сцежцы ляжаць,

I тутэйшую сенажаць,

Пераскочыла колішні брод,

Спраставала Кратоў агарод,

Сад Чмяліны і Зайкін мурог.

Вось, нарэшце, і родны парог.


Ды тут зноў адбылася навала —

Спатыкнулася раптам і ўпала.

— Ой, бяда! — закрычала. — Бяда!

3 гарлача разлілася вада!

I навоштачка нехта пакінуў

На сцяжыначцы тую травіну?!.


Прыбеглі суседзі на гоман той.

Іх і ў бядзе не разліць вадой!

Сталі суседцы яны спачуваць,

Сталі суседку яны суцяшаць.


Зай пачухаў за вухам: — Ай!

Нас, Перапёлачка, выбачай!

Тую травіну з Заяй згубілі,

Калі дадому сена вазілі…


Чмель прапануе басам сваім:

— Мо медавухі прынесці ім?

— Падкія дужа! — уставіў Крот

I як вадзіцы набраў у рот…


Але прыбегла аднекуль Пліска

I падала паўнюткую міску

Чыстай, празрыстай, вады жывой

I, як рукой, зняла неспакой.


Перапёлачка дочак паіла

I ўсё Пліску хваліла, хваліла…


Як малеча крыху акрыяла,

Маці строга дачушкам сказала:

— Больш каб вы ні нагі са двара!

Спаць пара!..


Толькі дзеці ёсць дзеці, вядома…

Ці ўтрымаеш іх сілаю дома?

К небакраю бягуць напрасткі,

Пэўна, пражыць ізноў каласкі.

Ну а потым, вядома, і піць

Будуць вечар цалюткі прасіць…


Ды нічога! Такой тут бяды!

Не жыве цяпер дом без вады.

Адшукаліся зноў кацялкі —

Колькі хочаш, наносіш з ракі.


На ўсялякі выпадак чмялі

Пару бочак вады налілі.


Назапасіў вадзіцы і Зай.

Трэба будзе — ідзі, пазычай!


Выручыць можа спагадлівы Драч —

Нядаўна ён новы набыў гарлач.


Нават Крот, хоць вады не ўжывае,

Але калодзеж ля плота капае…


Ды Перапёлачцы ўсё неспакой —

Лепш, калі дзеці заўжды пад рукой.

Вось чаму, толькі як згасне зара,

Кліча матуля блазноту з двара:

— Спаць пара!

— Спаць пара!..



1 Кросны — палатно, тканіна.

2 Пра жаць — зжаць невялікі ўчастак.

3 Асцюк — тонкі доўгі вусік на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы).

4 Блазнота (блазан) — размоўнае слова. Пра непаўналетняга чалавека.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка