Читаем Детям Андрэйка-памочнік




Дата канвертавання05.12.2018
Памер15.45 Kb.

Читаем Детям

Андрэйка-памочнік
Янка Галубовіч
Сумна Андрэйку аднаму ў хаце. Бацькі на рабоце, а ў яго — зімовыя канікулы.

За акном падаў снег. Андрэйка доўга глядзеў, як прыліпаюць да шыбы бухматыя1 сняжынкі. У снежнай завірусе паступова знікаюць абрысы далёкага лесу.

Пасля абеду хлопчык зноў глянуў у акно і вачам сваім не паверыў: рэдкія сняжынкі кружыліся ў паветры. Але снегу намяло — па калені!

Доўга не думаючы, Андрэйка абуў валёнкі, апрануў паліто і выйшаў на двор.

Схадзіў у пуню2 па невялікую драўляную лапату. I ўзяўся за работу. Спачатку прачысціў дарожку да хлява, потым да студні3.

Пад валёнкамі ціха паскрыпваў снег, ветрык апякаў твар. Але Андрэйка не зважаў на гэта. Ён працаваў.

Скончыў адкідваць снег на сваім падворку, успомніў пра бабку Агату, суседку іхнюю. Вунь яе хата, насупраць стаіць, на дзвярах — замок. Ускінуў на плячо лапату і цераз вуліцу падаўся на бабчын двор.

А там вышэй Андрэйкі снежная гурба ўздыбілася. Ледзь з ёй справіўся, параскідаў снег у бакі. Потым каля хлеўчука парадак навёў. Хацеў ужо дамоў ісці, як пачуў, што ў хлеўчуку каза замэкала. Наскуб са стажка сена і казе ў катушок4 укінуў.

Вечарам да іх завітала бабка Агата. Акінула вачыма хату, прысела на ўслон і спытала:

А дзе ж Андрэйка, памочнік мой?

Спіць ужо, — адказала маці.

Ведама ж, напрацаваўся гэтак! Каб не Андрэйка, то я і ў двор свой не зайшла б, так намяло. Яшчэ і казу маю пакарміў. Во, гасцінца яму прынесла...



Бабка Агата дастала з кішэні і паклала на стол дзве вялікія антонаўкі.

1 Бухма́тыя (сняжынкі) — пышныя, пушыстыя.

2 Пу́ня — вялікая халодная будыніна для захоўвання сена.

3 Сту́дня — калодзеж.

4 Катушо́к — агароджанае месца ў хляве.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка