Читаем Детям Чарадзейныя словы



Дата канвертавання03.02.2018
Памер10.08 Kb.
#17716

Читаем Детям

Чарадзейныя словы
Сяргей Панізнік
Свеціць сонца.

Бачу цень.

Прывітаўся:

— Добры дзень!..

Цень стаіць

I не хістаецца.

Цень са мною

Не вітаецца.


Я пайшоў —

I цень скрануўся.

Цень за дрэва

Захінуўся.

З кроны

Нейкі чараўнік



«Чык-чырык!»

Сказаў —


I знік.
Цень знямелы

Дзіву даўся:

«Верабей,

A прывітаўся!»

Дабрадзеі

Тры харобрых:

Ранак, Дзень

I Вечар добры.

Хто вітае

Ix часцей, —

Той жыве

Як чарадзей.

Хто ж да ласкі

Найахвочы,

Яшчэ й зычыць:

— Добрай Ночы!






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал