Читаем Детям Фініст — ясны сокал




Дата канвертавання26.12.2016
Памер85.96 Kb.

Читаем Детям

Фініст — ясны сокал
Руская народная казка
ў апрацоўцы Ганны Каральковай
Пераклад Сяргея Міхальчука

Жыў ды быў селянін. Памерлі ў яго жонка, засталося тры дачкі. Хацеў стары ўзяць наймічку на гаспадарцы памагаць. Але меншая дачка Мар'ечка сказала:

— Не трэба, бацюхна, наймічку браць, я сама буду гаспадарыць.

Добра. Пачала Мар'ечка гаспадарыць. I ўсёўсё яна ўмее, усёўсё ў яе ладзіцца. Любіў бацька Мар'ечку: радаваўся, што такая разумная ды працавітая дачка расце. Сама Мар'ечка прыгажуня пісаная. А сёстры яе зайздрослівыя ды прагавітыя, самі непрыгожыя, а модніцымодніцы — цэлы дзень сядзяць ды пудрацца, ды румяняцца, ды ў абноўкі прыбіраюцца, сукенкі ім — не сукенкі, боцікі — не боцікі, хустка — не хустка.

Сабраўся бацька на кірмаш і пытаецца ў дачок:

— Што вам, дочкі, купіць, чым пацешыць?

Старэйшая і сярэдняя дочкі і кажуць:

— Купі па хусце, ды такой, каб кветкі чым большыя, золатам вышываныя.

А Мар'ечка стаіць ды маўчыць. Пытаецца ў яе бацька:

— А што табе, дачушка, купіць?

— Купі мне, бацюхна, пёрка Фініста — яснага сокала. Прыязджае бацька, прывозіць дочкам хусты, а пёрка не знайшоў.

Сабраўся бацька другі раз на кірмаш.

— Ну, — кажа, — дочкі, заказвайце падарункі. Зарадаваліся старэйшая і сярэдняя дочкі:

— Купі нам боцікі з сярэбранымі падкоўкамі.

А Мар'ечка зноў заказвае:

— Купі мне, бацюхна, пёрка Фініста — яснага сокала. Хадзіў бацька цэлы дзень, боцікі купіў, а пёрка не знайшоў. Прыехаў без пёрка.

Добра. Сабраўся стары трэці раз на кірмаш, а старэйшая і сярэдняя дочкі кажуць:

— Купі нам па сукенцы.

А Мар'ечка зноў просіць:

— Бацюхна, купі пёрка Фініста — яснага сокала. Хадзіў бацька цэлы дзень, а пёрка не знайшоў. Выехаў з горада, а насустрач старэнькі дзядок.

— Дзень добры, дзядуня!

— Добры дзень, чалавеча! Куды цябе пуцявінадарога вядзе?

— Да сябе, дзядуня, у вёску. Ды вось бяда ў мяне: меншая дачка наказвала купіць пёрка Фініста — яснага сокала, а я не знайшоў.

— Ёсць у мяне такое пёрка, ды яно не прадажнае, а запаветнае; але для добрага чалавека не шкада, аддам.

Дастаў дзядок пёрка і падае, а яно самае звычайнае. Едзе селянін і думае: «Што ў ім Мар'ечка знайшла добрае?»

Прывёз стары падарункі дочкам, старэйшая і сярэдняя прыбіраюцца ды з Мар'ечкі пасміхаюцца:

— Якая была ты дурніца, такая і засталася. Уваткні сваё пёрка ў валасы і красуйся!

Нічога не адказала Мар'ечка, адышлася ўбок, а як усе спаць палеглі, кінула Мар'ечка пёрка на падлогу і прамовіла:

— Дарагі Фініст —– ясны сокал, з'явіся да мяне, мой жаніх жаданы!

I з'явіўся перад ёю хлопецмалойца прыгажосці невыказнай. Пад раніцу хлопецмалойца стукнуўся аб падлогу і зрабіўся сокалам. Адчыніла яму Мар'ечка акно, і паляцеў сокал у сіняе неба.

Тры дні Мар'ечка ласкава сустракала ў сябе хлопцамалойца; удзень ён лятае сокалам у сінім паднябессі, а на ноч прылятае да Мар'ечкі і становіцца добрым малойцам.

На чацвёрты дзень сёстры ліхія падгледзелі — нагаварылі бацьку на сястру.

— Дочкі мае любыя, — кажа бацька, — глядзіце лепш за сабою.

«Нічога, — думаюць сёстры, — пабачым, як будзе далей».

Панаўтыкалі яны ў раму вострых нажоў, а самі прытаіліся, сочаць.

Вось ляціць ясны сокал. Даляцеў да акна і не можа трапіць у пакой Мар'ечкі. Біўсябіўся, усе грудзі зрэзаўспаласаваў, а Мар'ечка спіць і не чуе. I сказаў тады сокал:

Каму я трэба, той мяне знойдзе. Але гэта будзе нялёгка. Тады мяне знойдзеш, як тры пары чаравікаў жалезных зносіш, тры кіі жалезныя паломіш, тры каптуры жалезныя падзярэш.

Пачула гэта Мар'ечка, усхапілася з ложка, паглядзела ў акно, а сокала няма, адно толькі крывавы след на вокнах застаўся. Заплакала Мар'ечка горкімі слязьмі — змыла слёзкамі крывавы след і зрабілася яшчэ прыгажэйшая.

Пайшла яна да бацькі і сказала:

— Не сварыся на мяне, бацюхна, адпусці ў пуцявінударогу далёкую. Буду жывая — пабачымся, памру — дык, значыцца, лёс такі.

Шкада было бацьку адпускаць любімую дачку, але адпусціў.

Заказала Мар'ечка тры пары чаравікаў жалезных, тры кіі жалезныя, тры каптуры жалезныя і рушыла ў пуцявінударогу далёкую, шукаць жаданага Фініста — яснага сокала. Ішла яна чыстым полем, ішла цёмным лесам, высокімі гарамі. Птушачкі вясёлымі песнямі ёй сэрца цешылі, ручайкі белы твар умывалі, лясы цёмныя сваімі шатамі віталі. I ніхто не мог Мар'ечку пакрыўдзіцьзачапіць: ваўкі шэрыя, мядзведзі, лісіцы — усе звяры да яе збягаліся, за яе заступаліся. Знасіла яна пару чаравікаў жалезных, кій жалезны зламала і каптур жалезны парвала.

I вось выходзіць Мар'ечка на паляну. Аж бачыць: стаіць хатка на курыных лапках — круціцца. Кажа Мар'ечка:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам! Мне ў цябе трэба залезці, хлеба паесці.

Павярнулася хатка да лесу задам, да Мар'ечкі перадам. Зайшла Мар'ечка ў хатку, аж бачыць: сядзіць там бабаяга — касцяная нага, ногі з кута ў кут, губы на вешале, а нос да столі прырос.

Убачыла бабаяга Мар'ечку, зашумела:

— Тфу, тфу, рускім духам пахне! Красуня дзяўчына, работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?

— Шукаю, бабуся, Фініста — яснага сокала.

— О красуня, доўга табе шукаць! Твой ясны сокал за трыдзевяць зямель, у трыдзевятым царстве. Апаіла яго зёлкамі царыцачараўніца і ажанілася з ім. Але я табе памагу. Вось табе сярэбраны сподачак і залатое яечка. Як прыйдзеш у трыдзевятае царства, прасіся ў наймічкі да царыцы. Скончыш работу — бяры сподачак, кладзі залатое яечка, яно само будзе качацца. Захочуць купіць — не прадавай. Прасі, каб дазволілі Фініста — яснага сокала пабачыць.

Падзякавала Мар'ечка бабеязе і пайшла. Пацямнеў лес, страшна зрабілася Мар'ечцы, баіцца і крок ступіць, ды тут насустрач кот. Скокнуў да Мар'ечкі і заваркатаў:

— Не бойся, Мар'ечка, ідзі наперад. Будзе яшчэ страшней, а ты ідзі і ідзі, не азірайся.

Пацёрся кот спінкай аб ногі ёй і знік, а Мар'ечка пайшла далей.

А лес зрабіўся яшчэ цямнейшы. Ішла, ішла Мар'ечка, чаравікі жалезныя знасіла, кій зламала, каптур парвала і прыйшла да хаткі на курыных лапках. Наўкол тын з частаколін, на частаколінах чарапы, і кожны чэрап агнём палае.

Кажа Мар'ечка:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам! Мне ў цябе трэба залезці, хлеба паесці.

Павярнулася хатка да лесу задам, а да Мар'ечкі перадам. Зайшла Мар'ечка ў хатку, аж бачыць: сядзіць бабаяга — касцяная нага, ногі з кута ў кут, губы на вешале, а нос да столі прырос.

Убачыла бабаяга Мар'ечку, зашумела:

— Тфу, тфу, рускім духам пахне! Красуня дзяўчына, работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?

— Шукаю, бабуся, Фініста — яснага сокала.

— А ў мае сястры была?

— Была, бабуся.

— Добра, красуня, памагу табе. Бяры сярэбраныя пяльцы, залатую іголачку. Іголачка сама будзе вышываць серабром і золатам па малінавым аксаміце. Захочуць купіць — не прадавай. Прасі, каб дазволілі Фініста — яснага сокала пабачыць.

Падзякавала Мар'ечка бабеязе і пайшла. А ў лесе стук, грук, свіст, чарапы лес асвятляюць. Страшна зрабілася Мар'ечцы. Зірк, сабака бяжыць:

— Гаў, гаў, Мар'ечка, не бойся, родная, ідзі. Будзе яшчэ страшней, не азірайся.

Сказаў і знік. Пайшла Мар'ечка, а лес зрабіўся яшчэ цямнейшы. За ногі чапляецца, за рукавы хапаецца... Ідзе Мар'ечка, ідзе і назад не азіраецца.

Доўга ці не доўга ішла — чаравікі жалезныя знасіла, кій жалезны зламала, каптур жалезны парвала. Выйшла на палянку, а на палянцы хатка на курыных лапках, наўкол тын з частаколін, а на частаколінах конскія чарапы; кожны чэрап агнём палае.

Кажа Мар'ечка:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, а да мяне перадам!

Павярнулася хатка да лесу задам, а да Мар'ечкі перадам. Зайшла Мар'ечка ў хатку, аж бачыць: сядзіць там бабаяга — касцяная нага, ногі з кута ў кут, губы на вешале, а нос да столі прырос. Сама чорная, а ў роце адзін ікол тырчыць.

Убачыла бабаяга Мар'ечку, зашумела:

— Тфу, тфу, рускім духам пахне! Красуня дзяўчына, работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?

— Шукаю, бабуся, Фініста — яснага сокала.

— Цяжка, красуня, табе будзе яго знайсці, ды я памагу. Вось табе сярэбранае дзенца, залатое вераценца.

Бяры ў рукі, само прасці будзе, пацягнецца нітка ды не абыякая, а залатая.

Дзякуй табе, бабуся.

— Нічога, дзякуй пасля скажаш, а цяпер слухай, што я табе скажу: захочуць у цябе залатое вераценца купіць — не прадавай, а папрасі, каб дазволілі Фініста — яснага сокала пабачыць.

Падзякавала Мар'ечка бабеязе і пайшла, а лес зашумеў, загудзеў; усчаўся свіст, совы закружыліся, мышы з нораў павылазілі — ды ўсе на Мар'ечку. Аж бачыць Мар'ечка – бяжыць насустрач шэры воўк.

— Не бядуй, — кажа ён, — а садзіся на мяне і не азірайся.

Села Мар'ечка на шэрага воўка, і толькі яе згледзелі. Наперадзе стэпы шырокія, лугі шаўковыя, рэкі мядовыя, берагі кісельныя, горы ў хмары ўпіраюцца. А Мар'ечка імчыцца ды імчыцца. I вось перад Мар'ечкай крыштальны церам. Ганак разьбой аздоблены, акенцы ўзорыстыя, а ў акенца царыца глядзіць.

— Ну, — кажа воўк, — злазь, ідзі і наймайся служыць.

Злезла Мар'ечка, узяла свой клуначак, падзякавала ваўку і пайшла ў крыштальны палац. Пакланілася Мар'ечка царыцы і кажа:

— Не ведаю, як вас звацьвелічаць, а ці не трэба вам наймічка?

Адказвае царыца:

— Даўно я шукаю наймічку, але такую, якая ўмела б і прасці, і ткаць, і вышываць.

— Усё гэта я ўмею рабіць.

— Тады ідзі і садзіся за работу.

І стала Мар'ечка наймічкай. Удзень робіць, а надыдзе ноч — возьме Мар'ечка сярэбраны сподачак і залатое яечка і скажа:

— Каціся, каціся, залатое яечка, па сярэбраным сподачку, пакажы мне майго любага.

Пакоціцца яечка па сярэбраным сподачку, і з'явіцца Фініст — ясны сокал. Глядзіць на яго Мар'ечка і слязьмі заліваецца:

— Фініст мой, Фініст — ясны сокал, чаму ж ты мяне адну пакінуў, небараку, па табе плакаць!

Падслухала царыца яе словы і кажа:

— Прадай ты мне, Мар'ечка, сярэбраны сподачак і залатое яечка.

— Не, — кажа Мар'ечка, — яны непрадажныя. Магу я табе іх аддаць, калі дазволіш на Фініста — яснага сокала паглядзець.

Падумала царыца, падумала.

— Добра, — кажа, — няхай так і будзе. Уночы, як ён засне, я табе яго пакажу.

Надышла ноч, і ідзе Мар'ечка ў спальню к Фіністу — яснаму сокалу. Бачыць яна — спіць яе каханы непрабудным сном. Глядзіць Мар'ечка — не нагледзіцца, цалуе ў вусны мядовыя, туліць да грудзей белых, — спіць, ніяк не прачнецца каханы.

Настала раніца, а Мар'ечка не дабудзілася любага...

Цэлы дзень працавала Мар'ечка, а ўвечары ўзяла сярэбраныя пяльцы ды залатую іголачку. Сядзіць, вышывае, сама сабе прымаўляе:

— Вышывайся, вышывайся, узор, для Фініста — яснага сокала, каб было чым яму ранічкай выцірацца.

Падслухала царыца і кажа:

— Прадай, Мар'ечка, сярэбраныя пяльцы, залатую іголачку.

— Я не прадам, — кажа Мар'ечка, — а так аддам, дазволь толькі з Фіністам — ясным сокалам пабачыцца.

Падумала тая, падумала.

— Добра, — кажа, — няхай так і будзе, прыходзь уночы.

Надышла ноч. Заходзіць Мар'ечка ў спальню да Фініста — яснага сокала, а той спіць сном непрабудным.

— Фініст ты мой, ясны сокал, устань, прачніся!

Спіць Фініст — ясны сокал моцным сном. Будзіла яго Мар'ечка — не дабудзілася.

Надыходзіць дзень.

Сядзіць Мар'ечка за работаю, бярэ ў рукі сярэбранае дзенца, залатое вераценца. А царыца ўбачыла: прадай ды прадай!

— Прадаць не прадам, а магу так аддаць, калі дазволіш з Фіністам — ясным сокалам хоць гадзінку пабыць.

— Добра, — кажа тая.

А сама думае: «Усё роўна не разбудзіш».

Надышла ноч. Заходзіць Мар'ечка ў спальню да Фініста — яснага сокала, а той спіць сном непрабудным.

— Фініст ты мой, ясны сокал, устань, прачніся!

Спіць Фініст, не прачынаецца.

Будзіла, будзіла — ніяк не можа дабудзіцца, а ўжо світаць хутка пачне.

Заплакала Мар'ечка:

— Любы ты мой Фініст — ясны сокал, устань, прачніся, на Мар'ечку сваю зірні, да сэрца свайго яе прытулі!

Упала сляза Мар'ечкі на голы плячук Фініста — яснага сокала і апякла. Прачнуўся Фініст — ясны сокал, агледзеўся па баках — аж бачыць: Мар'ечка! Абняў яе, пацалаваў:

— Няўжо гэта ты, Мар'ечка! Тры пары чаравікаў знасіла, тры кіі жалезныя паламала, тры каптуры жалезныя парвала і мяне знайшла? Паедзем жа цяпер на радзіму.

Пачалі яны дадому збірацца, а царыца ўбачыла і загадала ў трубы трубіць, пра здраду свайго мужа абвясціць.

Сабраліся князі ды купцы, пачалі раду радзіць, як Фініста — яснага сокала пакараць.

Тады Фініст — ясны сокал кажа:

— Каторая, павашаму, сапраўдная жонка: ці тая, што моцна кахае, ці тая, што прадае ды ашуквае?

Згадзіліся ўсе, што жонка Фініста — яснага сокала — Мар'ечка.



I пачалі яны жыцьпажываць ды дабра нажываць. Паехалі ў свой край, наладзілі баль, у трубы затрубілі, з гарматаў засмалілі. А пасля быў банкет, якога не ведаў свет; пра яго і дагэтуль помняць.





ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка