Читаем Детям Хто самы моцны?




Дата канвертавання09.06.2018
Памер12.4 Kb.

Читаем Детям

Хто самы моцны?
Яўген Радкевіч
— Я самы моцны на свеце! — сказаў Стасік дзеду.

Дзед недаверліва зірнуў на ўнука.

— Няўжо? Значыць, ты мацнейшы за тату?

— Ага.


— I за мяне?

— Ага.


— I нават за слана?

— I за слана!..

Дзед толькі пакруціў галавой і нічога не сказаў. А Стасік, каб паказаць, які ён моцны, падняў вялікі камень і перанёс яго ад ганка да плота.

— Канечне, ты дужы хлопчык, — сказаў дзед, але ўсё ж не самы моцны на свеце.

— Не, я самы моцны, — стаяў на сваім Стасік і нават пакрыўдзіўся на дзеда: чаму той не верыць яму.

— Што яшчэ табе падняць? — спытаў у дзеда.

Дзед усміхнуўся:

— Паднімі асфальт.

— Асфальт? Як жа я падніму яго, калі ён у зямлю ўрос. Гэтага ніхто не зробіць.

— Тады хадзі сюды.

I дзед падвёў Стасіка да пухлінкі-разрыву1 на асфальце.

Прыгледзеўся Стасік, а гэта, аказваецца, зялёны парастак2 прабіў асфальт і цягнецца ўгору, да сонца.

— Бачыш, — сказаў дзед, — кволы парастак зрабіў тое, што не змог ты, дужы хлопчык.

Стасік, схіліўшыся, доўга дзівіўся на парастак. I ўжо не настойваў, што ён самы моцны на свеце.



1 Пухлі́нка-разрыў (на асфальце) — уздутае і разарванае месца.

2 Па́растак — сцябло расліны ў самым пачатку свайго развіцця.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка