Читаем Детям Жнівень



Дата канвертавання30.04.2017
Памер14.32 Kb.
#8612

Читаем Детям

Жнівень
Клаўдзія Каліна

Бяда перапёлцы ў жніўні. У жніўні сярпы звіняць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца… А беднай перапёлцы нідзе прытулку няма. Не паспела яна ў жыце гняздо звіць, птушанят падгадаваць, як Жнівень ужо гукае:


Час адгэтуль вылятаць —

Пачынаю жыта жаць.


Ледзь уцякла перапёлка з жыта. Дзяцей ад страху пагубляла… Доўга пасля клікала іх: «Спаць пара! Спаць пара!» А калі сабрала, павяла хуценька ў пшаніцу.

— Тут зраблю гняздзечка, — кажа сваім дзеткам перапёлка.

Толькі паспела месца выбраць, як Жнівень зноў загукаў:
Пакідай сваю святліцу —

Пачынаю жаць пшаніцу!


Пырхнула перапёлка ў ячмень. Зноў дзяцей пагубляла. Доўга шукала і клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Знайшоўшы, павяла ў ячмень:

— Тут нас ніхто не патурбуе!

Але раптам над самаю яе галавою зазвінела каса…

— Вылятай, перапёлка! — пачуўся голас Жніўня.

Спалохалася перапёлка і наўцёкі… Зноў дзетак пагубляла. Доўга клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Даклікалася і пайшла ў аўсы. Але не паспела і аснаваць гняздо, як пачула: «Вылятай, перапёлка!»

Перапалохалася, бедная, сіганула ў проса, адтуль у грэчку. Нарэшце ў бульбу, а Жнівень — за ёю. «Вылятай, перапёлка! Вылятай!» — усюды чуецца яго голас.

Пырхнула перапёлка на агароды, а за ёю — дзетак чароды. Паляцела яна над лугам, а за ёю — птушаняты цугам.

Акрыялі, падужэлі яе дзеткі ад тых пералётаў. Памацнелі ў іх крылцы, паспрытнелі ножкі. Не агледзелася перапёлка, як дзеткі яе выраслі.

А тут ужо канчаецца лета цёплае, пара ў вырай збірацца.

Сабрала перапёлка сваю вялікую сям’ю і паляцела зімаваць у вырай.






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал