Читаем Детям Каму сказаць




Дата канвертавання29.01.2018
Памер12.47 Kb.

Читаем Детям

Каму сказаць «дзякуй»?
Ядвіга Бяганская
Прынесла бабуля гладыш1 малака і пачала частаваць сваіх унукаў:

— Піце, дзеткі, малако. Яно смачнае, карыснае, будзеце здаровыя і дужыя.

Дзякуем табе, бабуля, — выпіўшы малако, сказалі ўнукі.

А вы не мне дзякуйце, а маёй кароўцы. Гэта ж яна дае малако.

Пабеглі дзеці на двор і пачалі дзякаваць карове, якая стаяла каля студні:

— Дзякуем табе, кароўка, за смачнае малако.

— Добра, што маё малако вам спадабалася. Але дзякаваць за яго трэба не мне, а траве, якую я скубу, — адказала карова.

Пабеглі дзеці на зялёны луг, пакланіліся нізка траве:

— Дзякуем табе, трава, што корміш нашу кароўку, якая дае смачнае малако.

— Карова цэлы дзень пасвіцца на лузе. Вось і падзякуйце зямлі, на якой я расту.

Пакланіліся дзеці зямлі і сказалі:

— Дзякуем табе, зямля, за траву, якую скубе наша кароўка і дае смачнае малако.

Падзякуйце вадзе, якая поіць траву, — адказала зямля.

Пабеглі дзеці да ракі, пакланіліся вадзе:

— Дзякуем табе, вада, што поіш траву, якую скубе бабульчына кароўка, каб пачаставаць нас малаком.

— Гэта праўда, я дапамагаю зямлі вырошчваць траву. Але падзякуйце і сонцу за цяпло. I помніце, што толькі наша агульная праца дае вашай кароўцы смачнае малако.



1 Глады́ш — высокая, звужаная ўверсе гліняная пасудзіна без ручкі.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка