Читаем Детям Караблік Уладзімір Юрэвіч I




Дата канвертавання05.12.2018
Памер17.32 Kb.

Читаем Детям

Караблік
Уладзімір Юрэвіч
I
«Заўтра ў школу. Усе папрыходзяць з кветкамі. А я?» — гэта думка ніяк не давала Жэню заснуць. Яшчэ звечара Жэневы аднагодкі рыхтавалі букеты. Ірвалі вяргіні, астры, гваздзікі.

У Жэні ж няма агародчыка. Ён жыве ў цэнтры пасёлка. Кветкі тут растуць вузкімі шнурочкамі ўздоўж дарожак. Ірваць гэтыя кветкі нельга. Яны ж для ўсіх: хто ні ідзе, той і любуецца.

Хлопцу не спіцца. Ён паварочваецца тварам да сцяны, жмурыць вочы...

У пакоі цемнавата. Светлы ла́пік на сцяне — гэта ад ліхтара́, што на плошчы. У гэтым лапіку відаць палічка, а на ёй — маленькі карабель. Жэня сам яго змайстраваў. Тата памог толькі выразаць з кавалка сасновай кары корпус.

«А што, калі я заўтра занясу караблік у школу, — прыходзіць новая думка, — і падару настаўніцы... Вось толькі на мачту прымацую чырвоны ветразь1...»
II
I не заўважыў Жэня, як заснуў.

— Уставай, сынок... — чуе ён раптам далёкі-далёкі матчын голас.

Тут толькі зразумеў, што ўжо раніца. Жэня саскочыў з цёплай пасцелі, хуценька памыўся, пад'еў, апрануўся. Зняў з паліцы караблік. Знайшоў кусок чырвонай тканіны, выразаў з яго ветразь, ніткай прымацаваў да мачты. Узяў у адну руку партфель, у другую — караблік і пайшоў у школу.

У класе Жэня сеў за тую парту, якую яму паказала ўчора Галіна Мікалаеўна. Партфель палажыў у парту, а караблік паставіў перад сабой.

Вось зазвінеў званок. Усе прыціхлі. У дзвярах паказалася Галіна Мікалаеўна.

Дзень добры, дзеці! — павіталася яна і ветліва ўсміхнулася.

Дзяўчаткі і хлопчыкі кінуліся з букетамі да стала настаўніцы.

Жэня доўга не мог асмеліцца падысці са сваім караблікам да настаўніцы. Настаўніца заўважыла гэта і працягнула рукі насустрач хлопчыку.

Калі ўсе паселі за парты, настаўніца сказала, трымаючы ў руках Жэнеў падарунак:

— Дзякуй, дзеці, за кветкі. Дзякуй. Толькі навошта так многа? Трэба было кожнаму прынесці па адной кветцы, і сабраўся б вялікі букет. Дзякуй табе за караблік, Жэня. Гэта падарунак усяму класу. Ён будзе памяткай пра першы дзень у школе. Мы паставім караблік у шафу. Сваімі ветразямі ён будзе клікаць усіх вас у вялікі акіян ведаў.



1 Ве́тразь — парус.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка