Читаем Детям Казка трэцяя. Кемлівы Шыцік1




Дата канвертавання15.11.2018
Памер18.06 Kb.

Читаем Детям

Казка трэцяя.

Кемлівы Шыцік1


(Казкі Лесавічка)
Яраслаў Пархута
Маленькі рачны чарвячок Шыцік вяртаўся ў сваю затоку. Ужо мінуў камень, пад якім Рак жыве, ужо мінуў нару, у якой Мянтуз жыве, як раптам чуе: плёхае нехта! Прыслухаўся-прыгледзеўся. Ажно гэта Бабёр у рачное дно палі забівае. Спыніўся Шыцік, пытаецца:

— Паважаны Бабёр, навошта палі табе спатрэбіліся?

— Хату будую! — адказаў Бабёр і стаў тлумачыць. — Каб узімку схоў быў і ад Ваўка паратунак…

Хоць Шыціку зімовая сцюжа не пагражала, а Ваўка зроду не баяўся, рашыў таксама пабудавацца. Сабраў такія-сякія трэсачкі, сучкі ды пясчынкі і пачаў паблізу бабрынага ўзводзіць сваё жытло. Праз дзень-другі зірнуў — няблага атрымалася: невялічкая хатка, затое ўтульная! I ўваход ёсць, і выхад. Усё, як у суседа. Жыві, радуйся!

Шыцік да сваіх кінуўся — пахваліцца, на ўваходзіны запрасіць. Пакуль сёе ды тое, пакуль назад вяртаўся, П'яўка ўзяла і пасялілася ў Шыцікавай хатцы. Ён так, ён гэтак, а П'яўка:

— Прэч, а то і самога апрыходую!..

Тады Шыцік да Рака:

Браце-Рача, дапамажы П'яўку прагнаць.

— Пачакай, — адказаў Рак — Цяпер не магу. Ліняю!

Тады Шыцік да Ментуза2:

— Браце-Мянтузе! Дапамажы П'яўку прагнаць.

— Потым, — адказаў Мянтуз — Зараз не магу. Нам, ментузам, улетку спаць дужа хочацца.

Тады Шыцік да Бабра кінуўся. Але таго не было дома — недзе траляваў бёрны.

Спыніўся Шыцік воддаль, бядуе. А тут ужо і госці сходзіцца пачалі. Узяліся яны П'яўку сарамаціць:

— Хіба гэтак можна? Паквапілася на чужое. Вылазь з хаткі!

А П'яўка дзверы на зашчапку — і ўсё тут.

Цяпер яе і ражном не выпараш, — сказалі госці. — Так што ведай, як адасабляцца ад нас.

I пайшлі дадому, у сваю затоку. За імі пайшоў і Шыцік.

У хуткім часе ў роднай затоцы ён пабудаваў сабе новую хатку, яшчэ лепшую, чым тая. Пабудаваліся і родзічы. А каб было спакайней і зноў П'яўка не ўбілася да каго, усе яны ўзялі за правіла ніколі не пакідаць сваіх хатак. Куды самі — туды і хаткі свае валакуць.

Так і жывуць шыцікі ў хатках па сённяшні дзень.



1 Шыцік — размоўнае слова. Маленькі рачны чарвячок, які жыве ў рухомым доміку-трубачцы, зробленым з пясчынак, кавалачкаў кары, дробных ракавінак.

2 Мянтуз — рус. Налим




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка