Читаем Детям Казка восьмая. Чэмпіёны (Казкі Лесавічка)




Дата канвертавання13.10.2018
Памер9.87 Kb.

Читаем Детям

Казка восьмая.

Чэмпіёны
(Казкі Лесавічка)


Яраслаў Пархута
Уздумалі жыхары Ціхай завадзі спаборніцтва арганізаваць: хто хутчэй з канца ў канец па вадзяной дарожцы прабяжыць. Прыйшлі на тыя высцігі і жучкі, і п'яўкі, і слімакі. Самых трывалых, самых сухарлявых прыслалі і вадамеры.

— Паколькі ў нас канькоў ніколі не бывае, — сказаў суддзя Рак, — будзем бегчы так.

Сказана — зроблена. Выходзяць усе на старт, як былі — басанож.

Бабахнуў стартавы пісталет. Вадамеры, доўга не думаючы, давай джгаць, давай джгаць. Кінуць вокам направа — жучкі толькі разгон набіраюць. Кінуць вокам налева — п'яўкі пакуль што на адным месцы коўзаюцца. Кінуць вокам назад — слімакі яшчэ на месцы буксуюць. А вадамеры — як падсмаленыя лятуць. I адкуль спрыт бярэцца! Толькі бачылі іх тут, а яны вунь ажно дзе апынуліся! Зрабілі разварот і назад джгаюць ды на балельшчыкаў пазіраюць: маўляў, як мы вас? Не здзівілі?

Здзівілі! Нават сваіх сапернікаў — жучкоў, п'явак, слімакоў. Бо яны ўжо як па смале валакліся — зусім выдахліся. Здзівілі і суддзю Рака. Ён сказаў:

— А што калі б вадамеры канькі гоначныя мелі?..






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка