Читаем Детям Клекатунчык



Дата канвертавання04.03.2018
Памер12.16 Kb.
#18627

Читаем Детям

Клекатунчык
Расціслаў Бензярук
На вялікім разлапістым дубе жыла сям'я буслоў. Аднойчы пасля снедання стары Бусел сказаў:

— Сёння будзем вучыцца лятаць!

Бусліха-маці паглядзела на меншанькага, якога ўсе звалі Клекатунчыкам, паспрабавала пярэчыць:

— А можа, бацька, яшчэ рана. Няхай падрастуць дзеці.

— Не рана, — строга адказаў Бусел. — Ты, маці, заўсёды патураеш ім. А зіма скора — вось-вось трэба ў вырай збірацца.

Старэйшы сын, як і належала яму, смела рушыў да краю буслянкі. Дужымі нагамі ён адштурхнуўся і, зрабіўшы круг, апусціўся на бліжэйшы луг.

«Добры важак выйдзе з яго», — падумаў стары Бусел.

Сястра не гэтак смела, як брат, пачала свой палёт. Але і яна старанна махала крыламі, умела трымалася ў паветры.

— Будзе лятаць! — запэўніў Бусліху-маці стары Бусел.

А малы Клекатунчык як толькі падышоў да краю буслянкі і глянуў уніз, дык адчуў, што галава закружылася, і міжволі адступіў назад.

Бацька заўважыў яго нерашучасць:

— Наперад! Ану, ляцець!

Стары Бусел падышоў ззаду і штурхнуў баязліўца.

Клекатунчык вываліўся з буслянкі і ад страху заплюшчыў вочы. Ён хутка-хутка замахаў крыламі. І раптам адчуў, што ляціць...

Калі ён ужо стаяў на купіне побач з братам і сястрою, да іх падляцеў бацька.

— Ведай, што ў нас адзіны паратунак — дужыя крылы, — сказаў ён. — І каб яны былі дужыя, не бойся лятаць...






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал