Читаем Детям Костачка




Дата канвертавання17.04.2017
Памер9.56 Kb.

Читаем Детям

Костачка
Быль
Леў Талстой
Пераклаў з рускага Ян Скрыган

Купіла маці сліў і хацела даць іх дзецям пасля абеду.

Яны ляжалі на талерцы. Ваня ніколі не еў сліў і ўсё нюхаў іх. I вельмі яны падабаліся яму. Надта хацелася з'есці. Ён усё хадзіў каля іх. Калі нікога не стала ў святліцы, ён не ўтрываў, схапіў адну слівіну і з'еў.

Перад абедам маці пералічыла слівы і бачыць — адной няма. Яна сказала бацьку.

За абедам бацька і кажа:

— А што, дзеці, ці не з'еў хто з вас адну слівіну?

Усе сказалі:

— Не.


Ваня пачырванеў як рак і сказаў таксама:

— Не, я не еў.

Тады бацька сказаў:

— Калі хто-небудзь з вас з'еў слівіну, то гэта нядобра; але не ў тым бяда. Бяда ў тым, што ў слівах ёсць костачкі, і калі хто не ўмее есці і праглыне костачку, то цераз дзень памрэ. Я гэтага баюся.

Ваня пабялеў і сказаў:

— Не, я костачку выкінуў за акно.



I ўсе засмяяліся, а Ваня заплакаў.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка