Читаем Детям Кветкі Вісарыён Гарбук з падскокам бягу па лясной сцежцы. Раптам ля старога пня спыняюся. Быццам нехта кліча: «На мяне зірні!»



Дата канвертавання25.01.2018
Памер15.21 Kb.
#17250

Читаем Детям

Кветкі
Вісарыён Гарбук
З падскокам бягу па лясной сцежцы. Раптам ля старога пня спыняюся. Быццам нехта кліча: «На мяне зірні!»

Між каранёў, нагрэтых сонцам, нібы маленькае сонейка, палымнее кветка.

— Дзякуй, што паклікала! Я шукала цябе. Настаўніца сказала: «Прынясіце ў школу кветкі».

Датыкаюся да жоўта­залацістых пялёсткаў.

— Скажы, як цябе завуць?

Была зіма, — адказвае кветка. — Спала пад снегам. Прачнулася ад ласкі сонечных промняў. Я — Сонечны Зайчык.

— Ты — Сонечны Зайчык? I ўмееш размаўляць?

— Умею, — усміхнулася кветачка.

Гладжу яе. Асцярожна­асцярожна. I адчуваю, як трапечацца яна пад маімі пальчыкамі.

— Жыві, Сонечны Зайчык! Я не сарву цябе. Любуйся сонцам. I нас адорвай радасцю.

На палянцы, ля малінніку, нехта зноў кліча. Сярод сухой травы і лісця бачу россып сініх кветак.

— Вы хто? — пытаюся.

— Мы — Сінь Вясновага Неба. Добра, што ты — наша госця! Па дзелімся з табой радасцю.

— Дзякуй, кветкі!

Яшчэ палянка. А на ёй — россып белых кветак.

— Мы — Люстэрачкі Вясенніх Аблачынак, — шалясцяць бялюткія пялёсткі.

Прылятае ветрык. Прыносіць духмяны водар.

Я ўдыхаю на поўныя грудзі паветра, бачу вакол сябе россып новых кветак і кажу:

— Вы — Духмяны Водар Вясны!

— Духмяны... Водар... Вясны... — паўтарае рэха.

...У школе я непакоілася. Калі настаўніца спытала: «А дзе, Мілачка, твае кветкі?» — падала ёй сшытак.

Не спяшаючыся, настаўніца чытала назвы кветак, разглядвала мае малюнкі.

— Не магла сарваць… Яны трапяталіся — як жывыя. Ад майго дотыку, — прызналася. — I я намалявала іх. Гэта ж усё роўна?

— Гэта яшчэ лепш! — усміхнулася настаўніца і вярнула мне сшытакю. — Табе хто падказаў такія назвы?

— Кветкі.

— Самі кветкі?



— Самі кветкі! — адказала я.




ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал