Читаем Детям Ласіны стажок




Дата канвертавання05.08.2018
Памер7.65 Kb.

Читаем Детям

Ласіны стажок
Юрась Свірка
Заінелы ад марозу,

Крыху схілены набок,

Ён стаіць між вербалозу,

Летам скіданы стажок.


Над ракою, над кустамі

Вецер кружыць снежны дым.

Нехта тут хадзіў начамі,

Да стажка прабіў сляды.


След вядзе шырокім логам

Да ствалоў старых асін.

Там стаяць, узняўшы рогі,

Асцярожныя ласі.


Яны чуюць, як трасецца

Зледзянелая рака.

Яны ноччу прыйдуць грэцца

Да мурожнага стажка.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка