Читаем Детям Лісічкі



Дата канвертавання29.01.2018
Памер12.67 Kb.
#17505

Читаем Детям

Лісічкі
Уладзімір Ягоўдзік
Маленькія жоўтыя лісічкі — сапраўды як дружныя сястрычкі. Паасобку яны не растуць, а нібыта водзяць вясёлы карагод. Убачыў адну — другая просіцца ў рукі. Нахіліўся над ёю — трэцяя кліча да сябе. А там — чацвёртая, пятая, шостая... Толькі паспявай лічыць. Як усё роўна самі просяцца ў кошык. Збіраеш і дзіву даешся: хто іх столькі тут насеяў?!

Ты не здагадваешся, дружа?

Ну, канечне, лісіца-хітрыца! Хто ж яшчэ. Пэўна, вырашыла задобрыць нас, людзей, за ўсе свае грахі: за тое, што неаднойчы курачкай паласавалася, а пеўніку выскубла яго прыгожы хвост. Маўляў, вы мне мяса, а я вам грыбочкі.

Ах, рыжая махляркаі Яшчэ раз наведаешся ў наш куратнік — абавязкова трапіш на каўнер. Надыбаўшы на лісічкі, і без твае ласкі мы вернемся дахаты з поўнымі кошыкамі. I дарма іх часам абмінаюць вопытныя грыбнікі, якія шукаюць лепшых лясных дарункаў.

Лісічкі — вельмі смачныя грыбы. I, што асабліва важна, яны не чарвівыя. Збірай — не правярай. Смела кідай у кошык: яны ніколі не паломяцца і не пакрышацца, як іншыя грыбы.

Праўда, акрамя сапраўдных, у лесе сустракаюцца і падманныя лісічкі. Як іх адрозніць ад сапраўдных? А вельмі проста. Лісічкі, што мы спажываем, нагадваюць колерам сонечныя зайчыкі, а іх падманныя суседзі — звычайна аранжавыя ці нават чырвоныя.



Калі засумняваўся, дружа, спытайся лепш у мамы або таты. Яны падкажуць, памогуць адрозніць. Ніколі не забывайся, што ёсць атрутныя1 грыбы, якія шкодныя для здароўя і могуць прынесці вялікую бяду, калі іх з'есці.

1 Атру́тныя — ядавітыя.




ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал