Читаем Детям Не хапіла работы




Дата канвертавання23.01.2018
Памер9.37 Kb.

Читаем Детям

Не хапіла работы
Нічыпар Парукаў
Адыходзячы на работу, маці паклікала да сябе дачок — Лізу і Таню — і сказала:

Прыбярыце са стала, памыйце талеркі і лыжкі, падмяціце чысценька падлогу на кухні.

— Добра, мамачка. Усё зробім, як трэба, — дружна адказалі дзяўчынкі.

Вярнулася маці дадому і бачыць: стол засланы чыстым абрусам, талеркі і лыжкі вымыты і акуратна расстаўлены ў шафе для посуду. А кухня чыста-чыста падмецена. I смецце вынесена.

— Малайцы, дзеткі, добра зрабілі, — пахваліла маці дзяўчынак.

Ёй хацелася даведацца, хто ж з дачок што рабіў.

Каторая з вас, мае дарагія памочніцы, са стала прыбрала?

— Я, — голасна адказала Таня.

— А хто талеркі і лыжкі памыў і паставіў на месца?

— Я, — зноў адказала Таня.

— Ну, а ты, Ліза, што рабіла? — глянула маці на старэйшую дачку.

— Я... я нічога, мама, не рабіла... Таня ўсё забрала сабе. Мне не хапіла работы, — ціха адказала дзяўчынка і вінавата апусціла галаву.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка