Читаем Детям Нуль Буль-Буль



Дата канвертавання02.01.2019
Памер25.77 Kb.
#25092

Читаем Детям

Нуль Буль-Буль
Васіль Вітка

Ішло трое бабуль,

Бачаць, на дарозе — нуль.
Сталі бабкі ўперабой

Разважаць паміж сабой:


— Што рабіць і як тут быць,

Як знаходку падзяліць?


Было б толькі двое нас —

Разабраліся б ураз,


Падзялілі б адмыслова:

Кожнай — роўная палова


Па памеру, па вазе —

Кожнай бабе па дузе.


Кожнай — роўна паўкруга:

Мне — дуга, табе — дуга.


Жаль, што так у нас не выйдзе —

Вельмі ж трэцюю пакрыўдзім…


Трэцяя сказала: — Не,

Будзе вам і будзе мне.


Дзякуй, дзякуй вам, бабусі,

Ў крыўдзе я не застануся.


Мілыя мае падругі,

Забірайце свае дугі.


3 вашага дазволу я

Вазьму дзірку ад нуля.


Дзякуй вам, што памаглі

Мне застацца пры нулі,

Бо навокала

Нуля


Круціцца

Уся зямля.


На ўвесь свет

Праславіў Нуль

Сваё прозвішча:

Буль-Буль.


Добра дзецям быў знаём

Круглым тварам,

Круглым лбом.

Малачко любіў, булён,

Возьме бутлю — і нагбом:

Буль, буль, буль,

Буль, буль, буль.

Гляне,


А на дне ўжо —

Нуль.
Нуль Буль-Бульчык круглатвары,

Не любіў ён акуляры,

Бо замест вачэй былі

Ў Буля круглыя нулі.

I заместа носа — нуль,

А пад носам: буль, буль, буль.
I заместа рота — нуль,

Вось адгэтуль і дасюль,

А то, можа, і шырэй,

I вышэй нулёў — вушэй.


Матчын сын, унук бабульчын,

Быў ён самы лепшы вучань.

Не гарэзнік беспрытульнік,

Нуль Буль-Буль быў круглы нульнік.

Тры гады быў у адным

Ён у класе нулявым.


Больш за ўсё любіў Нуль Буль

3 мыла бурбалкі: буль, буль.

Як пачне ў саломку дзьмуць —

Пухіры плывуць, плывуць

I па небе, па зямлі —

Каляровыя нулі.


А аднойчы выдзьмуў шар,

Што падняўся вышай хмар.

I тады надумаў Буля:

«Выдзьму я зямную кулю.

Хай яшчэ адна зямля

Круціцца вакол нуля».


Але мыла

Не хапіла.

Мыла

Буля


Пагубіла.
Так Буль-Бульчык надзімаўся,

Так стараўся,

Напінаўся —

Лопнуў


Небарака

Нуль.
Не знайшоў ніхто дасюль

Нават следу анідзе —

Быццам пугай па вадзе,

Быццам бурбалка:

Буль,


Буль…
Ішло трое бабуль,

Бачаць, на дарозе — нуль.


Сталі бабкі талакой,

Разліваюцца ракой,

Слёзы коцяцца ў бабуль:

Мілы,


Слаўны

Нуль


Буль-

Буль.
1977 г.






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал