Читаем Детям
Па лясах і палях
Міхась Даніленка
Задумала восень сабе абновы пашыць. Пайшла палямі, лясамі ды пералескамі выбіраць самыя прыгожыя колеры. Асіны i грушы аж чырванелі ў праменях сонца, на ўзлессі залаціліся бярозы i клёны.
Столькі фарбаў назбірала, што выйшаў у яе незвычайны ўбор.
«Добра было б пацеркі падабраць да абновы», — падумала восень i раптам убачыла рабіну. Гронкі яе наліваліся чырванню, цяжка звісаючы долу.
Сабрала восень яшчэ ружовых кветачак верасу, позняга ярка-жоўтага «бабінага лета», cyxix бяссмертнікаў i ўпляла іх у доўгую прыгожую касу.
— Цяпер, здаецца, усё, — з палёгкай сказала восень i паглядзелася ў круглае празрыстае возера.
Ідзе яна па лясах і палях — і ўсё аж зixaціць пазалотай i чырванню. У прыполе нясе шчодрая восень крутабокія антонаўкі, спелыя слівы, духмяныя грушы. Частуйцеся, людзі, на здароўе!..
ChitaemDetyam.com
|