Читаем Детям Піліпка




Дата канвертавання22.08.2018
Памер20.76 Kb.

Читаем Детям

Піліпка
Быль
Леў Талстой
Пераклаў з рускага Ян Скрыган

Быў хлопчык, звалі яго Піліпка. Пайшлі раз усе дзеці ў школу. Піліпка ўзяў шапку і таксама хацеў пайсці. Але мама сказала яму:

— Куды ты, Піліпка, сабраўся?

— У школу.

Ты яшчэ малы, не хадзі, — і мама пакінула яго дома.

Хлапчукі пайшлі ў школу. Тата яшчэ з раніцы паехаў у лес, мама пайшла на падзённую работу. Асталіся дома Піліпка ды бабуля на печы.

Піліпка адзін занудзіўся, бабуля заснула, а ён пачаў шукаць шапкі. Сваёй не знайшоў, узяў старую, татаву, і пайшоў у школу.

Школа была за сялом каля царквы. Калі Піліпка ішоў па сваёй вуліцы, сабакі яго не чапалі, яны яго ведалі. Але калі ён пайшоў каля чужых двароў, выскачыў Жучак, забрахаў, а за Жучкам вялікі сабака Ваўчок. Піліпка кінуўся бегчы, сабакі за ім. Піліпка пачаў крычаць, спатыкнуўся і паваліўся. Выйшаў мужчына, адагнаў сабак і спытаў:

— Куды ты, жэўжык, адзін бяжыш?

Піліпка нічога не сказаў і пусціўся бегчы з усяе сілы. Прыбег ён да школы. На ганку нікога няма, а ў школе чутно, што гудуць хлапечыя галасы. На Піліпку напаў страх: «Што, калі настаўнік прагоніць?» I стаў ён думаць, што яму рабіць. Назад ісці — сабака загрызе, у школу ісці — настаўніка боязна.

Ішла міма школы баба з вядром і кажа:

Усе вучацца, а ты чаго тут стаіш?

Піліпка і пайшоў у школу. У сенцах зняў шапку і адчыніў дзверы. У школе было паўнютка дзетвары.

Усе крычалі сваё, і настаўнік у чырвоным шаліку хадзіў пасярэдзіне.

— Ты што? — крыкнуў ён Піліпку.

Піліпка сціскаў шапку і нічога не гаварыў.

— Ды ты хто?

Піліпка маўчаў.

— А можа, ты нямы?

Піліпка так напужаўся, што гаварыць не мог.

Ну дык ідзі дадому, калі гаварыць не хочаш.

А Піліпка і хацеў бы што сказаць, ды ў горле ў яго ад страху перасохла. Ён паглядзеў на настаўніка і заплакаў. Тады настаўніку стала шкада яго. Ён пагладзіў яго па галаве і папытаўся ў дзяцей, хто гэты хлопчык.

Гэта Піліпка, Косцікаў брацік, ён даўно просіцца ў школу, але мама не пускае яго, і ён крадком прыйшоў у школу.

— Ну сядай на лаўку каля брата, а я тваю маму папрашу, каб пускала цябе ў школу.

Настаўнік пачаў паказваць Піліпку літары, а Піліпка іх ужо ведаў і трошкі чытаць умеў.

— Ну-тка, складзі сваё імя.

Піліпка сказаў: «Пэ-і — пі, лэ-і — лі, пэ-ка — пка. Усе засмяяліся.

Малайчына, — сказаў настаўнік. — Хто ж цябе вучыў чытаць?

Піліпка асмеліўся і сказаў:

— Косцік. Я панятлівы, я адразу ўсё разумею. Я здорава разбіраюся!

Настаўнік засмяяўся і сказаў:

Ты пачакай хваліцца, а павучыся перш.



3 таго часу Піліпка пачаў хадзіць з хлапчукамі ў школу.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка