Читаем Детям Помнік герою




Дата канвертавання08.03.2018
Памер12.18 Kb.

Читаем Детям

Помнік герою
Міхась Пазнякоў
Герою з Масквы ці з-за Дона,

Майму земляку ці з-за Волгі

Пад юным зажураным клёнам

Стаіць абеліск ля дарогі.

Далёка ад роднага краю

Сцяжыну яго абарвала

Тупая варожая куля1.

Хавала яго не матуля.

Салют не грымеў над грудком —

Хавалі салдата цішком

Уночы жанчыны-сялянкі

На мужнай зямлі партызанскай.


Не быў ён знаёмы нікому,

Застаўся таму невядомы.

У Дзень Перамогі пагожы2

Абнеслі грудок агароджай.

Чырвоная гордая зорка

Заззяла над сумным пагоркам.

Удовы3 з адноўленай вёскі

Пасеялі побач валошкі,

Маленькую лаўку зрабілі

I клён малады пасадзілі.


Расце ён, салдату спявае

Пра маці, што дома чакае.



1 Ку́ля — невялікі свінцовы прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямёта.

2 Паго́жы — ясны, цёплы.

3 Удава́ — жанчына, у якой загінуў або памёр муж.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка