Читаем Детям Пра хлопчыка



Дата канвертавання28.12.2017
Памер22.98 Kb.
#15423

Читаем Детям

Пра хлопчыка «Ай»
Уладзімір Ліпскі
Жыў у нашым доме трэцякласнік Дзімка. Вельмі любіў ён слова «ай».

— Дзімка, збегай у магазін, купі хлеба, — просіць мама.

— Ай!

— Сынок, памажы памыць посуд.



— Ай!

— Абгарні падручнікі ў чыстую паперу. Вучы ўрокі.

— Ай! Ай! Ай!

Так яго і клікаць сталі: Дзімка-ай.

Аднойчы здарылася з Дзімкам бяда. Сабраўся ён у школу ісці, глядзіць — а партфель пусты. Зніклі ўсе яго падручнікі. Зірнуў на кніжныя палічкі — аж і там пуста: ніводнай кніжкі.

Дзімка спачатку ўзрадаваўся. «От добра, у школу не буду хадзіць. Урокі не трэба вучыць».

Сноўдаўся з кута ў кут колькі часу. Нарэшце засумаваў. Нецікава зрабілася аднаму.

— Мама, чаму ад мяне кнігі ўцяклі?

— Не шанаваў ты іх, не любіў, — адказала мама і ўздыхнула.

I надумаўся Дзімка свае кнігі адшукаць. Але дзе іх шукаць?

Пайшоў куды вочы глядзяць. Ішоў, ішоў, аж насустрач — бабуля. Села з ім разам адпачываць у цянёк. Пачаставаў яе Дзімка цукеркай, расказаў пра сваю бяду.

Памагу я табе, — сказала бабуля. — Але больш ніколі-ніколі не крыўдзі кнігі.

Развязала яна сваю торбачку, выняла клубок нітак.

— Вось вазьмі! Гэта чароўны клубок. Куды ён пакоціцца, туды ідзі за ім. I не палохайся нічога…

Падзякаваў Дзімка бабулі, апусціў клубок на зямлю і пабег услед.

Як толькі раскруціўся ўвесь клубок, Дзімка ўбачыў перад сабой прыгожы размаляваны домік, падобны на вялізны «Буквар». Ёсць і вокны, і дзверы.

Падышоў Дзімка да дзвярэй і ціхенька пастукаў.

Калі ласка, заходзьце… — пачуў ён ветлівы голас. — Мае дзверы адчынены заўсёды.

Увайшоў Дзімка ў домік, а там паўнютка ўсялякіх кніг. Маленькі чалавечак з сівой барадой гартаў самую тоўстую.

— Д-дзень д-добры, — пачаў заікацца Дзімка і пачырванеў.

Добры дзень, хлопчык, — ветліва адказаў гаспадар доміка і пацікавіўся — Што цябе прывяло да мяне? Чым ты ўсхваляваны?

— Свае кнігі шукаю. Яны некуды зніклі. Можа, у вас?

— Хто яго ведае, хлопчык, дзядуля уважліва паглядзеў на Дзімку і сказаў: — Веру, знойдзецца твая прапажа. Толькі дапамажы мне паставіць вось гэтыя кнігі ў шафу.

Дзімка зірнуў на вялізную гару кніг і хацеў, як звычайна сказаць «Ай!», але не сказаў, згадзіўся памагчы.

— Тады за працу! — падахвоціў яго стары.

Сонейка ўзышло — яны працуюць. Сонейка зайшло, а яны працуюць. Нарэшце ўсё зрабілі.

Гаспадар пагладзіў бародку, ласкава ўсміхнуўся:

— Малайчына, хлопчык! Добра папрацаваў. За гэта і я табе дапамагу. Ідзі дадому. Твае кніжкі ўжо чакаюць цябе.

— Як жа я знайду свой дом? — захваляваўся Дзімка.

— Вось табе чароўны каменьчык. Наматвай на яго сваю нітку і называй кніжкі, якія ад цябе ўцяклі…

Не паспеў Дзімка назваць апошнюю, як нітка ўся наматалася на каменьчык, і ён апынуўся дома. На пісьмовым стале ляжалі ўсе ягоныя кнігі. А з палічак весела ўсміхаліся яму каляровыя вокладкі кніжак.

Дзімка цяпер шануе свае кнігі, урокі вучыць старанна, а слова «ай» забыў зусім.






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал