Читаем Детям Пралескі Спірыдон Вангелі Раздзел з кнігі «Гугу́цэ — капітан карабля»



Дата канвертавання30.04.2017
Памер13.99 Kb.
#8762

Читаем Детям

Пралескі
Спірыдон Вангелі
(Раздзел з кнігі «Гугу́цэ — капітан карабля»)
Перакладчык з малдаўскага невядомы



Аднойчы Гугу́цэ знайшоў дома сем капеек. Сем — не больш і не менш. «Хто-хто, а я умею лічыць да сямі, і нават да дзесяці — падумаў Гугуцэ».

Якраз набліжаўся дзень, які бывае раз у год. Калі ўсе мужчыны ўсім жанчынам робяць падарункі. Гугуцэ першым з мужчын свайго сяла прыйшоў у магазін. Надумаў ён купіць маме машыну, а сястрычцы верталёт, каб вазіць іх на рынак і ў дзіцячы сад, але не знайшоў там чаго хацеў. І купіў гузік.

«У мяне засталося яшчэ тры капейкі, — падумаў Гугуцэ. Можа да гузіка прыкупіць сукенку? Ды не абы якую, а блакітную… Але і яе няма. Што рабіць… А можа вунь тыя туфлі купіць, на высокіх абцасах… Колькі яны каштуюць?.. Дорага… Грошай не хопіць».

Эх, былі б вы ў тых краях, дык убачылі б як выйшаў Гугуцэ з магазіна, як закрочыў ён па дарозе, як знікла за ўзгоркам яго шапка і доўга не паказвалася адтуль. А потым вы убачылі б як спускаўся ён з узгорка, несучы ахапак пралесак. Самы вялікі букет ён падарыў прадаўшчыцы, а астатнія — усім, хто быў у магазіне.

У гэтым годзе людзі ўпершыню ўбачылі пяшчотныя вясновыя кветкі. Усе вельмі хвалілі Гугуцэ, а прадаўшчыца нават пагладзіла яго шапку, хаця шапка была зусім не пры чым. Тады Гугуцэ на вачах у прадаўшчыцы выняў тры капейкі, тры разы пералічыў іх, паглядзеў на туфлі і уздыхнуў. Але прадаўшчыца ні пра што не здагадалася.



І тады ён рашыў назбіраць падснежнікі для мамы.

Але над вячоркам зноў закружыліся за вакном вялізныя сняжынкі. А раніцай мама ўбачыла Гугуцэ, соннага ля акна. У руках ён трымаў тры капейкі і гузік, якраз такі, што маме быў вельмі патрэбны.




ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал