Читаем Детям Праводзіны снежнай бабы




Дата канвертавання05.12.2018
Памер15.24 Kb.

Читаем Детям

Праводзіны снежнай бабы
(гульня)
Васіль Вітка


Чаму ля дзетсада

Маршы і песні?


Снежная баба

Едзе на пенсію.


Едзе з двара,

Бо прыйшла пара.

— Салют! Ура! —

Крычыць дзетвара.


Губны гармонік

Склікае збор.

Выходзіць дворнік,

За ім — шафёр.


Пад ручанькі белыя

Бабку ўзялі

I саслабелую

Павялі.
Бабка садзіцца

На самазвал,

Баіцца


Спазніцца

Яна на вакзал.


— Хвілінку! — з усмешкай

Сказаў кладаўшчык. —

Да гэтакай спешкі

Я не прывык.


Глянуў сурова

Бабулі ў твар:

— Прашу, паважаная,

Здаць інвентар.


Здайце, бабуля,

Па акту ў кладоўку

Кій і каструлю,

Мятлу і маркоўку.


Здайце, бабуля,

Казённыя рэчы.

Праз год вам сустрэчу

Я зноў забяспечу…


Доўга ішоў бы

Урачысты парад,

Доўга цягнуўся б

Службовы агляд,


Каб не спасцігла

Бабу бяда:

Закапала ў бабы

3 носа вада.


Са звонам упалі

Са стрэх ледзяшы.

I загукалі

Услед малышы:


Спяшайся,

Бабуля!..

Вяртайся

Зімой


Снежнаю,

Свежаю


I маладой!




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка