Читаем Детям Раніца вясною




Дата канвертавання02.04.2017
Памер7.1 Kb.

Читаем Детям

Раніца вясною
Якуб Колас (урывак)
Ціха ў полі, ціха ў лесе,

Ані шэпне вецярок,

Толькі дзесь у паднябессі

Льецца звонкі галасок…


…На усходзе бляск агністы

Літым золатам дрыжыць,

Слуп высокі, прамяністы

Роўным полымем гарыць.


Тонкіх хмарак валаконцы

Сталі хораша ў радок,

Як бы ўюць яны для сонца

З тых валоканцаў вянок.


Ціха ў полі, ціха ў лесе,

Чуць балбоча ручаёк,

А высока ў паднябессі

Льецца звонкі галасок.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка