Читаем Детям Родная зямля




Дата канвертавання05.07.2018
Памер14.11 Kb.

Читаем Детям

Родная зямля
Уладзімір Караткевіч
Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне даражэй за усё. Самы ўтульны і чароўны кут.

Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў. Светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону. I пушчы, падобныя на храмы1. Пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца. I гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукалі па ёй калясніцы2 вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам3. Іншая справа, што яна заўсёды мужна і да канца бараніла сваю праўду і веру.

Памяць маёй зямлі аб гэтым і ў старадаўніх гарадзішчах4, і ў курганах5, пад якімі спяць яе абаронцы.

I перш за ўсё памяць маёй зямлі — гэта людзі і іх вечная, неўміручая6 праца.

Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі, людзі. Велічная, гордая, яна таго вартая.



1 Храм — збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэнства і рэлігійных абрадаў, царква.

2 Калясні́ца — у старажытных грэкаў і рымлян — двухколавая павозка, якой карысталіся ў час спаборніцтваў, баёў.

3 Агрэ́сар — захопнік.

4 Гарадзі́шча — месца, дзе захаваліся рэшткі старажытнага горада.

5 Курга́н — высокі старадаўні магільны насып.

6 Неўміру́чы — які застаецца назаўсёды ў памяці людзей.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка