Читаем Детям Салдацкае пісьмо



Дата канвертавання24.11.2017
Памер17.5 Kb.
#14142

Читаем Детям

Салдацкае пісьмо
(з цыкла апавяданняў «Рыгоркавы прыгоды»)
Уладзімір Ліпскі

Мама чытала пісьмо і радавалася. Яе брат Пеця пісаў, што служыць на самай граніцы, што нядаўна атрымаў падзяку ад камандзіра.

Рыгорка сядзеў на канапе і слухаў. У канцы было напісана: «Шлю салдацкае прывітанне Рыгорку. Няхай хутчэй падрастае, сілы набіраецца, а я прывязу яму сапраўдны вайсковы рэмень».

Рыгорка заўсміхаўся, папрасіў маму яшчэ раз прачытаць пісьмо.

Калі мама пайшла ў магазін, ён пачаў гуляць у вайну. На кашулю прырабіў папяровыя пагоны, падперазаўся рэменем, нацягнуў на галаву старую бацькаву пілотку.

Страявым крокам ён маршыраваў па пакоі. Раптам падаў, выхопліваў цацачны пісталет і страляў у нябачнага ворага. У перапынку паміж атакамі стомлены Рыгорка прысеў за столік, каб напісаць маме пісьмо.

Ён доўга думаў, пра што пісаць. Падглядваў у «Буквар», як пішуцца літары. Выходзілі яны ў яго крывыя і не такія прыгожыя, як у кніжцы, але ён старанна выводзіў радок за радком.

Першае ў жыцці пісьмо!

«Ма-ма, пішу та-бе з фрон-ту. Вяр-ну-ся з пе-ра-мо-гай. Ца-лую. Твой сын».

Рыгорка склаў пісьмо, намаляваў на ім чырвоную зорачку і падпісаў: «Салдацкае пісьмо». Паклаў на столік у пярэднім пакоі. Вернецца мама — адразу ўбачыць.

А потым Рыгорку захацелася пабыць не проста салдатам, а танкістам. Хлопчык падышоў да шафы, адчыніў дзверцы і залез у яе, як у сапраўдны танк.

— Ну, паехалі, — сказаў ён і сцішыўся.

Тут якраз вярнулася мама.

Паглядзела ў пакоях — няма сына. Паклікала. Рыгорка не абазнаўся. Праз шчылінку ў дзверцах ён бачыў маму. Вось яна падышла да століка, узяла пісьмо, хуценька прачытала.

— Сыночак ты мой… — ціха сказала мама і як стаяла, так і апусцілася ў крэсла.

Рыгорка ўбачыў, што мама спалохалася, выскачыў з шафы і закрычаў:

— Вось я!

Маці падхапіла сына на рукі, прытуліла да грудзей.

Рыгорка зусім разгубіўся.

— Мамачка, я пажартаваў, я ж нікуды не пайшоў, — гаварыў ён.

Маці гладзіла яго па галаве і ўсё прыгаворвала дрыготкім голасам: «Салдацік ты мой».



Рыгорка не ведаў, што яго мама ў дзяцінстве не гуляла ў вайну. Яна бачыла яе, сапраўдную, сваімі вачамі.




ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал