Читаем Детям Шэрая курачка




Дата канвертавання05.12.2018
Памер16.49 Kb.

Читаем Детям

Шэрая курачка
Павел Ткачоў
Мама і тата кожную раніцу ідуць на работу. А Ніна з бабуляй гаспадараць дома. Уранку яны выганяюць на пашу казу, кормяць курачак. Потым пачынаюць гатаваць абед. Гатуе бабуля, а Ніна ў гэты час апранае сваіх лялек, умывае іх, ходзіць з імі «ў госці».

Але больш за ўсё Ніна любіць збіраць з гнёздаў курыныя яйкі. Як толькі закудахча ў пуні курачка, Ніна і гаворыць бабулі:

— Бабуля, я пайду па яйкі.

— Ідзі, унучка, ідзі.

Ніна ідзе ў пуню, збірае яйкі і прыносіць бабулі.

— Вось малайчына, памочніца ты мая, — гладзіць бабуля Ніну па галоўцы.

Неяк, ужо восенню, прынесла Ніна яйка, а бабулі якраз у хаце не было, кудысьці пайшла.

Схаваю яйка, бабуля прыйдзе, а я скажу: няма — курачка не знесла. А потым аддам, — сказала сама сабе Ніна.

Але куды ж яго схаваць? Да лялек пад коўдру! Не, лялькі яшчэ паб'юць. Ага, вось куды. У валёнак, што ляжыць за печкай.

Схавала Ніна яйка, ды і забылася пра яго. Прайшло некалькі тыдняў. Аднойчы прачнулася Ніна раніцай і чуе — за печкай нешта:

— Пі... пі... пі...

«Што гэта такое? — думае дзяўчынка. — Можа, мышка? »

Заглянула за печку — няма. Толькі адышлася, а там зноў:

— Пі... пі... пі...

— Няўжо дзедавы валёнкі пікаюць?

Дастала валёнкі. У адным пуста. Глянула ў другі, а ў ім… маленькае жоўтае куранятка.

— Бабуля! Бабуля! — закрычала Ніна. Глянь!.. У валёнку кураня!

Глянула бабуля ў валёнак і за галаву схапілася:

— А бацюхны мае! Адкуль яно ўзялося? Тут Ніна ўсё і расказала бабулі.

— Што ж мы будзем рабіць з ім? — спытала бабуля. — На двары ўжо восень.

— Бабулька, я... Я выгадую яго, — сказала Ніна. — I будзе ў мяне курачка.

I пачала Ніна гадаваць кураня. Мінула восень. Пачалася зіма са сцюжамі ды марозамі. А кураняці за печкай цёпла. Падрасло яно, зрабілася шэрым, толькі грабеньчык чырвоны.

А калі прыйшла вясна, пабеглі па вуліцы ручайкі, кураня зрабілася сапраўднай курыцай.

Аднойчы, ужо ўлетку, убегла Ніна ў хату радасная, узрушаная:



— Бабуля! Вось яйка! Яго знесла шэрая курачка.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка