Читаем Детям Шышкі пад снегам




Дата канвертавання11.09.2018
Памер17 Kb.

Читаем Детям

Шышкі пад снегам
Янка Галубовіч
Мінула восень, наступіла зіма. На пачатку снежня мароз скаваў зямлю, схаваў пад лядовым панцырам рэкі і балоты.

Выпаў першы снег. Белым пухам пакрыліся маладыя елачкі і хвойкі.

Раніцаю, калі трохі аддаў мароз, я сабраўся ў лес. Хаваючы ў каўнер кажуха ад сівернага1 ветру твар, топчучы лыжамі снег, неўзабаве апынуўся на ўзлеску.

У вёсцы, здавалася, снегу не было, а тут ён падаў і падаў, ляцеў зверху наўскасяк.

Наперадзе за кустом ядлоўцу тупаў у фуфайцы і заячай аблавушцы са стрэльбаю распаўнелы, з вялікімі шэрымі вачыма і чорнай заінелай барадой мужчына.

Пачуўся брэх сабакі. Мужчына ўскінуў да пляча прыклад, прыцэліўся. Праз хвіліну раздаўся стрэл, і я ўбачыў, як падскочыў і, як мяшок, упаў на снег заяц.

3 дрэў ад стрэлу пасыпаліся пухнатыя сняжынкі, а мужчына засмяяўся задаволена, паказваючы поўны рот залатых зубоў. Яго вочы як у савы зрабіліся, і да зайца заспяшаўся.

Мне стала шкада зайца, змяніўся ў твары, быццам пачаў прыслухоўвацца да нечага забалелага ўсярэдзіне, і павярнуў крута ўбок.

Зімовы дзянёк, што камароў насок. Сонца не паспела падняцца над лесам, а ўжо апускаецца.

Вяртаюся назад, на ўзлесак. Гляджу, ажно ў снезе ямка выкапана, а каля яе вавёрачка сядзіць і шышку лушчыць.

Сунуся нячутна, што цень. Але вавёрачка згледзела мяне, на хвойку скочыла.

Пакуль дастаў з-пад снегу дваццаць шышак і на пень іх паклаў, навокал стаяў шэры зімовы змрок.

Набліжаючыся да вёскі, усю дарогу думаў пра тое, як гэта вавёрачка даведалася, што пад снегам шышкі ляжаць. Капала ямку наўздагад? Але ж звярок выкапаў толькі адну ямку, і як-раз там, дзе шышкі ляжалі. А можа, яна яшчэ восенню гэта месца прыкмеціла?

Аказваецца, пад снегам намнога цяплей, чым на паверхні. Цёплае паветра паднімаецца з-пад снегу наверх і цягне за сабой усе пахі, схаваныя пад снежнай коўдраю. Гэтым і карысталася вавёрачка, шукаючы сабе спажыву.



Узышоў, холадна засвяціў месяц, прыціснуў мароз. Але за вавёрачку я не перажываў. Да шышак на пень я паклаў яшчэ тры акрайцы хлеба.

1 Сіверны — размоўнае слова Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду).




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка