Читаем Детям Смачны сон



Дата канвертавання31.12.2017
Памер10.93 Kb.
#15673

Читаем Детям

Смачны сон
Васіль Зуёнак


Сніўся Пецю смачны сон:

На батоне ехаў ён.


Лётаў Сцёпка на бліне,

Як на цуда-дыване.


Цыркачом Сымон да ганка

Прыкаціў на абаранку.


Кліма ўзняў аж да аблок

Дырыжабль-агурок.


Паддаваў Мікіта пары —

Бег цягнік за самаварам:

Як вагоны — шклянкі, плюшкі,

А замест білетаў — сушкі.


Ды галодны бег Дзяніс —

Абаранак мігам згрыз.


А пасля — зблажэў зусім:

Паўбатона адкусіў.


I ў дадатак, на закуску,

Агурком Дзяніс захрускаў.


Да бліна не дацягнуўся,

Блін у рукі сам вярнуўся:

Апусціўся, бо дачасна

У ім без масла

Цяга згасла.
Толькі чаю не папіў,

Бо Мікіта затрубіў.


Тут і Пеця прахапіўся,

Смачны сон перапыніўся...






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал