Читаем Детям Спрытны смоўж




Дата канвертавання01.04.2019
Памер9.58 Kb.

Читаем Детям

Спрытны смоўж
Уладзімір Паўлаў
I упоперак і ўдоўж

Поўз па дрэве спрытны смоўж.


Поўз і год ён і другі,

Аж пайшлі ў вачах кругі.


А з зямлі, нібы на ліха,

Раду мовіла смаўжыха:


— Не спяшайся. Хопіць дрэў.

Натаміўся ты, змакрэў.


Адпачні. Уніз зірні

3 небывалай вышыні.


Смоўж зірнуў і — зрынуўся.

Аб карэнне грымнуўся.


Стогне, ловіць ён паветра,

Бо ляцеў мо аж з паўметра.


I баліць усё, і млосна, —

Смоўж пабіўся вельмі моцна.


Плачуць горка смаўжаняты

Каля верхалаза-таты.


Тут і маці ўжо з папрокам:

— А не поўзай так высока.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка