Читаем Детям Сябры




Дата канвертавання13.10.2018
Памер12.12 Kb.

Читаем Детям

Сябры
Ядвіга Бяганская
Лёня і сам не ведаў, як гэта здарылася. Пачуў толькі звон разбітага шкла.

— Ой, Казік! Я шыбу разбіў! — спалохаўся хлопчык.

— Я ж казаў: хопіць гуляць, бо цёмна, — панікнуў Казік. — Уцякайма хутчэй!

— Што ж цяпер будзе? — захваляваўся Лёня.

— А я адкуль ведаю? Ты ж разбіў шыбу… Ну, я пабег дадому.

Я таксама, — страпянуўся Лёня. — Ніхто ж не бачыў, што гэта мы зрабілі.

— Не мы, а ты, — паправіў Казік.

— Але ж гулялі разам…

У гэты час пачуўся абураны голас, і з пад'езда выбег мужчына. Хлапчукі хуценька пакінулі двор. Назаўтра Казік сказаў:

Вось бачыш, усё абышлося. Ніхто не даведаўся, што мы разбілі шыбу.

— А я маме сказаў, — прызнаўся Лёня..

— Дзівак! — засмяяўся Казік. — Табе, відаць, дасталося?

— Мама не крычала. Толькі сказала, што трэба пайсці папрасіць прабачэння і заплаціць за шыбу.

— I заплацілі?

— Заплацілі. Не мама, а я, — уздыхнуў Лёня. 3 тых грошай, што збіраў на спінінг.

— А ты сказаў, што мы разам гулялі?

— Не, — ціха адказаў Лёня.

I Казіку стала няёмка перад сябрам: разам гулялі — і адказваць павінны разам. Ён зразумеў, што паступіў нядобра.



Дома Казік дастаў з паліцы скрыначку, у якой хаваў свае зберажэнні. I пабег да сябра, каб вярнуць яму палову грошай, заплачаных за разбітую шыбу.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка