Читаем Детям Тры вучні



Дата канвертавання25.11.2017
Памер22.37 Kb.
#14804

Читаем Детям

Тры вучні
Уладзімір Корбан

У Толі Пятрова

Такая натура:

Ён любіць усёю душой

Фізкультуру.

Свой вольны ўвесь час

Аддае стадыёну.

Вядомы яму

Ледзь не ўсе чэмпіёны.

Сам бегае добра

I плаваць умее.

Зімой захапляецца дужа

Хакеем.

А летам,


Калі ўсё квітнее наўкола,

Яго не адцягнеш за чуб

Ад футбола.

Спаборніцтвы, гонкі ды кросы

Ніколі

Яшчэ не праходзілі ў Мінску



Без Толі.

На лодках катаецца,

Ўзла зіць на вышку...

I хоць бы за лета

Зірнуў ён у кніжку.

Падручнікі склаў

На паліцу у маі,

Да першага верасня

Іх не здымае.

Хлапчук загарэлы,

Здаровы і бойкі.

А вучыцца як ён у школе?

На тройкі.
У Яшы Марозава

Іншыя справы:

Ён хлопчык спакойны,

Не дужа рухавы.

Пабегаць не любіць,

Загару баіцца,

Вады пазбягае,

Каб не прастудзіцца.

Да гульняў спартыўных

Ахвоты не мае

I нават з сябрамі

У мяч не гуляе.

Затое, калі

Не ўмяшаецца маці,

Ён суткамі можа

Праседжваць у хаце.

На вуліцы сонейка,

Бэз расцвітае,

А ён у пакоі

Жуль Верна чытае.

Калі ж на гадзінку

I выйдзе з кватэры,

Сядае на ганак

Чытаць «Гулівера».

I выгляд у Яшы

Такі хваравіты, —

Няважна ён спіць

I няма апетыту.

Не ходзіць у поле,

Не ходзіць на рэчку.

Дакладна не скажа —

Дзе жыта, дзе грэчка.

Ад ліпы ніяк

Не адрозніць ён хвойкі.

А вучыцца як ён?

Таксама на тройкі.


Вось Пеця Ягораў

Не гэткі ўжо хлопец:

На ўсё ў яго часу

I спрытнасці хопіць.

Матулі у хаце

Заўжды пасабляе,

У шахматы з татам

Нядрэнна гуляе.

Бывае у лесе,

Бывае ў полі.

А скача і плавае

Лепей, чым Толя.

I кніжак чытае

Не меней, чым Яша.

Пра кожную кветку,

Пра птушку раскажа,

Пра хвалі марскія,

Пра ясныя зоркі.

А вучыцца як ён?

Заўжды на пяцёркі!






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал