Читаем Детям Яблычак




Дата канвертавання23.12.2017
Памер13.63 Kb.

Читаем Детям

Яблычак
Мікола Янчанка

Ідзе па вуліцы хлопчык.

А я следам іду.

Хлопчык подскакам, подбегам.

Я таксама хутчэй пайшоў.

Хлопчык спявае сваю на хаду складзеную песеньку:
На галіне грушкі

Заспявалі птушкі —

Нам спяваюць,

Нас вітаюць

Птушкі-весялушкі.
I першым маім жаданнем было падхапіць гэтую песеньку, якая так адпавядала майму ранішняму настрою. Аднак перадумаў. Людзі скажуць: «Вось дзівак. А яшчэ дарослы чалавек».

А хлопчык спявае. Падскоквае. I не толькі спявае ды падскоквае…

Жанчына кошыкі на рынак на калёсіках вязе. Дапамагу, думаю.

А хлопчык ужо ўплёўся ў ручкі і так піхае калёсікі, што гаспадыня адстае.

Вось і паварот на рынак.

— Дзякую, дзетка! — гаворыць жанчына. — 3 горачкі калёсікі самі скоцяцца. А за работу вось табе, — яна адхінула на кошыку хусцінку і падала хлопчыку залацісты яблычак.

Хлопчык хацеў пакаштаваць яго, ды, відаць, парашыў болей пацешыцца. I прыпусціў далей, падкідваючы і ловячы на хаду залацісты яблычак.

Але раптам спыніўся: малы плача на ўсю вуліцу. У сад не хоча ісці. Маці не ведае, што з ім рабіць.

А хлопчык да малога:

Паглядзі-ка, што ў мяне. Не бачыш?

Малы перастаў плакаць, выцер вочы.

— Цяпер бачыш? Яблычак! Ды які яблычак! Залацісты! На! Бяжы хутчэй у сад ды сябрам пакажы.

I куды слёзы дзеліся! Малы ўперадзе маці ў сад пабег.

I зноў подскакам, подбегам, са сваёй песенькай ідзе па вуліцы хлопчык.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка