Читаем Детям Ягады пад снегам



Дата канвертавання25.01.2018
Памер14.32 Kb.
#17127

Читаем Детям

Ягады пад снегам
Рыгор Ігнаценка
Не раз прыкмячаў багатыя журавінавыя мясцінкі, каб потым, узімку, раскапаць снег і набраць ягад. Але колькі ні капаў, ягад не знаходзіў. Ці хто з вяскоўцаў раней трапляў на мой не́руш1, ці птушкі якія з’ядалі — не ведаю.

Тады я інакш зрабіў. Назбіраў галінак і шчыльна заслаў імі багатую на журавіны лапінку. I чалавек не заўважыць, і птушка не падлезе.

Зіма доўгая. Ягады, назапашаныя ўвосень, на капусту-шаткаванку скарысталі ды на кісель. Паступова перанесліся яблыкі з гарышча. Нават мёрзлыя і тыя падабраліся. У сярэдзіне зімы рэдка ў каго добры яблык знойдзеш.

Прыйшоў час журавін. Рукзак за плечы, на лыжы — і на знаёмае балота.

Вось і хвойка з меткай — пасмай2 сухога моху, прывязанага да ствала. Не спяшаючыся разграбаю снег.

Дабіраюся да галінак, уздзіраю іх, і — о цуд! — перада мной рыжы мяккі машок, а на ім, нібы дарагія кара́лі, журавіны гараць. Асцярожна бяру ў пальцы. Яны халодныя, мёрзлыя. Кідаю ў цэлафанавы мяшэчак ягаду за ягадай — звіняць, як крышталікі. Не паспеў і паўмяшэчка набраць, як ужо і госця з’явілася — сойка. Села на вершалінку хвойкі, узбуджана закрычала: «А мне! А мне!» Жоўта-сінім агеньчыкам бліснула сінічка, скача, стараецца з-пад самых рук маіх журавінку выхапіць. Таксама, бач, кісленькага ёй захацелася. Потым даўгахвостая сарока прыляцела, затрашчала на ўсё балота: «Пак-кінь тр-ро-хі! Пак-кінь тр-ро-хі!»



Так я і зрабіў. Няхай, думаю, і сойка ягаду-другую здзяўбе, і сінічка з сарокай пала́суюцца. А можа, яшчэ хто з лясных насельнікаў на гэту прагалінку завітае ды журавінамі пачастуецца. Зімою свежая ягада даражэйшая за цукерку.

1 Не́руш — некранутая, няходжаная мясціна.

2 Па́сма — пучок якога-небудзь валакністага матэрыялу.




ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал