Читаем Детям Як аднойчы на прыпечку малацілі мышкі грэчку. Памагатыя



Дата канвертавання05.12.2018
Памер14.97 Kb.
#24159

Читаем Детям

Як аднойчы на прыпечку
малацілі мышкі грэчку.

Памагатыя


(Коткавы казкі)
Яраслаў Пархута
Апаўночы на прыпечку

Малацілі мышкі грэчку.

3 пагулянкі бег Прусак:

«Вы малоціце не так!..»

Бэнц налева, бэнц направа —

Увіхацца стаў рухава.

Так і сяк і наўскасяк

Па снапах лупіў Прусак.

Напалохаліся мышкі:

— Пераб'еш усе гладышкі!

Лепш вяртайся, дагуляй,

Працаваць не замінай!

Прыбягае Таракан:

«Не вялікі тут ён пан!»

Ухапіў за рукі-ногі:

«Прэч, лайдачына з дарогі!»

Цэп — аберуч і пайшоў

Малаціць снапы наноў.

Да і ён мышэй не слухаў —

Бічам біў-лупіў з-за вуха,

Трушчыў сподкі і глячкі,

Макацёры і гаршкі…

Мышкі нанава гаруюць:

Як ім збыць бяду другую?

Тут з вячорак Цвыркунок

Скрыпку стомлена валок.

Мышкам ён паспачуваў —

Таракану марш сыграў.

Ну а потым як ударыў,

Як паддаў ён скрыпцы жару!..

Заспявалі струны пчолкай,

Бас падчас чмяліхай бомкаў,

Сам — прытупваў па саломе.

Дзе падзелася і стома!..

Ды сказалі мышкі строга:

Тут не клуб табе, нябога,

I не сцэна на прыпечку —

Дамалочваць трэба грэчку!

Цвыркунок нібы ачнуўся —

За суседам пацягнуўся.

Ну а мышкі? Ды цапамі

Змалацілі грэчку самі!

Самі потым круп надралі,

Кашы смачнай згатавалі,

Мышанятак накармілі,

Шчэ й суседзяў надзялілі.






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал