Читаем Детям Як Дзяніска восені дапамагаў




Дата канвертавання03.12.2018
Памер13.66 Kb.

Читаем Детям

Як Дзяніска восені дапамагаў
Таццяна Мушынская
Дзяніска любіць восень. Але толькі тыя дні, калі няма дажджу.

Неба сёння высокае, блакітнае, з белымі пухнатымі1 аблачынкамі. Сонца — шчодрае, як летам. Праўда, мама кажа, што цяпло гэта падманлівае, хутка прыйдуць халады. Але калі яшчэ тое будзе! Дзяніска, як зачараваны, глядзіць на жоўтае, ружовае, барвовае лісце на маладзенькіх дрэвах, што растуць побач з іх домам. Калі верыць тату, гэта цётка Восень размалёўвае па начах лісце. Тады, відаць, у яе ёсць скрыначка з фарбамі і пэндзлікамі.

«Колькі ж у Восені работы!» — здзіўляецца Дзяніска, пазіраючы на дрэвы і кусты. Ён пытаецца ў мамы, якая забрала яго з дзіцячага садка:

— Мама, можа, цётцы Восені дапамагчы трэба?

— Каму, каму? — не разумее мама.

— Цётцы Восені, — тлумачыць Дзяніска. — Тата казаў, што яна ўночы дрэвы размалёўвае, каб прыгожыя былі.

Мама ўсміхаецца:

— Сынок, уночы людзі спяць. I дзеці малыя таксама. I ўсе цацкі твае спяць.

— Але ж цётцы Восені цяжка. Вунь колькі яшчэ зялёнага лісця!

— Справіцца! — сур'ёзна запэўнівае мама. — Яна ж не проста цётка, а чараўніца. А табе, сынок, я куплю фарбы і пэндзлік. Каб ты змог намаляваць і клёнікі, і ліпкі, і бярозкі. Будзе пралятаць Восень каля нашага акна, убачыць твой малюнак і ўзрадуецца, што табе яе работа спадабалася. I сілы ў яе адразу прыбавіцца...



Навучыўся Дзяніска прыгожа маляваць. I сонца, і дамы, і машыны. Ды лепш за ўсё атрымліваюцца ў яго восеньскія дрэвы. Вечарам, калі хлопчык кладзецца спаць, ён абавязкова пакідае свой малюнак на акне. Для таго, каб убачыла яго цётка Восень.

1 Пухна́ты — пушысты, мяккі.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка